Сямёнава Ала

Нарадзілася 9 жніўня 1938 г., у с. Бальшарэцкае Камчацкай вобласьці. У 1944 г. сям’я Алы Сямёнавай вяртаецца ў Беларусь. Ала скончыла сярэднюю школу ў Наваградку ў 1955 г. і паступіла ў Беларускі Дзяржаўны Ўніверсітэт. У 1960 г. скончыла філялягічны факультэт БДУ. Потым працавала рэдактарам і старэйшым рэдактарам выдавецтва «Навука і тэхніка». У 1968-1972 гг. была літаратурным супрацоўнікам у прэс-бюлетэні «Служба быту Беларусі», у 1972-1986 гг. — рэдактар, старэйшы рэдактар рэдакцыі крытыкі, літаратуразнаўства і драматургіі выдавецтва «Мастацкая літаратура». З 1986 г. працуе літаратурным супрацоўнікам, а з 1987 г. – рэдактар аддзела мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі часопіса «Нёман». З 1982 г. сябра Саюза пісьменнікаў СССР. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

 

Сямёнава Ала :: Выданьні

pdf
mobi
fb2
epub
Сямёнава Ала, У святой краіне выгнання

У святой краіне выгнання

імпрэсіі, адлюстраванні

Сямёнава Ала

У кнігу ўвайшлі роздумы пра адухоўленае верай і думкай існаванне чалавека, пра сэнсавыя рытмы жыцця. Пачуццё і факт, эстэтычна-філасофскія разважанні і побытавыя замалёўкі, лірычныя споведзі і лёгкая іронія спалучаюцца ў адзіную плынь – спробу спасціжэння Часу і Вечнасці, Гісторыі і Быцця. Болей »


pdf
Сямёнава Ала, Перад геніем лёсу

Перад геніем лёсу

Літаратурныя версіі паводле рэальнага, іррэальнага, дамысленага

Сямёнава Ала

У кнігу ўвайшлі некаторыя творы аўтаркі, што былі замысленыя даўно, займелі магчымасць з’явіцца ў друку толькі ў пасляцэнзуровы час i вызначаюць адметныя творчыя накірункі аўтара. Размова — пра адухоўлепае верай i думкай існаванне чалавека, пра сэнсавыя рытмы жыцця. Роздум i факт, эстэтычна-філасофскія разважанні i побытавыя замалёўкі, лірычны наіў i лёгкая іронія, гарэзліва-з’едлівае пацвельванне i жорсткі скепсіс спалучаюцца на старон... Болей »


epub
Сямёнава Ала, О´Кей!

О´Кей!

Апавяданьні з нізкі „Тайбрэк”

Сямёнава Ала

Ён гаварыў пра Бога. У інтанацыях маналогу-споведзі. Хаця сам ня верыў ні ў Бога, ні ў д’ябла, а толькі ў свой шчасьлівы шанец. Скарыстаць гэты шанец ён умеў — здабыўшы, выдрапаўшы з горла. Ён быў пестуном выпадку. I тыя выпадкі прысьпешваў, прыстасоўваў, выкарыстоўваў. Абставіны — таксама. Гістарычныя, арганізацыйныя, побытавыя. Ён меў амаль усе званьні ды ўзнагароды, якія мог мець мастак у ягонай краіне. Персанальныя выставы былі для ... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Сямёнава Ала, Таямніцы пакутны колер

Таямніцы пакутны колер

Эсэ. Апавяданні

Сямёнава Ала

Таямніца Веры, невымоўная рэальнасць - да яе мы імкнёмся дачытацца ва ўсіх выявах існавання: падчас Святой Імшы, у малітве, у малітоўным роздуме, у размаітым асэнсаванні рэчаіснасці, у моўленым і напісаным слове. А ў прапанаванай кнізе - у думках над перакладам на беларускую мову твораў Святога Айца Яна Паўла ІІ, над духоўна-рэлігійнымі вершамі і апавяданнямі беларускіх свецкіх аўтараў, у лірычна-філасофскіх эсэ, апавяданнях. Аўтар кніг... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Сямёнава Ала, Святло загадкі

Святло загадкі

Імпрэсіі i адлюстраванні

Сямёнава Ала

Кожны з нас — так ці інакш — спасцігае таямніцу Быцця: задумваючыся над вялікай загадкай ці падсвядома далучаючыся да яе. Святло гэтай загадкі — можа, найбольш яркае i незамглёнае ў дзяцінстве i юнацтве. Аде промні таго святла адчуваюцца ўсё жыццё — асабліва калі яно пачыналася ў слынным горадзе Наваградку. Пра тое — вольны аповед „Святло загадкі”, часам лірычна-асэнсавальны, часам — свядомасна-аналітычны. I геаграфія, i гісторыя, i ася... Болей »


pdf
epub
Сямёнава Ала, Слова сапраўднага лад

Слова сапраўднага лад

Літаратурныя эцюды

Сямёнава Ала

Сённяшні дзень беларускай літаратуры, праблемы узаемаадносін часу і мастацкага пошуку разглядаюцца крытыкам на канкрэтным матэрыяле творчасці беларускіх пісьменнікаў розных пакаленняў — Я. Брыля, І. Шамякіна, П. Панчанкі, М. Танка, І. Чыгрынава, В. Казько, І. Пташнікава, В. Карамазава, А. Кудраўца, Р. Барадуліна, В. Сёмухі, А. Жука, А. Дударава, Я. Янішчыц, В. Коўтун, У. Някляева, Л. Галубовіча, Х. Лялько і інш. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Сямёнава Ала, Гарачы след таленту

Гарачы след таленту

Літаратурна-крытычныя эцюды

Сямёнава Ала

У кнізе разглядаюцца актуальныя праблемы сучаснай беларускай літаратуры — прозы і паэзіі. Вядзецца размова аб разнастайнасці мастацкіх стыляў, унутрана адзіных у кожнага пісьменніка. Аналізуецца творчасць розных па свайму творчаму почырку літаратараў, праца якіх адзначана «маланкай індывідуальнасці». Болей »


pdf
Дзеяслоў, 75

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

75

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары Болей »


pdf
Дзеяслоў, 72

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

72

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 14

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

14

* Акулін Эдуард, Па дарозе ў рай... * Аскоцкі Валянцін, Супрацьстаяць таталітарызму. Гутарка з Васілём Быкавым * Астравец Сяргей, Жыцьцё ёсьць жыцьцё. Тры эсэ пра тое, што любяць беларусы * Аўчыньнікава Ганна, Сэрца і неба * Багдановіч Ірына, Навабеліцкія талісманы * Барадулін Рыгор, Каб застацца... * Геніюш Ларыса, “Не любіла ў жыцьці я ценяў...” * Дашкевіч Алег, Кабанчык * Іваноў Віктар, Подыхі ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя