Школьная бібліятэка

Школьная бібліятэка


Выпуск кніг серыі Школьная бібліятэка адноўлены ў Беларусі ў 2009 годзе.

Серыя "Школьная бібліятэка", у якой выходзілі творы беларускіх пісьменнікаў, чые творы вывучаюцца ў школьнай праграме, існавала да 2003 года і фінансавалася са сродкаў Міністэрства інфармацыі. Кнігі на бязвыплатнай аснове пастаўляліся ў школьныя бібліятэкі.

Затым фінансаванне зменшылася, серыя не стала выходзіць. У 2005 годзе ў выдавецтве была створана новая серыя "Бібліятэка школьніка", у якой тады выйшаў адзін зборнік беларускіх пісьменнікаў, у 2007 годзе –– ужо 24 кнігі. У 2008 годзе - 19. Выданне серыі не датуецца дзяржавай.

З адраджэннем серыі "Школьная бібліятэка" фонды школьных бібліятэк папоўняцца, і дзеці атрымаюць большы доступ да беларускай літаратуры.

Школьная бібліятэка :: Выданьні

Журба Янка, Творы

Творы

лірыка, вершы для дзяцей, проза, публіцыстыка

Журба Янка

Янка Журба (1881-1964) прайшоў доўгі жыццёвы шлях, злучыўшы некалькі літаратурных эпох, ён пакінуў няшмат твораў, але іх роля як першаўзораў для станаўлення новай беларускай літаратуры значная. У гэтай кнізе падаецца ўсё найлепшае з літаратурнай спадчыны пісьменніка: любоўная і пейзажная лірыка, апавяданні, публіцыстычныя допісы. Болей »


pdf
Куляшоў Аркадзь, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Куляшоў Аркадзь

Паэзія Аркадзя Куляшова (1914-1978) гэта вечная захопленасць жыццём і творчас гарэнне, яркасць пачуццяў, нястомнае напружанне душы і думкі, пазyаyyе сябе і людзей. У кнігу ўвайшло найлепшае з творчай спадчыны паэта, паэмы «Цунамі», «Варшаўскі шлях». Болей »


pdf
Баравікова Раіса, Бутрамееў Уладзімір, Дзялендзік Анатоль, Дудараў Аляксей, Рублеўская Людміла, Федарэнка Андрэй, і іншыя, Сучасная беларуская драматургія

Сучасная беларуская драматургія

Барбара Радзівіл Драматычная паэма ў дзвюх дзеях

Баравікова Раіса, Бутрамееў Уладзімір, Дзялендзік Анатоль, Дудараў Аляксей, Рублеўская Людміла, Федарэнка Андрэй, і іншыя

«1545 год. У чэрвені месяцы ў Пятроў пост памерла ў Вільні ў панядзелак каралева Эльжбета і пахавалі яе ля святога Станісла­ва ў капліцы Казіміра ў жніўні 24 дня. А пасля малады кароль, маючы слабасць да бялявых, пачаў мілаваць Барбару Радзівіл, якая была ўдавою Гаштольта, ваяводы троцкага, і жыла на той час пры сваёй маці і брату, падчашаму Мікалаю Юр’евічу Радзівілу. І кароль пачаў хадзіць да яе ноччу з палацу аж да дому яе і там у яе... Болей »


Лойка Алег, Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае

Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае

Раман-эсэ

Лойка Алег

Алег Лойка — вядомы паэт, крытык, празаік, аўтар рамана пра Янку Купалу «Як агонь, як вада...». Герой яго кнігі «Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае» — славуты першадрукар Ф. Скарына. Аўтар апавядае пра жыццё і дзейнасць Скарыны ў Празе, Вільні, Полацку, Кракаве, пра яго любоў да свайго народа, да роднага краю. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Быкаў Васіль, Выбранае

Выбранае

Для старэйшага школьнага ўзросту

Быкаў Васіль

У кнігу ўвайшлі аповесці «Абеліск», «Жураўліны крык». «Аблава», «Сотнікаў», а таксама апавяданні «Ружовы туман» і «Сцяна». Большасць твораў прысвечана паказу гераічных падзей Вялікай Айчыннай вайны. У апавяданнях аўтар звяртаецца і да маральных праблем мірнага часу. Болей »


Адамовіч Алесь, Брыль Янка, Калеснік Уладзімір, Я з вогненнай вёскі...

Я з вогненнай вёскі...

Адамовіч Алесь, Брыль Янка, Калеснік Уладзімір

Гэта кніга-дакумент, у якой сабраны запісаныя аўтарамі на працягу 1970—1973 гадоў сведчанні ўцалелых жыхароў з многіх беларускіх вёсак, спаленых фашыстамі разам з людзьмі. Болей »


Лойка Алег, Як агонь, як вада...

Як агонь, як вада...

Раман-эсэ пра Янку Купалу

Лойка Алег

«Як агонь, як вада...» — мастацкая біяграфія народнага паэта Веларусі Янкі Купалы. У кожнага народа ёсць паэты, веліч і значэнне якіх узрастае ад пакалення да пакалення. Творчасць Янкі Купалы даўно ўжо прызнана ў свеце. Але і само жыццё чалавека такога маштабу і такога лёсу, як Яяка Купала, — гэта адна з найцікавейшых старонак з жыцця ўсяго народа. Болей »


Жывіца

Жывіца

У зборнік увайшлі творы беларускіх пісьменнікаў пра дзяцей і для дзядей. У паэтычнай і празаічнай форме аўтары займальна расказваюць аб жыцці і вучобе, працы і адпачынку малодшых школьнікаў, а таксама аб прафесіях і роднай прыродзе. Болей »


pdf
Петрашкевіч Алесь, Баравікова Раіса, Лапцік Вячаслаў, Коўтун Валянціна, Дзялендзік Анатоль, Сучасная беларуская драматургія

Сучасная беларуская драматургія

Петрашкевіч Алесь, Баравікова Раіса, Лапцік Вячаслаў, Коўтун Валянціна, Дзялендзік Анатоль

Зборнік п'ес, які прапаноўваецца чытачам, адлюстроўвае асноўныя напрамкі ў сучаснай беларускай драматургіі. Кніга адкрываецца гістарычнай драмай "Прарок для Ай-чыны" А. Петрашкевіча, услед за ёй змешчана драматычная паэма Р. Баравіковай "Барбара Радзівіл". Наступная п'еса зборніка "Гапон і Кацярына" В. Лапціка створана па матывах літаратурных твораў В. Дуніна-Марцінкевіча. Алаізе Пашке-віч прысвечана п'еса "Суд Алаізы" В. Коўтун. Завярш... Болей »


Сцяжынка

Сцяжынка

Вершы, казкі, загадкі, аповесці і апавяданні

У хрэстаматыю для пазакласнага чытання ўвайшлі народныя творы — загадкі, казкі, смяшынкі, творы беларускіх пісьменнікаў: Я. Маўра, Я. Брыля, В. Віткі, I. Навуменкі, П. Місько, А. Дударава, Г. Васілеўскай, а таксама «грозны абвінаваўчы акт» супраць фашызму — кніга «Ніколі не забудзем», як назваў яе аўтар прадмовы да першага выдання — народны пісьменнік Якуб Колас. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-5]   Наступная   Апошняя