Шатыловіч Дзмітры

Шатыловіч Дзьмітры нарадзіўся 8 лістапада 1926 года ў вёсцы Чаромха ў Беластоцкім ваяводзтве ў сялянскай сям’і. У 1939 годзе скончыў шэсьць клясаў польскай пачатковай школы на станцыі Чаромха і пасьля, да чэрвеня 1941 года, вучыўся ў Бельску-Падляскім у сярэдняй школе савецкага тыпу. У час нямецкай акупацыі ў сакавіку 1943 года быў вывезены на прымусовую працу ва Ўсходнюю Прусію пад горад Гайльсбэрг. Пасьля прыходу туды Чырвонай арміі, у лютым 1945-га, быў сілаю ўключаны ў яе шэрагі і накіраваны на фронт. Пад канец лютага быў цяжка паранены ў левы бок і асколкам у брыво левага вока і перавезены ў вайсковы шпіталь у Зээбургу. Па дэмабілізацыі ў студзені 1946 года вярнуўся з Бабруйску дамоў і паступіў у 4-ю клясу Беларускай гімназіі ў Бельску-Падляскім, якую закончыў у чэрвені 1946 года. У сувязі з тым, што польскія ўлады ў жніўні 1946-га ліквідавалі Беларускі ліцэй у Бельску-Падляскім, здаў іспыты ў польскі ліцэй імя Тадэвуша Касьцюшкі ў Бельску-Падляскім, які скончыў у чэрвені 1948-га і быў накіраваны Міністэрствам асьветы ў Варшаве ў Ленінградзкі электратэхнічны інстытут, які закончыў у сьнежні 1953 года, атрымаўшы ў Польшчы дыплём магістра інжынэра-электрыка-аўтаматыка. Ад сакавіка 1954 года пачаў працаваць у праектным бюро ў Варшаве, дзе праектаваў многія цеплавыя электрастанцыі і ў Польшчы, і за мяжою. Быў паўгода на аўтарскім наглядзе ў Тузьле ў Югаславіі і амаль тры гады ў Індыі ў Бакара.

У вольны час працаваў гідам замежных экскурсій у польскім турыстычным бюро “Орбіс” і іншых. Беларускія, польскія і расейскія вершы пачаў пісаць у 1940 годзе, а друкавацца – пад канец 1957-га на старонках штотыднёвіку “Ніва”, затым у літаратурных альманахах, “Беларускіх календарах”. Сябра Саюзу польскіх літаратараў, ганаровы сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Узнагароджаны кавалерскім крыжам ордэна адраджэньня Польшчы, срэбным крыжам заслугі ды іншымі мэдалямі. Аўтар паэтычных зборнікаў: “Этуды падарожжа”, “Маё Падляшша”, “Хвалі часу”, “Вясёлка над імглою”, “Струмені лёсу”, “Асеньнія промні”,“Янтарныя віры”, “Гронкі надзеі”, “Ліхтар уражаньняў”,“Подых хвілін”, “У ціхай лагуне”. “Забытая паляна”, “Вясновы гай”i ў перакладзе на польскую мову – “Rezonanse pamieci”, “Patos jesienny” і “Echa wrazen”. У кнігах “У новай айчыне”, “Пакаленьне вайны”, “Час трывогі і надзеі”, выдадзеных “Нівай” у Беластоку, сабраныя ягоныя ўспаміны да 1955 года. Пазьнейшыя ўспаміны друкаваліся і друкуюцца ў “Czasopisie”.

Памёр 21 лютага 2020 г. у Варшаве.

 

Шатыловіч Дзмітры :: Выданьні

pdf
Шатыловіч Дзмітры, Водгукі жыцця

Водгукі жыцця

Шатыловіч Дзмітры

У зборніку вершаў „Водгукі жыцыця” шмат вершаў на тэму прыроды, перажытых ім эпізодаў з жыцця. Аўтар акрамя сваёй прафесіянальнай працы ў энергетычным бюро праектаў, працаваў гідам замежных экскурсій у „Орбісе”. З польскімі экскурсіямі быў у многіх краінах Еўропы і Азіі. З месца працы выслалі яго на паўгода у элекрастанцыю Тузлу ў былую Югаславію і на больш за два годы на электрастанцыю Бакара ў Індыю. Аб’ехаў Індыю і быў у Непале. Аб г... Болей »


pdf
Szatyłowicz Dymitr, W labiryncie niewoli

W labiryncie niewoli

Szatyłowicz Dymitr

W niniejszych wspomnieniach poeta białoruski, urodzony i mieszkający w Polsce, Dymitr Szatyłowicz opisuje swoje przeżycia i okres swoich młodzieńczych perypetii z lat od1943 r. do końca 1945 r. w czasie okupacji niemieckiej na robotach przymusowych w byłych Prusach Wschodnich, a po wyzwoleniu w Armii Czerwonej, do której został przymusowo wcielony i skierowany na front oraz pobyt w tej armii po zakończeniu wojny aż do czasu demobilizacj... Болей »


pdf
Шатыловіч Дзмітры, Сляды на зямлі

Сляды на зямлі

Шатыловіч Дзмітры

Шатыловіч Дзьмітры нарадзіўся 8 лістапада 1926 года ў вёсцы Чаромха ў Беластоцкім ваяводзтве ў сялянскай сям’і. У 1939 годзе скончыў шэсьць клясаў польскай пачатковай школы на станцыі Чаромха і пасьля, да чэрвеня 1941 года, вучыўся ў Бельску-Падляскім у сярэдняй школе савецкага тыпу. У час нямецкай акупацыі ў сакавіку 1943 года быў вывезены на прымусовую працу ва Ўсходнюю Прусію пад горад Гайльсбэрг. Пасьля прыходу туды Чырвонай арміі, ... Болей »


pdf
Шатыловіч Дзмітры, Успаміны

Успаміны

1955-1988

Шатыловіч Дзмітры

спаміны людзі пішуць з даўніх вякоў, маючы ўнутраную патрэбу распавесці пра пражытае іншым, найперш сям’і. Але гэтае вось выданне - крыху асаблівае. У ім надрукаваны падрабязна спісаныя аўтарам успаміны з 1955-1988 г. г. і складзены як хроніка - быццам летапіс. Год за годам апісаныя тут скрупулёзна падабраныя падзеі з сямейнага ды прафесійнага жыцця аўтара, на фоне - што даволі арыгінальнае - адначасовых падзей у Польшчы і ў свеце. Адзн... Болей »


pdf
Шатыловіч Дзмітры, Вясновы гай

Вясновы гай

Шатыловіч Дзмітры

„Вясновы гай” з’яўляецца шаснаццатым (трынаццатым – на беларускай мове) зборнікам вершаў аўтара Дзмітрыя Шатыловіча. Зборнік быў надрукаваны у лістападзе 2012 года. Вершы ў зборніку напісаны на тэмы пражытыя аўтарам у мінулым, аб прыродзе, аб сваіх падарожжах, як гіда замежных экскурсій. У нейкіх вершах знойдзем яго разважанні на сучасныя злобадзённыя тэмы. Болей »


pdf
Szatyłowicz Dymitr, Echa wrażeń

Echa wrażeń

Szatyłowicz Dymitr

,,Echa Wrażeń”– Trzeci zbiorek wierszy autora przetłumaczonych przez samego autora z języka białoruskiego na język polski z jego zbiorków wydanych w latach 2006-2010. Są tam jego wspomnienia z Czeremchy, opisy przyrody oraz wiersze historyczne o księżniczce połockiej Rahnedzie i o jej wnuczkach, córkach wielkiego księcia kijowskiego Jarosława Mądrego, królowych Francji, Węgier i Norwegii. Болей »


pdf
Шатыловіч Дзмітры, Забытая паляна

Забытая паляна

Шатыловіч Дзмітры

„Забытая паляна” з’яўляецца пятнаццатым (дванаццатым – на беларускай мове) зборнікам вершаў аўтара Дзмітрыя Шатыловіча. Зборнік быў надрукаваны у снежні 2011 года. Вершы ў зборніку напісаны на тэмы пражытыя аўтарам у мінулым. Аўтар піша таксама аб прыродзе. У некаторых вершах знойдзем яго разважанні на сучасныя тэмы і яго ўспаміны з падарожжа ў іншыя краіны. Болей »


pdf
Шатыловіч Дзмітры, У ціхай Лагуне

У ціхай Лагуне

Шатыловіч Дзмітры

Дзмітры Шатыловіч нарадзіўся 8 лістапада 1926 г. у вёсцы Чаромха ў Беластоцкім Ваяводзтве ў сялянскай сям’і. У 1939 г. скончыў 6 класаў польскай пачатковай школы на станцыі Чаромха і пасля да чэрвеня 1941 году вучыўся ў Бельску Падляшскім ў сярэняй школе савецкага тыпу. У час нямецкай акупацыі ў сакавіку 1943 г. быў вывезены на прымусовую працу ва Ўходнюю Прусію пад горад Хайльсберг. Пасля прыходу туды Чырвонай Арміі ў лютым 1945 г. быў... Болей »


pdf
Szatyłowicz Dymitr, Patos jesienny

Patos jesienny

z białoruskiego przełożył autor

Szatyłowicz Dymitr

У зборніку "Patos jesienny" знаходзяцца выбраныя і перакладзеныя аўтарам на польскую мову яго беларускія вершы з яго беларускіх зборнікаў "Струмені лёсу" і "Асеннія промні". Гэта другі яго зборнік з яго вершамі перакладзенымі ім на полскую мову. У зборніку знаходзіцца яго верш перакладзены на польскую мову "Рагнеда ў Ноўгарадзе", аб першай Полацкай княгіні Рагнедзе, дачцы князя Рагвалода, якая папала ў Полацку ў палон ноўгародзкаму кня... Болей »


pdf
Шатыловіч Дзмітры, Подых хвілін

Подых хвілін

Шатыловіч Дзмітры

Подыхі хвілін – адзінаццаты (дзесяты на беларускай мове) паэтычны зборнік вершаў аўтара, які выйшаў з друку ў кастрычніку 2009 г. Вершы напісаныя на тэмы перажытых падзей аўтара перад другой сусветнай вайноў на Падляшшы, у час вайны і пасля яе. Піша многа на тэмы прыроды, свае рэфлексіі на тэмы зла і на гістарычныя тэмы. Зборнік змяшчае 90 новых вершаў аўтара. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-4]   Наступная   Апошняя