Шніп Віктар

Віктар Анатольевіч Шніп нарадзіўся 26 сакавіка 1960 года ў вёсцы Пугачы Валожынскага раёна. Закончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум і ВЛК Літаратурнага інстытута імя М. Горкага ў Маскве ў 1987 годзе. Пасля працаваў у часопісе “Беларусь”, газеце “Наша слова”. З 1995 па 2004 год – у газеце “Літаратура і мастацтва” быў намеснікам галоўнага рэдактара і галоўным рэдактарам. Цяпер— галоўны рэдактара выдавецтва “Мастацкая літаратура”.

Першыя вершы былі надрукаваны 17 жніўня 1977 года ў газеце “Чырвоная змена”. У 1983 годзе выйшла першая кніга вершаў ”Гронка святла”, за якую ў 1987 годзе атрымаў Усесаюзную прэмію імя Уладзіміра Маякоўскага. Выдаў 15 кніг, сярод якіх: “Пошук радасці”, “Шляхам ветру”, “На рэштках Храма”, “Горад Утопія”, “Выкраданне Еўропы”, “Чырвоны ліхтар”, “Воўчы вецер”, “Інквізіцыя”, “Выратаванне атрутай” , “Беларускае мора” і інш. У 2007 годзе за кнігу “Балада камянёў” стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі “Залаты Купідон”. За кнігу “Страла кахання, любові крыж” атрымаў спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі “Мастацкая літаратура” (2008). Выдатнік друку Рэспублікі Беларусь.

 

Шніп Віктар :: Выданьні

pdf
Шніп Віктар, Беларускае мора

Беларускае мора

Паэзія

Шніп Віктар

Асноўны змест гэтай кнігі складаецца з балад гістарычнага плана, санетаў пра каханне і верлібраў, якія з цікавасцю чытаюцца і запамінаюцца. Выразна гучыць у В. Шніпа багдановічаўскі радаводны матыў нацыянальнай памяці. Героі яго вершаў і балад — беларускія гістарычныя дзеячы, паэты, пісьменнікі, мастакі, якія з’яўляюцца носьбітамі духу і руху гісторыі. Ён хоча верыць услед за М. Багдановічам, які не траціў надзеі, што «яшчэ адзін народ ... Болей »


pdf
Шніп Віктар, Рублеўская Людміла, Выратаванне атрутай. Над замкавай вежай

Выратаванне атрутай. Над замкавай вежай

Шніп Віктар, Рублеўская Людміла

Кнігу Віктара Шніпа склалі вершы, напісаныя на пачатку ХХІ стагоддзя. Паэзія для аўтара—чароўная атрута, якая прымушае душу пакутваць і праз гэтыя пакуты ачышчацца. Каханне і смерць—асноўныя лейтматывы зборніка. У кнігу Людмілы Рублеўскай уключана раней не друкаваная драматычная паэма “Апошнія гастролі Агасфера”. Ці можна дасягнуць шчасця шляхам насілля? Што стаіць за крывавай рамантыкай рэвалюцыі? Тэму асэнсавання мінулага і сучаснага... Болей »


pdf
Шніп Віктар, Інквізіцыя

Інквізіцыя

Вершы

Шніп Віктар

Філасофскі роздум над сутнасцю жыцця ісмерці, асэнсаванне лёсу Беларусі — асноўныя матывы гэтай кнігі. Выходзілі зборнікі: «Пошук радасці» (1987), «Горад-Утопія», «Шляхам ветру» (1990). Крытыкі знаходзілі ў іх шчырасць і натуральнасць паэтычнага радка, і з гэтым поўнасцю можна было згадзіцца. У паэзіі В. Шніпа можна заўважыць рысы барока — спалучэнне высокага і нізкага, натуральнасці і гратэсковасці, гераічнага і трагічнага, што вельмі... Болей »


pdf
Рублеўская Людміла, Шніп Віктар, Рыцарскія хронікі. Воўчы вецер

Рыцарскія хронікі. Воўчы вецер

Рублеўская Людміла, Шніп Віктар

У кнігу ўвайшлі вершы, якія былі напісаныя у апошнія гады ХХ стагодзьдзя. Кніжкі Людмілы Рублеўскай адметныя зваротам да нашай гісторыі. Родны сьвет адкрываецца для паэткі як сьвет вялікай і багатай духоўнай спадчыны. Мінулае яе цікавіць у канкрэтных асобах і падзеях. Л. Рублеўская малюе вобразы беларускай гісторыі X-XX стагодзьдзяў. Пошук духоўны – неад'емны ў В. Шніпа ад пошуку мастацкай выразнасьці слова, ён імкнецца да разнастайнась... Болей »


pdf
Шніп Віктар, Чырвоны ліхтар

Чырвоны ліхтар

Вершы

Шніп Віктар

Чакана ці нечакана для аматараў беларускай паэзіі, але выяўляецца, што ў апошні час ці не найбольш пладавіты ў нас паэт – Віктар Шніп. Амаль кожны год у яго выходзіць новы зборнік вершаў (іншы раз – пад адной вокладкай з кнігай Л. Рублеўскай). 2000-ы год – “Чырвоны ліхтар”, 2001-ы – “Воўчы вецер”, 2002-і – “Інквізіцыя” і 2003-і – “Выратаванне атрутай”. Для тых, хто здзівіўся, скажу: гэта нармальна. Было б што выдаваць. В. Шніп працуе ве... Болей »


pdf
Шніп Віктар, Наш Максім гаворыць: - Гу!

Наш Максім гаворыць: - Гу!

Вершы

Шніп Віктар

Я пішу даўно, таму можна знайсьці творы на ўсе густы і тэмы. У мяне ёсьць і дзіцячыя вершы, і пародыі, і песьні… Для каго мая творчасьць? Для ўсіх! Я заўжды шукаю штось новае, стараюся быць непадобным да сябе ўчарашняга. Як гэта атрымліваецца – меркаваць маім чытачам (В. Шніп) Болей »


pdf
Рублеўская Людміла, Шніп Віктар, Застаюся. Выкраданне Эўропы

Застаюся. Выкраданне Эўропы

Рублеўская Людміла, Шніп Віктар

Творы вядомых паэтаў Людмілы Рублеўскай /нарадзілася ў 1965 годае ў Мінску/ і Віктара Шніпа /нарадзіўся ў 1960 годзе ў вёсцы Пугачы на Валожыншчыне/ змешчаны пад адной вокладкай невыпадкова. Паэты — сямейная пара. Але нягледаячы, што Людміла і Віктар жывуць пад адной страхой, вершы іх вельмі розныя і па тэматыцы, і па стылі, і па форме. Адно ў чым яны аднолькавыя — гэта тое, што іх творы — сапраўдная Паэзія, у чым можна пераканацца чыта... Болей »


pdf
Бадак Алесь, Шніп Віктар, Мы купілі кракадзіла

Мы купілі кракадзіла

Вершы

Бадак Алесь, Шніп Віктар

Уцякала мышка Ад коціка, Пагубляла мышка Боцікі. Ой, памерзлі ў бедненькай Ножкі, Хворая ляжыць яна Ў ложку. Дактары прыходзяць к ёй Часта. Горкія даюць ёй Лякарствы. Гладзіць мама Мышку-малышку: - Можа, пачытаць табе Кніжку? Не сумуй, мая ты Малютка. Станеш ты здароваю Хутка. Новыя куплю табе Боцікі. Толькі ж сцеражыся ты Коціка!. Болей »


pdf
Шніп Віктар, На рэштках Храма

На рэштках Храма

Вершы

Шніп Віктар

На рэштках Храма можна збудаваць розныя будынкі, але ніводзін зь іх ніколі не заменіць разбураны Храм – гэта галоўная тэма вершаў, якія склалі новую кніжку Віктара Шніпа. Болей »


pdf
Шніп Віктар, Горад Утопія

Горад Утопія

Шніп Віктар

Зямляк, не сьпяшайся, прыпыні хаду і адкажы, будзь ласка, на пытаньне— ты любіш вандраваць? Так? Тады прапаную табе падарожжа, але не за край сьвету, а ў самы звычайны горад Утопію. Ты зьдзіўлены—такое бывае толькі ў казках ды снах? Не. Прачытай гэтую кніжку—і ты ўбачыш гэты горад горад, дзе пакуль што жыве ў сэрцах і душах чалавечых фантастычная Ўтопія зь яе назьдзейсьненымі спадзяваньнямі. Яна пануе над чалавекам, ўсмоктваецца ў ягону... Болей »