Сёмуха Васіль

Васіль Сёмуха (нар. 1936). Нараджэнец Пружаншчыны. Беларускі перакладчык прозы, паэзіі і драматургіі. Закончыў Маскоўскі універсітэт імя М.В. Ламаносава па курсе германістыкі. Надрукаваў пераклады зь нямецкай (Гётэ, Шылер, Гейнэ, Шаміса, Мюлер, Рукерт, Гофман, Ніцшэ, Фалада, Брэхт, Дзюрэнмат, Гесэ, дэ Бройн, Марон, Шт. Гайм, Т. Ман, Кл. Ман, Рыльке, Тракль, Майрынк, Зюскінд, і інш), польскай (Міцкевіч, Славацкі, Норвід, Канапніцка, Анджаеўскі, Крашэўскі, Тувім, Сыракомля, Каспровіч, Піньска і інш.) і латышскай моваў (Райніс, Чакс, Бэлшавіца, Скуіньш, Бэлс, Вацыеціс і інш). Праклады тэкстаў для драматычных тэатраў і да музычных твораў Баха, Бетховена, Малера, Брамса, Радзівіла, Шумана, Шуберта, Вагнера, Голанда, Агіньскіх, Я. Тарасевіча, Манюшкі, Горскага У 2002 годзе ў яго перакладзе выйшла “Біблія” (Стары і Новы Запаветы). Дзяржаўныя ўзнагароды Латвіі (1998), Германіі (2001) і літаратурная ПЭН-Цэнтра (1996).

Памёр Васіль Сёмуха 3 лютага 2019 году.

 

Сёмуха Васіль :: Выданьні

pdf
ARCHE, 05(19)2001

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

05(19)2001

З прадмовы да нумара: "Украінскі нумар “ARCHE” паўстаў найперш з практычнай патрэбы: даць беларусам прыклады таго, як можна пісаць, дасьледаваць, аналізаваць, мысьліць у сытуацыі, набліжанай да бепарускай. Па-другое, з корці адкрыць для нашых людзей кірунак найноўшага ўкраінскага мысьленьня, самабытнасьць украінскае літаратуры апошніх гадоў. Па-трэцяе, з ахвоты зьмяніць вобраз Украіны ў вачах беларускага чытача". У нумары публікуюцца ар... Болей »