Соркіна Іна

Гісторык, кандыдат гістарычных навук (1998), дацэнт (2003). Нарадзілася ў Гародні. Вучылася ў СШ № 2 г.Капыля.

У 1993 закончыла гістарычны факультэт, у 1996 — аспірантуру Гродзенскага дзяржаўнага універсітэту імя Янкі Купалы. У 1996 - 2014 гг. працавала на кафедры гісторыі Беларусі гэтага ўніверсітэту. Цяпер супрацоўнічае з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам і Цэнтрам беларускіх студый Варшаўскага ўніверсітэта. Лаўрэат Узнагароды імя Льва Сапегі (Польшча, 2014-2015).

Даследуе гісторыю мястэчак Беларусі, аўтарка некалькі дзясяткаў артыкулаў, апублікаваных у Беларусі і за мяжой, манаграфіі “Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове ХІХ ст.” (Вільня: ЕГУ, 2010.)

 

Соркіна Іна :: Выданьні

pdf
Соркіна Іна, Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове ХІХ ст.

Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове ХІХ ...

Соркіна Іна

Транспарт, гандаль, прамысловасць, штодзённае жыццё беларускіх мястэчак на пераломе 18 і 19 стагоддзяў. Не вялікія гарады і не маленькія вёскі. Мястэчкі, іх шматкультурнасць, многагалоссе і рознамоўе сталі тэмай даследавання аўтара. Пытанні канфесійнасці, традыцыі розных культур, адукацыя і культурнае жыццё жыхароў. Роля штэтляў, як часткі беларускіх мястэчак, жыццё ў іх, адрозная культура, мова, вера. У манаграфіі разглядаецца і колька... Болей »


pdf
Гарадзенскі соцыум. Чалавек у прасторы горада. XV–XX стст

Гарадзенскі соцыум. Чалавек у прасторы горада. XV–XX...

Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гародня, 7–8 лістапада 2014 г.)

Матэрыялы зборніка прысвечаныя сацыяльным аспектам гісторыі Гародні ды іншых гарадоў Беларусі, Польшчы, Літвы і Украіны. Галоўным героем зборніка з’яўляецца гараджанін як суб’ект лакальнай гісторыі, а таксама гарадскі гісторыка-культурны асяродак. Кніга адрасаваная ўсім, каго цікавіць гістарычная ўрбаністыка і сацыяльная гісторыя. Болей »


Скеп’ян А. А., Даніловіч В. В., Доўнар А. Б. - уклад., Людзі і ўлада Навагрудчыны: гісторыя ўзаемадзеяння

Людзі і ўлада Навагрудчыны: гісторыя ўзаемадзеяння

(да 500-годдзя надання Навагрудку прывілея на магдэбургскае права)

Скеп’ян А. А., Даніловіч В. В., Доўнар А. Б. - уклад.

Зборнік прысвечаны розным аспектам развіцця Навагрудскай зямлі і самога горада Навагрудка, змяшчае пашыраныя варыянты дакладаў, якія былі зачытаны на міжнароднай навуковай канферэнцыі. Галоўны блок артыкулаў прысвечаны розным аспектам гісторыі і культуры Навагрудчыны. Разлічаны на прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў і ўсіх тых, хто цікавіцца рэгіянальнай гісторыяй Беларусі. Болей »


pdf
Смалянчук Алесь - рэд., Гарадзенскі палімпсест, 2012

Гарадзенскі палімпсест

Людзі даўняй Гародні. XV – XX стст.

Смалянчук Алесь - рэд.

Матэрыялы чарговага зборніка “Гарадзенскі палімпсест” прысвечаныя вывучэнню мінулага Гродна як фенамена лакальнай гісторыі. У цэнтры даследчай увагі апынуліся сацыяльныя адносіны ў выразным антрапалагічным кантэксце. Тэксты зборніка значна пашыраюць далягляды беларускай гістарычнай урбаністыкі. Кніга адрасаваная ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. Болей »


pdf
Супольнасць традыцыі — садружнасць у будучыні

Супольнасць традыцыі — садружнасць у будучыні

беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі : зборнік навуковых артыкулаў

Зборнік навуковых артыкулаў «Супольнасць традыцыі — садружнасць у будучыні» вызначаецца актуальнасцю тэматыкі і прысвечаны шырокаму колу праблем беларуска-польскіх моўных, літаратурных, гістарычных і культурных сувязей. Зборнік разлічаны на беларускіх і польскіх даследчыкаў — спецыялістаў у галіне філалогіі, гісторыі і культуралогіі, а таксама на навукоўцаў іншых замежных краін, выкладчыкаў, настаўнікаў, студэнтаў, усіх зацікаўленых бел... Болей »


pdf
Смалянчук Алесь, Сліж Натальля, рэд., Гарадзенскі палімпсест, 2009

Гарадзенскі палімпсест

Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. XV - XX ст.

Смалянчук Алесь, Сліж Натальля, рэд.

Матэрыялы зборніка прысвечаныя гісторыі Гродна. У цэнтры даследчыцкай увагі апынуліся праблемы дзейнасці гарадскіх і дзяржаўных органаў улады, а таксама палітычнае жыццё. Асобнае месца ў зборніку адведзена крыніцазнаўству і публікацыі дакументаў. Зборнік адрасаваны навукоўцам, а таксама ўсім, каго цікавіць гісторыя Беларусі і мінулае яе гарадоў. Болей »


Шлях да ўзаемнасці

Шлях да ўзаемнасці = Droga ku wzajemności

Матэрыялы Х Міжнароднай канферэнцыі (Гродна - Мір, 24-25 кастрычніка 2002 г.)

Зборнік адрасуецца навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў, студэнтам, шырокай грамадскасці. Болей »


pdf
Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа

Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ...

Зборнік навуковых прац

У зборнік увайшлі матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа» (лістапад 1999 г.), якую арганізавала кафедра беларускай культуры ГрДУ. Разглядаюцца пытанні гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, мастацтва, мовы і літаратуры Гродзеншчыны. Болей »


pdf
Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў, 4

Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў

Rocznik Centrum Studiów Białoruskich

4

„Rocznik Centrum Studiów Białoruskich” / „Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў” to wydawnictwo stworzone przez badaczy białoruskich, którzy pracują w Centrum Studiów Białoruskich, utworzonym przy Studium Europy Wschodniej UW. Jedną z form aktywności Centrum Studiów Białoruskich jest wydawanie czasopisma – rocznika, który zawiera artykuły zarówno pracowników centrum, stanowiących owoce ich badań i zainteresowań, ale również inne ciekawe tek... Болей »


pdf
Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў, 3

Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў

Rocznik Centrum Studiów Białoruskich

3

„Rocznik Centrum Studiów Białoruskich” / „Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў” to wydawnictwo stworzone przez badaczy białoruskich, którzy pracują w Centrum Studiów Białoruskich, utworzonym przy Studium Europy Wschodniej UW. Jedną z form aktywności Centrum Studiów Białoruskich jest wydawanie czasopisma – rocznika, który zawiera artykuły zarówno pracowników centrum, stanowiących owoce ich badań i zainteresowań, ale również inne ciekawe tek... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя