Сянкевіч Мікола

Нарадзіўся 20.02.1957 г. у вёсцы Асіпавічы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння сярэдняй школы вучыўся ў прафесійна-тэхнічным вучылішчы № 43 горада Пінска, служыў у войску. Пасля завяршэння вучобы ў Брэсцкім педагагічным інстытуце (1982) на працягу трынаццаці гадоў працаваў настаўнікам пачатковых класаў у школах абласнога цэнтра. З 1995 г. – асістэнт, старшы выкладчык кафедры беларускай і рускай моў з методыкай выкладання Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А.С.Пушкіна. Аўтар навуковай манаграфіі, вучэбнага дапаможніка і шэрагу артыкулаў па праблемах навучання малодшых школьнікаў.

Выдаў кнігі мастацкай прозы «Усё як было» (1997), «Хутар Паянтрый» (2002), «Незваротны шлях» (2012), а таксама зборнік вершаў «Мае пракосы» (2007).

 

Сянкевіч Мікола :: Выданьні

pdf
Сянкевіч Мікола, Мае пракосы

Мае пракосы

Вершы

Сянкевіч Мікола

У кнізе сабраны творы, напісаныя ў 1986 – 1991гг. і ў 1997г. Большасць з іх друкавалася ў перыядычных выданнях і калектыўных зборніках паэзіі таго часу. Трывогаю за высокае ў жыцці, улюбёнасцю і хваляваннем прасякнуты вершы аўтара, прысвечаныя маці, роднай вёсцы, землякам, свету дзяцінства. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Сянкевіч Мікола, Хутар Паянтрый

Хутар Паянтрый

аповесць, апавяданні, мініяцюры

Сянкевіч Мікола

Творы Міколы Сянкевіча – гэта сустрэча з цікавымі героямі, глыбокімі і мудрымі людскімі характарамі. Аўтар расказвае нам пра наша жыццё, углядаецца, услухоўваецца ў яго. Праз большасць абразкоў і апавяданняў праходзіць абаяльны вобраз настаўніка, інтэлігента ў першым пакаленні, вобраз, які аўтар без агаворак дазваляе лічыць аўтабіяграфічным. Гэты герой – наш сучаснік, вясковец у душы. Моцна трымаючыся роднай бацькоўскай зямлі, у якую тр... Болей »


pdf
epub
Сянкевіч Мікола, Незваротны шлях

Незваротны шлях

аповесць, апавяданні, мініяцюры

Сянкевіч Мікола

Чарговы празаічны зборнік Міколы Сянкевіча выходзіць пасля дзесяцігадовага перапынку. Асноўная тэма ўключаных у яго аповесці, апавяданняў і мініяцюр – незваротны чалавечы шлях, жыццё “заціснутага паміж быццём і бытам” чалавека, які смутак і адчай у сабе імкнецца перамагчы верай у людскасць і справядлівасць. Не баяцца гэтага шляху, быць гатовым прыйсці на дапамогу тым, хто побач, мець адвагу на шчырасць – жыццёвае крэда большасці перса... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 5 (177) 2021

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

5 (177) 2021

Васіль Быкаў: «Трэба жыць і змагацца». Прапануем «новачасным» чытачам фрагменты гутарак з Народным пiсьменнiкам Беларусi Васiлём Быкавым, занатаваныя Юрасём Залоскам у траўнi–чэрвенi 1995 года. Яны, несумненна, былi найперш абумоўленыя часам, які перажывала Беларусь: рэферэндум аб мове, інтэграцыі з Расіяй і змене нацыянальнай сімволікі. Але гэтыя гутаркі, прысвечаныя лёсу Беларусi ды верагоднасцi выжывання беларускай нацыi i культуры, ... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 2 (162) 2020

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

2 (162) 2020

Яраслаў Пархута, чыё 90-годдзе адзначаем сёлета, 8 сакавіка, — з ліку маіх любімых пісьменнікаў. Ды не таму, што ён быў уганараваны Дзяржаўнай прэміяй, а таму, што быў вельмі чуйны да людскіх боляў, да народных бедаў і ўмеў мабілізаваць Богам дадзены талент — нягледзячы на самыя складаныя абставіны. Наканаванай справе служыў самаахвярна. Мала хто ведае, што ён перажыў клінічную смерць, калі яму споўнілася крыху больш за шэсцьдзясят. Пр... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 5 (141) 2018

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

5 (141) 2018

Каб не быць абмежаванай планамі іншых выдавецтваў, сёлета яна заснавала ўласнае — «KOSKA». 18 траўня на выставе Шведскай дзіцячай акадэміі «Ура дзіцячай кнізе!» яна прэзентавала адразу два новыя пераклады кніг з серыі пра Маму Му. Чаму менавіта шведскія дзіцячыя кнігі часцей за ўсё перакладаюцца ў Беларусі і навошта жыхары Расіі замаўляюць беларускамоўныя пераклады — пра гэта і распавяла Надзея Кандрусевіч. Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 2 (126) 2017

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

2 (126) 2017

Па-ўкраінску перастварыў Стральцоўскія тэксты і прадставіў іх Сяргій Жадан. Па-шведску загучалі паэтычныя радкі беларускага класіка дзякуючы перакладчыку Дзмітрыю Плаксу і Мары Лундквіст, якая прадэкламавала іх. У межах фестывалю ў 14-ты раз была ўручана штогадовая прэмія за найлепшую публікацыю ў часопісе «Дзеяслоў», якую атрымалі Валеры Гапееў (проза), Міхась Скобла (паэзія) і Крысціна Бандурына (дэбют). Пісьменнік і даследчык Міхась ... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 8 (96) 2014

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

8 (96) 2014

У межах даследавання культуры чытання беларусаў метадам тэлефоннага інтэрв’ю ЛАД «Новак» апытала 1000 рэспандэнтаў розных узростаў і з розных рэгіёнаў пражывання. 44% апытаных склалі мужчыны, 56% — жанчыны. Па адукацыі выбарку склалі наступныя групы: сярэдняя адукацыя — 17,9%, сярэдняя спецыяльная — 27,9, вышэйшая і няскончаная вышэйшая — 48,8. Беларусамі па нацыянальнасці назваліся 81,5 %. Болей »


pdf
Жырандоля, № 3, 2010

Жырандоля

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

№ 3, 2010

Як віхор, імчыць час. І заснаваны, выпеставаны Нінаю Мацяш літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў “ ЖЫРАНДОЛЯ ” вось ужо другі раз без Яе “ з болем аб Беларусі пяе ”. Ні на кроплю не парушана традыцыя, закладзеная ў пабудову “Жырандолі” слыннай паэткаю з Белаазёрска. Да раздзелаў “Памяць”, “Нашы юбіляры”, “Мы”, “З намі”, “Пад небам адзіным”, “Для дзетак–малалетак”, “Нашы аўтары” дабаўлены раздз... Болей »


pdf
Жырандоля, № 2, 2009

Жырандоля

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

№ 2, 2009

Перад вамі — другі выпуск альманаха Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», прысвечаны выдатнейшай беларускай паэтэсе, перакладчыцы, грамадскаму дзеячу Ніне Мацяш. Ніна Іосіфаўна Мацяш з’яўляецца аўтарам ідэі выдання альманаха «Жырандоля», яго ўкладальнікам і рэдактарам. Яна падрыхтавала гэты выпуск ў 2008 г., але, на жаль, не дачакалася выхаду выдання ў свет. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя