Шаравар Мікалай

Мілаш Мікола (Мікалай Лазаравіч Шаравар)

Пісьменнік, філосаф.

Мікола Мілаш (сапр. Мікалай Лазаравіч Шаравар) нарадзіўся 26 снежня 1936 года ў вёсцы Дамантовічы Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў сярэднюю школу (1954), Мінскі лесатэхнічны тэхнікум (1958). Пасля службы ў арміі вучыўся ў Ленінградскай лесатэхнічнай акадэміі, скончыў вячэрні ўніверсітэт пры Петразаводскім лесатэхнічным тэхнікуме. У 1968 годзе вярнуўся на Беларусь, у Салігорск, дзе жыве і па сёння.

Аўтар шасці кніг: “На хвалі Адраджэння” (2009), “На скрыжалях часу” (2011), “На ветразях Хрыстовай веры” (2011), “У пошуках Арыяднінай ніці” (2013), зборніка паэзіі і некалькіх навуковых трактатаў.

Крыніца: Саюз беларускіх пісьменнікаў

 

Шаравар Мікалай :: Выданьні

pdf
Мілаш Мікола, На хвалі Адраджэньня

На хвалі Адраджэньня

Зборнік твораў пра гістарычную Спадчыну і адраджэньне Духу нацыі

Мілаш Мікола

“На хвалі Адраджэньня”– зборнік паэтычных твораў і эсэ пра гістарычную спадчыну і сучасны рух за адраджэньне Духу нацыі праз усьведамленьне Свабоды ў гістарычных пластах народнай памяці роднага краю ў адпаведнасьці з пагодай часу. Асобныя творы гучалі на радыё “Свабода” (2007-2010) і публікаваліся ў газетах “Народная Воля”, “Наша Слова” і “Інфа Кур’ер”. Гэтая кніга спарадзілася ў выніку знаёмства аўтара зь гісторыяй Айчыны з наг... Болей »


pdf
Мілаш Мікола, На скрыжалях часу, № 2

На скрыжалях часу

Зборнік твораў пра гістарычную Спадчыну і адраджэньне Духу нацыі

Мілаш Мікола

Зборнік твораў (паэм, балад, санетаў, вершаў, акравершаў, ната-так і эсэ) “На скрыжалях часу” аб падзеях рознага часу нашай-краіны і яе гістарычных асоб з’яўляецца працягам твораў пра гіс-тарычную спадчыну і адраджэньне Духу нацыі, якія асьвечаны ў 1-м зборніку твораў “На хвалі Адраджэньня” праз усьведамле-ньне Свабоды ў гістарычных пластах народнай памяці роднага краю ў адпаведнасьці з пагодай часу. Многія творы былі агучаны ... Болей »


pdf
Мілаш Мікола, На вагах часу, Кніга 3

На вагах часу

Зборнік твораў пра гістарычную Спадчыну і адраджэньне Духу нацыі

Мілаш Мікола

“На вагах часу” – трэці зборнік паэтычных твораў і эсэ пра гістарычную спадчыну і сучасны рух за адраджэньне Духу нацыі праз усьведамленьне Свабоды ў гістарычных пластах народнай памяці роднага краю ў адпаведнасьці з пагодай часу, як працяг раскрыцьця падзей, асьвечаных у 1-й і 2-й кнігах (”На хвалі Адрадлжэньня” і “На скрыжалях часу”). Многія творы былі зьме-шчаны ў адпаведных сайтах Інтэрнэта і апублікаваны ў газетах “Народна... Болей »


pdf
Мілаш Мікола, У пошуках арыяднінай ніці

У пошуках арыяднінай ніці

2-гая кніга выбраных твораў

Мілаш Мікола

У пошуках арыяднінай ніці – другі зборнік выбраных твораў пра гістарычную Cпадчыну і сучасны рух за адраджэньне Духу нацыі праз усьведамленьне Свабоды ў гістарычных пластах народнай памяці роднага краю ў адпаведнасьці з пагодай часу, асьвечаных у 1-й, 2-й і 3-й кнігах (”На хвалі Адрадлжэньня”, “На скрыжалях часу” і “На вагах часу”). Многія творы былі зьмеш-чаны ў адпаведных сайтах Інтэрнэта і апублікаваны ў газетах “Народная Воля”, ... Болей »


pdf
Мілаш Мікола, На ветразях Хрыстовай веры

На ветразях Хрыстовай веры

Выбраныя творы

Мілаш Мікола

У дадзены зборнік увайшлі выбраныя творы на тэму хрысьціянскага веравызнаньня на тэрыторыі Беларусі і яго ролі ў станаўленьні нацыянальнай самасьвядомасьці за адраджэньне Духу нацыі і незалежнасьць Бацькаўшчыны ад шавіністычных памкненьняў Рускай праваслаўнай царквы зацягнуць у лона Расейскай імперыі пад штучным ідэалагічным сьцягам “русізма” (слова “русін” паходзіць ад фінскага “ruotsi” /весьляры/: так называлі скандынаўскіх вікінгаў –... Болей »