Пашкевіч Алесь

Алесь ПАШКЕВІЧ нарадзіўся 11 верасня 1972 года на Случчыне. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта і аспірантуру пры ім. Паэт, празаік, літаратуразнаўца, публіцыст. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1995 г., у 1996 г. пераназваны ў Саюз беларускіх пісьменннікаў) і Беларускага саюза журналістаў (з 1997 г.). Аўтар кніг:

  1. “Нябесная сірвента”, паэзія (1994),
  2. “Пляц волі”, дакументальна-гістарычны раман пра станаўленне беларускай дзяржаўнасці ў 10–20-х гадах ХХ стагоддзя (2001),
  3. рамана “Круг” (2006),
  4. літаратуразнаўчых манаграфій “Зваротныя дарогі” (2001) і “Канцэпцыя нацыянальнага быцця ў беларускай літаратуры” (2002), а таксама шэрагу публікацый у друку.

Піша на беларускай мове. Вершы і проза перакладаліся на расейскую, украінскую, польскую, літоўскую, балгарскую, ангельскую і шведскую мовы. У 1998 годзе стаў кандыдатам філалагічных навук, у 2002-м абараніў доктарскую дысертацыю (прызначаная прэзідэнтам Беларусі Вышэйшая атэстацыйная камісія назвала яе варожай дзяржаўнай ідэалогіі – і адмяніла рашэнне Навуковага савета па абароне). У 2004 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай БДУ. З 2002 года старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Узнагароджаны Прэзідэнтам Украіны ордэнам “За заслугі” ІІІ ступені.

 

Пашкевіч Алесь :: Publikacje

mp3
Пашкевіч Алесь, Рух

Рух

Аповесць

Пашкевіч Алесь

Гэтая кніга — пра вынаходнікаў і нафтамагнатаў, паўстанцаў і цароў, разведчыкаў і здраднікаў, а найперш — пра тых, хто шчыра любіць сваю радзіму. Гэта, па сведчанні крытыкаў, “сучасны еўрапейскі раман, кампактны і цэльны, які зацягвае і не адпускае да самага фіналу... Твор напісаны яснай літаратурнай мовай, рухавым незамыленым стылем. Агулам ліха распрацаваны індустрыяльны сюжэт з некалькімі паралельнымі лініямі, якія сыходзяцца (і без ... Więcej »


pdf
Пашкевіч Алесь, Рух

Рух

Аповесць

Пашкевіч Алесь

Гэтая кніга — пра вынаходнікаў і нафтамагнатаў, паўстанцаў і цароў, разведчыкаў і здраднікаў, а найперш — пра тых, хто шчыра любіць сваю радзіму. Гэта, па сведчанні крытыкаў, “сучасны еўрапейскі раман, кампактны і цэльны, які зацягвае і не адпускае да самага фіналу... Твор напісаны яснай літаратурнай мовай, рухавым незамыленым стылем. Агулам ліха распрацаваны індустрыяльны сюжэт з некалькімі паралельнымі лініямі, якія сыходзяцца (і без ... Więcej »


pdf
epub
Пашкевіч Алесь, Карусь Каганец

Карусь Каганец

“Кроў з крыві беларуса...”

Пашкевіч Алесь

Казімір Рафаіл Кастравіцкі (Карусь Каганец) (1868–1918) — славуты беларускі драматург, паэт, празаік, грамадскі дзеяч, перакладчык, мастак, скульптар, карыкатурыст, фалькларыст, этнограф, мовазнаўца, актор, педагог, аўтар першага беларускага “Буквара”, стрыечны дзядзька сусветнавядомага паэта Гіёма Апалінэра. Яго постаць — самабытная і цікавая з’ява ў культурным і грамадскім жыцці Беларусі канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў. Więcej »


pdf
epub
Пашкевіч Алесь, Сімъ побѣдиши

Сімъ побѣдиши

Раман, эсэ.

Пашкевіч Алесь

Раман “Сімъ побѣдиши” — пра ўладу тыранаў і ўладу слова. Расповед вядзецца ў двух часавых зрэзах: XVI стагоддзі і ў нашым часе. У цэнтры тэксту — тры галоўныя пары персанажаў-двайнікоў: цар Іван Жахлівы (Грозны) — і сучасны дыктатар Іван Мароз; мітрапаліт, які ўзвёў цара на трон, — і прафесар-гісторык, які дапамог свайму былому студэнту выйграць прэзідэнцкія выбары; першадрукар Іван Федаровіч (Фёдараў) — і тэлежурналіст Іван Федарэнкін.... Więcej »


pdf
Пашкевич Алєсь, Майдан Волі

Майдан Волі

Роман-хроніка

Пашкевич Алєсь

Роман-хроніка Алєся Пашкевича “Майдан волі” створений на основі нових матеріалів, сьогоднішнього бачення знакових історичних подій на Білорусі (і в Україні) першої половини ХХ століття. У творі мистецьки досліджений білоруський громадсько-літературний і політичний рух, життєписи багатьох діячів національного відродження, освітлені невідомі і маловідомі сторінки білоруського піднесення, життя білоруської діаспори у Литві, Латвії, Чехії, ... Więcej »


pdf
epub
Пашкевіч Алесь, Круг

Круг

Раман-біяграфія

Пашкевіч Алесь

"Круг" - мастацка-дакументальны аповед пра зямныя і творчыя шляхі паэта Уладзімера Дубоўкі (1900-1976) і лёс ягонага пакаленьня. Фрагменты гэтай кнігі гучалі на радыё "Свабода" (2002 г.), у скарочаным варыянце яна друкавалася ў газеце "Народная воля" (2004 г.), цалкам была апублікавана ў часопісе "Дзеяслоў" (2004 г.) Więcej »


pdf
epub
Сiнькова Людміла, Пашкевіч Алесь, Праграма па гiсторыi беларускай лiтаратуры ХХ стагоддзя

Праграма па гiсторыi беларускай лiтаратуры ХХ стагод...

для студэнтаў фiлалагiчнага факультэта спецыяльнасцяў: D 21 05 01 – "Беларуская філалогія"; D 21 05 02 – "Руская філалогія"; D 21 05 02 – "Славянская філалогія"; D 21 05 05 – "Замежная філалогія"

Сiнькова Людміла, Пашкевіч Алесь

Праграма складзена на аснове выданняў: "Гiсторыя беларускай савецкай лiтаратуры: Праграма для унiверсiтэтаў / Складальнiкi: Дз. Я. Бугаёў, В. В.Казлова, I. Я. Навуменка.– Мн., Вышэйшая школа, 1986; "Праграма па гiсторыi беларускай лiтаратуры (1945–1997 гадоў.) для студэнтаў фiлалагiчнага факультэта" / Складальнiкi: Л.Дз.Сiнькова, П. I. Навойчык, а таксама новых распрацовак аўтараў-складальнікаў. У "Праграме" знайшлi адлюстраванне найб... Więcej »


pdf
Пашкевіч Алесь, Канцэпцыя нацыянальнага быцця ў беларускага прозе замежжа XX стагоддзя

Канцэпцыя нацыянальнага быцця ў беларускага прозе за...

Манаграфія

Пашкевіч Алесь

Актуальнасць тэмы даследавання. На працягу многіх стагоддзяў асноўнай задачай мастацтва было адлюстраванне чалавечага быцця, даследаванне маральнага і духоўнага станаўлення чалавецтва. Канцэптуалізацыя нацыянальнага быцця, увасабленне народнага менталітэту, светапогляду – першаснае прызначэнне мастацкай літаратуры. Вывучэнне названай ідэйна-праблемнай парадыгмы складала і складае зместавую аснову і навукі пра літаратуру. Прыярытэтнымі і... Więcej »


Пашкевіч Алесь, Зваротныя дарогі

Зваротныя дарогі

Проза беларускай эміграцыі Хх стагоддзя

Пашкевіч Алесь

Літаратурная творчасць беларускай эміграцыі - значная частка агульнанацыянальнага прыгожага пісьменства, хоць і бяднейшая колькасна на асобы-постаці, і менш вывучаная, чым літаратура на абшарах Беларусі-метраполіі. Вывучэнне літаратурнай творчасці эміграцыі дае не толькі плён фактурны, фактаграфічны, яно пашырае нацыянальнае мастацтва новымі імёнамі, тэмамі, праблемамі, моўна-выяўленчымі сродкамі, робіць свае ўдакладненні асноўных канц... Więcej »


pdf
Пашкевіч Алесь, Пляц Волі

Пляц Волі

Раман-дакумент

Пашкевіч Алесь

Dokumentalna powieść historyczna „Plac Woli” (Plac Wolności) Alesia Paszkiewicza poświęcona jest tym stronicom białoruskiej historii, które nierozerwalnie są związane z dążeniem do niezależności. Plac Wolności jest dla autora nie tylko jednym z mińskich placów, ale i sercem Wolnej Białorusi. Los białoruskich orędowników niezależności, wiązał się z tym placem i w czasie powstania, i w czasie zmagania o niezależność BNR, i podczas niemiec... Więcej »»


Pierwsza   Poprzednia   [1-4]   Następna   Ostatnia