Суднік Станіслаў

Суднік Станіслаў Вацлававіч (21.09.1954, в. Сейлавічы Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.), ваенны інжынер, падпалкоўнік, паэт, культуролаг, журналіст. Скончыў Вышэйшае зенітнае ракетнае вучылішча войск супрацьпаветранай абароны (СПА) краіны (1977) і Цвярскую камандную акадэмію імя Маршала Савецкага Саюза Г.К.Жукава (1992). Служыў у зенітна-ракетных дывізіёнах на Урале (1997 – 1993), на палігоне СПА ў Казахстане (1983 – 1993). Прымаў удзел у больш за 300 баявых пускаў ракет. Узнагароджаны медалём “За баявыя заслугі” (за першыя 100 пускаў) і ордэнам “За службу Радзіме”. Узначаліў Беларускі нацыянальны рух у Прыазёрску (1998). Пераведзены ў Беларусь, камандаваў зенітна-ракетным дывізіёнам у Мастах і Росі (1992). Зволены ў запас у 1994 г. З 1994 г. у г. Ліда. Старшыня Лідскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання (ГА) Таварыства беларускай мовы (ТБМ) імя Францыска Скарыны. Сябра сойму ГА БНФ “Адраджэнне” і партыі БНФ. Рэдактар газеты ТБМ “Наша слова”. Рэдактар часопіса “Лідскі летапісец”. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2001. Сябар беларускай асацыяцыі журналістаў. Выдаў: “Кароткі расійска-беларускі вайсковы слоўнік”; “Расійска-беларускі вайсковы слоўнік” на 8000 слоў (сумесна з С.Чыславым); “Шыхтавы статут Беларускага войска”; кнігі вершаў “Пагоня за мову”, “Мой Грунвальд”. Камітэтам Ушанавання ганараваны медалём Браніслава Тарашкевіча “За абарону роднай мовы” і адпаведным дыпломам (25.03.2002). Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.

 

Суднік Станіслаў :: Выданьні

pdf
Лаўрэш Леанід, Суднік Станіслаў - укладальнікі, Беларускія думкі, звычаі, абрады

Беларускія думкі, звычаі, абрады

з Лідскага павета ХІХ стагоддзя

Лаўрэш Леанід, Суднік Станіслаў - укладальнікі

Выданне часопіса “Лідскі летапісец” і ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”. У зборнік уключаны этнаграфічныя публікацыі, зробленыя ў XIX стагоддзі на аснове матэрыялаў, сабраных у былым Лідскім павеце Уладзілавам Вярыгам, І. Юркевічам і Бірутай. Болей »


pdf
Суднік Станіслаў, Пілігрымка да дому

Пілігрымка да дому

Сказ

Суднік Станіслаў

Вершаваны аповед. створаны на падставе легендаў вёскі Сейлавічы Нясвіжскага раёна. Менскай вобласці і вусных ўспамінаў жыхароў Сейлавіч Яна Некраша, Казіміра Некраша, Гелены Кувалдзінай, Ганны Суднік, Юзафа Кірашова, Юрыя Савіцкага. Гэліы аповед пісаўся з пачуццём глыбокай падзякі да ксендза Юзафа, пробашча парафіі Святоіі Сям 7 ў горадзе Лідзе, чыя святая малітва цудоўным чынам засланіла аўтара ад вялікай бяды. На вокладцы - фрагмент м... Болей »


pdf
Суднік Станіслаў, Літва

Літва

Гістарычныя паэмы, балады, пераклады

Суднік Станіслаў

Кніга ўключае паэмы і балады “ліцвінскай” тэматыкі, напісаныя аўтарам у розныя гады, а таксама пераклады Яна Чачота, Міхаіла Лермантава, Антонія Гарэцкага, Юліюша Славацкага, Камілы Эміліі Макрэцкай на тую ж тэму. У якасці ілюстрацый узяты сярэднявечная гравюра і малюнкі ЯнаМатэйкі. Болей »


pdf
Суднік Станіслаў, Стэнаграфія

Стэнаграфія

Навучальны дапаможнік

Суднік Станіслаў

Першы ў гісторыі навучальны дапаможнік па стэнаграфіі на беларуск ай мове. У кнізе прэзентуецца беларуск ая сістэма стэнаграфіі, распрацаваная аўтарам на аснове сістэмы Сакалова, якая ляжыць у аснове многіх славянскіх сістэмаў. У дапаможніку ўлічаны досведы трохгадовага выкладання аўтарам беларускай сістэмы стэнаграфіі ў Лідскім каледжы, сямігадовага выкладання рускай сістэмы ў іншых навучальных установах, а таксама правядзення аглядных... Болей »


pdf
Суднік Станіслаў, Лідскія скрыжалі

Лідскія скрыжалі

Суднік Станіслаў

У кнізе паэта і краязнаўца Станіслава Судніка сабраныя вершаваныя эцюды на тэмы лідскай гісторыі, напісаныя ім за апошнія 10 гадоў для часопіса "Лідскі летапісец". Біблейскія скрыжалі - гэта каменныя табліцы, на якіх запісаны дзесяць запаведзяў, што Бог прадыктаваў Майсею. У пераносным сэнс е скрыжалі - гэта тое, што трэба памятаць. "Лідскія скрыжалі" - зборнік гістарычных эцюдаў напісаных за апошнія дзесяць гадоў у асноўным для часопіс... Болей »


pdf
epub
Суднік Станіслаў, Мой Грунвальд

Мой Грунвальд

Суднік Станіслаў

Кніга "Мой Грунвальд" пісалася доўга. У яе ўвайшлі вершы розных гадоў, але ў асноўным гэта вершы Казахстанскага перыяду і вершы апошняга часу. Пад кожным вершам стаіць дата напісання. Гэта зроблена не для нейкай важкасці ці яшчэ чаго. Вершы пісаліся ў эпоху рэзкіх пераменаў у грамадстве. Разам мянялася і свядомасць народа і свядомасць кожнага чалавека, мяняўся ўзровеь ведаў пра Беларусь. Пэўныя падзеі выклікалі пэўныя асацыяцыі, і ўзнік... Болей »


pdf
Суднік Станіслаў, Чыслаў Сяргей, Расейска-беларускі вайсковы слоўнік

Расейска-беларускі вайсковы слоўнік

Суднік Станіслаў, Чыслаў Сяргей

Утрымоўвае 8000 словаў і словазлучэнняў сучаснай вайсковай і побытавай лексікі. Прызначаны для вайскоўцаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, памежных і ўнутраных войскаў. выкладчыкаў і навучэнцаў вайсковых і цывільных навучальных установаў, а таксама для настаўнікаў фізкультуры і данаборнай падрыхтоўкі беларускіх школаў і сярэдніх спецыяльных навучальных установаў. Болей »


Суднік Станіслаў, Кароткі расейска-беларускі вайсковы слоўнік

Кароткі расейска-беларускі вайсковы слоўнік

Суднік Станіслаў

Слоўнік змяшчае больш 1000 тэрмінаў па асноўных галінах вайсковай снравы. У дадатку пададзеныя практычна ўсе ўжывальныя шыхтовыя і пазашыхтовыя вайсковыя каманды. Слоўнік прызначаецца вайскоўцам Узброеных Сіл, навучэнцам і выкладчыкам вайсковай справы ў навучальных установах Рэспублікі Беларусь. Болей »


pdf
Ад лідскіх муроў, 7

Ад лідскіх муроў

Літаратурна-мастацкі зборнік

7

У зборнік уключаны выняткі з творчага даробку лідскіх літаратараў, крытыкаў, даследчыкаў літаратуры, кампазітараў за 2010-2011 гг. У зборнік трапілі матэрыялы, якія былі апублікаваны ў гэтыя гады або падрыхтаваны да друку. У зборнік увайшлі і іншыя матэрыялы, датычныя літаратурнага жыцця Лідчыны. Болей »


Сцежкамі Мастоўшчыны, 2 / 2007

Сцежкамі Мастоўшчыны

Гісторыка-краязнаўчы часопіс

2 / 2007

Краязнаўцамі Мастоўшчыны была зроблена спроба па ініцыятыве Язэпа Палубяткі падоўжыць традыцыі “Праменьчыка”. У лістападзе 2006 г. пабачыў сьвет, на вялікі жаль, адзіны нумар гісторыка-краязнаўчага часопіса “Сцежкамі Мастоўшчыны”. Зварот да чытачоў у часопісе быў многаабяцальным. Але…, ідзе 2008 г., а наступнага нумара няма. Вынікі сваёй працы краязнаўцы Мастоўшчыны разьмяшчалі на старонках газэт “Мастоўскі веснік”, “Тэлескоп” і разьмяш... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя