Панізьнік Сяргей

Панізьнік Сяргей (10.05.1942, в. Бабышкі Мёрскага р-ну Віцебскай вобл.), беларускі паэт, перакладчык, удзельнік беларускага адраджэнскага руху.

Пачаў друкаваць вершы з 1959. У 1967 скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча Савецкай арміі і Ваенна-марскога флоту і пачаў працаваць ваенным журналістам. У верасьні 1969 без уласнай згоды быў пасланы ў савецкія акупацыйныя войскі ў Чэхаславакіі (перад выездам яму паведамілі, што накіроўваюць у ГДР). Знаходзіўся пераважна ў Мілавіцы пад Прагай, дзе працаваў у армейскай дывізіённай газэце. Завязаў знаёмствы і падтрымліваў сяброўскія адносіны з чэскімі пісьменьнікамі і навукоўцамі, якія цікавіліся Беларусьсю (найперш з Вацлавам Жыдліцкім), а таксама зь Міхасём Забэйдам-Суміцкім і некаторымі іншымі прадстаўнікамі старой хвалі беларускай эміграцыі ў Чэхіі. Знаходжанне ў Чэхаславакіі прыгнятала журналіста і паэта, бо тут ён да таго ж быў вымушаны насіць савецкую вайсковую форму, адчуваў сябе міжвольным акупантам. П. пачынае асуджаць увод войскаў Варшаўскага пакту ў Чэхаславакію і ў 1970 публічна просіць прабачэньня ў чэскіх вучоных і журналістаў за акупацыю іх Бацькаўшчыны. Пра гэта становіцца вядома ў спэцорганах арміі. П. дапытваюць, запалохваюць, шантажуюць, пастаянна за ім наглядаюць. Такім жа чынам затым будуць абыходзіцца і зь ягонай жонкай беларускай паэткай Яўгеніяй Янішчыц.

У канцы 1970 у Менск, у Саюз пісьменьнікаў Беларусі, за подпісам начальніка палітаддзелу дывізіі дасылаецца ліст пра тое, што П., «находясь за рубежом родной страны, устанавливал недозволенные личные связи с местными гражданами, в разговорах неправильно толковал интернационалистскую политику Коммунистической партии и Советского правительства... В практической деятельности и повседневной жизни проявляет элементы чуждых советской морали национализма и недовольства... Такой человек не должен быть в рядах Союза писателей». Маладога ваеннага журналіста зьбіраюцца выслаць у Забайкальле, але з-за цяжарнасьці жонкі вымушаныя былі вярнуць у Беларускую ваенную акругу. Тут ён, жывучы ў ваенным гарадку пад Менскам, працаваў журналістам і сакратаром рэдакцыі ў дывізіённай газэце, працягваючы сваю паэтычную творчасць, прасякнутую ў шэрагу вершаў патрыятычнымі матывамі, сустракаючыся з колішнімі ўдзельнікамі «Акадэмічнага асяродку» беларускіх навукоўцаў, разгромленага ў 1974, падтрымліваючы адносіны з асобамі, якія былі пад наглядам спэцорганаў, у тым ліку з Ларысай Геніюш. Нарэшце ўлады канчаткова зразумелі, што маральна зламаць і застрашыць П. ім ня ўдасца, і тады прыступілі да больш рашучых дзеяньняў. У кастрычніку 1976 ён, у абстаноўцы разьвязанай шалёнай прапаганды, быў выключаны з КПСС, а 01.01.1977 звольнены з працы. Гэтым жа часам перад Саюзам пісьменьнікаў Беларусі было пастаўлена пытаньне аб выключэньні паэта з сваіх шэрагаў. Але выключэньня не адбылося - большасьць Прэзідыюму пісьменьніцкай арганізацыі не прагаласавала за такое пакараньне. Некалькі месяцаў П. быў беспрацоўным. Затым праз знаёмых уладкаваўся фэльчарам у траўмабрыгаду хуткай дапамогі. І толькі праз пэўны час яму ўдалося вярнуцца да творчай дзейнасьці і атрымаць магчымасьць больш-менш свабодна друкаваць свае творы. На сёньня П. - аўтар 13 кніжак паэзіі і дакумэнтальнай прозы, за заслугі перад беларускай культурай узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны, а перад латыскай - ордэнам «Трох зорак» (1998).

Крыніца: Дэмакратычная апазыцыя Беларусі (1956-1991). Даведнік

 

Панізьнік Сяргей :: Выданьні

pdf
Панізьнік Сяргей, Нас – многа!

Нас – многа!

Гадоў увершаваныя радкі

Панізьнік Сяргей

Аўтар кнігі вось ужо больш за 50 гадоў сваёй даследніцкай і стваральнай працай шчыра служыць Бацькаўшчыне, землякам. Гэты зборнік змяшчае вершы, прысвечаныя Радзіме, блізкім, сябрам і калегам. Творы прасякнуты любоўю да роднай зямлі, павагай да продкаў, перажываннем за лёс Айчыны. Творца гаворыць з чытачом пра тое, што хвалюе-непакоіць ў сённяшняй існасці і спадзяецца на яго суперажыванне. Болей »


pdf
Панізьнік Сяргей, На ўсе вякі...

На ўсе вякі...

Зборнік вершаў на беларускай мове і ў перакладах на англійскую і французскую мовы

Панізьнік Сяргей

У кнігу ўвайшлі пераклады вершаў С. Панізьніка на англійскую і французскую мовы, зробленыя Д. Т. Уолкат, Л. У Таболіч, Н. С. Дзябольскай. Болей »


pdf
epub
Панізнік Сяргей (Папар), Літары ў расе

Літары ў расе

зборнік вершаў для дзяцей

Панізнік Сяргей (Папар)

У кнігу ўвайшлі вершы для дзяцей малодшага і сярэднага школьнага ўросгу, напісаныя аўтарам у розныя гады. Сяргей Панізьнік (псеўданім Сяргей Папар) мае трыццацігадо-вы стаж супрацы з юнымі чыта-чамі. У выдавецтве «Юнацтва» ён падрыхтаваў да друку дзесяць зборнікаў гістарычнай літаратуры пад назвай «Бацькаўшчына» (1990-2002). Прымаў удзел у вы-данні шматтомнай «Бібліятэкі дзіцячай літаратуры народаў СССР », у тым ліку і зборніка « Пес-ня... Болей »


pdf
Панізьнік Сяргей, Дабравест

Дабравест

Песні на словы Сяргея Панізьніка

Панізьнік Сяргей

У зборнік уключаны песні на словы паэта Сяргея Панізьніка, якія гучалі па радыё, на канцэртах у глыбінцы, перамагалі на конкурсах. Асобныя з іх маюць сваю функцыянальную прывязку (у Доме дружбы, напрыклад, гімнам таварыства вітаюць гасцей). Музычныя творы ўваходзілі ў калектыўныя зборнікі («Клубныя вечары», «Песни Победы» і інш.), а таксама ў аўтарскія выданні кампазітараў. Укладзеныя ў спеўнік, яны выяўляюць своеасаблівую гучальную пал... Болей »


Панізьнік Сяргей, Пры сьвячэньні...

Пры сьвячэньні...

3борнік вершаў

Панізьнік Сяргей

У зборнік увайшлі эпісталярна-публіцыстычныя творы, напісаныя ў форме звароту да рэальнай Асобы, ва ўшана-ваньне яе патрыятычнай і грамадзянскай чыннасьці на мацерыку Бацькаўшчыны. Вершы-прысьвячэньні ствараліся пры сьвячэньні галін радаводнага дрэва, знакавых падзей, духоўных і пачуцьцёвых пратубэранцаў на натхнёным чале чалавека. Болей »


pdf
Панізьнік Сяргей - укладанне i прадмовы, Крывіцкія руны

Крывіцкія руны

Беларускія пісьменнікі Латвіі

Панізьнік Сяргей - укладанне i прадмовы

Кніга выяўляе мацярык беларускай духоўнасці ў Латвіі, створаны мастацкім словам за апошнія 80 гадоў. Бальшыня аўтараў зборніка народжаныя на латгальскай зямлі. Многія нашыя суайчыннікі, далучаныя лёсам да суседняй дзяржавы, прадоўжылі творчыя райнісаўскія традыцыі прыязнасці, узаемапавагі, натхнёнай чыннасці дзеля ўмацавання векавога спараднення. «Крывіцкія руны» — пачуты водгалас крэўнага латышска-беларускага сваяцтва. Болей »


pdf
Панізнік Сяргей, Золкая зёлка

Золкая зёлка

вершы

Панізнік Сяргей

Прачнецца Край / З дубровамі і пушчамі, / Ускоціць сонейка / На свае вяршаліны,- / I росамі акропіцца / Гаючымі, / I апаўюцца / Туманамі-шалямі / Імшарыны. / Магутна / ў старажытнага / бароўя Пад муравой / карэнні Заварушацца. / О колькі зёлкавага / Добрага здароўя / Усім у гэты час уручыцца! // (Зельнік - старадаўняя кніга з апісаннем лекавых раслін; траўнікавая кніга) Болей »


Панізнік Сяргей - укладанне, прадмова, пасляслоўе, Бацькаўшчына

Бацькаўшчына

Зборнік гістарычнай літаратуры

Панізнік Сяргей - укладанне, прадмова, пасляслоўе

Сёмы зборнік гістарычнай літаратуры «Бацькаўшчына» прысвечаны знакамітай постаці X ст.— Рагнедзе (960? — 1000), дачцэ першага летапісна вядомага полацкага князя Рагвалода. Рагнеда-Гарыслава — родапачынальніца незалежнай дынастыі ўладароў Полацкай зямлі, легендарная князёўна-пакутніца — услаўлена летапіснымі радкамі «Аповесці мінулых гадоў», творамі К. Рылеева, Т. Шаўчэнкі, Я. Купалы, П. Крэчэўскага, Л. Шпакоўскага-Случаніна... Пісьменні... Болей »


Панізнік Сяргей - складальнік, Янка Купала і “Наша Ніва”

Янка Купала і “Наша Ніва”

Да 90-годдзя выдання газеты “Наша Ніва”

Панізнік Сяргей - складальнік

Дзейнасць генія беларускай нацыі - Янкі Купалы - у розных сферах жыцця да сённяшняга дня мае шмат нявывучанага, неспазнанага. А калі і вывучана, то не суміравана. Гэтая кніга аб’ектыўна і дастаткова поўна дае мажлівасць ацаніць месца і ролю Янкі Купалы ў сталенні і развіцці “Першай Беларускай газэты з рысункамі”, у фармаванні беларускіх адраджэнскіх настрояў на пачатку XX ст. “Наша Ніва” і Янка Купала ў развіцці літаратуры і мовы, маста... Болей »


pdf
Панізьнік Сяргей (Папар), Сустрэча роднасных сусветаў

Сустрэча роднасных сусветаў

Панізьнік Сяргей (Папар)

У зборніку змешчаны пераклады вершаў паэтаў народаў свету на беларускую мову і пераклады вершаў С. Панізьніка. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-5]   Наступная   Апошняя