Прылуцкі Сяргей

Сяргей Прылуцкі (псэўданім: Сірошка Пістончык; нарадзіўся ў 1980, Берасьце) — беларускі паэт, празаік, перакладчык з ангельскай, польскай, украінскай моваў, апошнія два гады жыве ў Кіеве.

Аўтар кнігі вершаў “Дзевяностыя forever” (2008), "Йопыты двух маладых нелюдзяў" (2009) (пад псэўданімам Сірошка Пістончык, у суаўтарстве з Уласікам Смаркачом). Удзельнік шматлікіх паэтычных фэстываляў і слэм-турніраў. Трохразовы фіналіст конкурсу маладых літаратараў, ладжанага Беларускім ПЭН-Цэнтрам, удзельнік шэрагу літаратурных фэстываляў у Беларусі і ў замежжы (Украіна, Летува, Польшча).

Беларускім аматарам паэзіі вядомы таксама ў іншай іпастасі — Сярожы Пістончыка, «рэальнага пацана з кілбаснага цэху». Вершы Сяргея Прылуцкага выходзілі ў пэрыядычным друку, перакладзены на некалькі эўрапейскіх моваў.

Крыніца: www.be-x-old.wikipedia.org

 

Прылуцкі Сяргей :: Выданьні

pdf
Прылуцкі Сяргей, Дзевяностыя forever

Дзевяностыя forever

вершы

Прылуцкі Сяргей

Імя аўтара гэтай кнігі добра вядомае ў моладзевых літаратурных асяродках у Беларусі і па-за яе межамі. Сяргей Прылуцкі – лаўрэат многіх літаратурных конкурсаў і ўдзельнік шматлікіх паэтычных фестываляў. Ягоныя творы друкаваліся ў зборніках і анталогіях маладой беларускай літаратуры, аднак асобнай кнігай выходзяць упершыню. Болей »


pdf
Дзеяслоў, 57

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

57

Астравец Сяргей, Кватэра з відам на Свіслач. Рэцэнзія на кнігу Аляксандра Лукашука “Сьлед матылька. Освальд у Менску” Бакач Алесь, Пад поўневым святлом. Вершы Безмацерных Кацярына, Такія розныя сусветы. Гутарка з мастакамі Віктарам Нямцовым і Раісай Сіплевіч Вішнёў Зміцер, Скандынаўскі куфар. Вершы Галубовіч Леанід, “Пры святле адзінокай здагадкі”. Слова пра Уладзіміра Марука Гапееў Валеры, Мы нікому пра гэта не... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 45

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

45

* "На геаграфічным перавале..." * Баровец Агнешка, Галадар у Любліне * Весялуха Марына, Вобраз сатаны ў беларускай літаратуры XXI ст. * Воранаў Віталь, Nomen omen * Дайнека Леанід, Пра лісоўшчыка злога хлопчыка * Дубавец Сяргей, 10 парадаў крытыку * Дубянецкі Міхал, «Трэба рызыкаваць». Дзённікавыя запісы 1985-1988 гадоў * Жук Габрыеля, Апетыт на большага Галадара * Законнікаў Сяргей, Жыццё яшчэ ля... Болей »


pdf
Жырандоля, № 2, 2009

Жырандоля

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

№ 2, 2009

Перад вамі — другі выпуск альманаха Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», прысвечаны выдатнейшай беларускай паэтэсе, перакладчыцы, грамадскаму дзеячу Ніне Мацяш. Ніна Іосіфаўна Мацяш з’яўляецца аўтарам ідэі выдання альманаха «Жырандоля», яго ўкладальнікам і рэдактарам. Яна падрыхтавала гэты выпуск ў 2008 г., але, на жаль, не дачакалася выхаду выдання ў свет. Болей »


pdf
Дзеяслоў, 22

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

22

* Абламейка Сяргей, З габрэямі ў Карлавых Варах. Ці бывае посьпех сарамлівы? * Арлоў Уладзімер, Полацкі вецер. Спроба раньніх мемуараў * Брусевіч Анатоль, За небакраем... * БУДОВІЧ Таццяна, Мае залатыя крозы * Быкаў Васіль, Неяк трэба трымацца. Лісты Васіля Быкава да сястры Валянціны Уладзіміраўны * Гілевіч Ніл, Між роспаччу і надзеяй. Абрыс пройдзенага шляху ў сьвятле адной мары * Дубавец Сергей, Інтрыга С... Болей »


pdf
ARCHE, 03(37)2005

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

03(37)2005

У гэтым нумары: аналітыка Віталя Сіліцкага "Сьцеражыся народу" (навеяна падзеямі "цюльпанавай" рэвалюцыі ў Кіргізстане), а таксама рэцэнзія "Страшная будучыня Захаду" на новыя кнігі па геапалітыцы. Алясксандра Батура піша пра "Тэорыю і практыку імпэрскага адраджэньня". Сярод гістарычных публікацый — дасьледаваньне «Мы» ці «яны»? Беларусы і імперская Расія ў 1863–1914 гг. Тэадора Ўікса і рэцэнзія Андрэя Катлярчука "Нашы забойцы і правед... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 07

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

07

* Акулін Эдуард, Непрычалены човен * Арсеньнева Натальля, Лісты да Антона Луцкевіча / Пераклады вершаў з "Кнігі джунгляў" Рэдзьярда Кіплінга. Уступнае слова Анатоля Сідарэвіча * Барысевіч Юрась, Мастацтва і вар'яцтва * Бураўкін Генадзь, Яшчэ ня вечар * Быкаў Васіль, Афганец * Гілевіч Ніл, Мае шляхетныя калегі * Дашына Ярына, Мне нестае Айчыны... * КАЛЯДА ЮГАСЯ, Добрай раніцы, планета * Карамазаў В... Болей »


audio
Прылуцкі Сяргей, Вершы

Вершы

Прылуцкі Сяргей

Сяргей Прылуцкі (псэўданім: Сірошка Пістончык; нарадзіўся ў 1980, Берасьце) — беларускі паэт, празаік, перакладчык з ангельскай, польскай, украінскай моваў, апошнія два гады жыве ў Кіеве. Аўтар кніг “Дзевяностыя forever” (2008), "Герой эпохі стабільнасьці" (2014), Пад псеўданімам Пістончык выдаў кнігі прозы "Йопыты двух маладых нелюдзяў" (2009) (у суаўтарстве з Уласікам Смаркачом) і "Дэгенератыўны слоўнік" (2014). Удзельнік шматлікіх па... Болей »


video
Прылуцкі Сяргей, Пістончык Сірошка, Лакальныя ўнутраныя канфлікты

Лакальныя ўнутраныя канфлікты

Прылуцкі Сяргей, Пістончык Сірошка

Сяргей Прылуцкі (псэўданім: Сірошка Пістончык; нарадзіўся ў 1980, Берасьце) — беларускі паэт, празаік, перакладчык з ангельскай, польскай, украінскай моваў, апошнія два гады жыве ў Кіеве. Аўтар кнігі вершаў “Дзевяностыя forever” (2008), "Йопыты двух маладых нелюдзяў" (2009) (пад псэўданімам Сірошка Пістончык, у суаўтарстве з Уласікам Смаркачом). Удзельнік шматлікіх паэтычных фэстываляў і слэм-турніраў. Трохразовы фіналіст конкурсу малад... Болей »