Мялешка Базыль

Базыль Мялешка (сапр. Васіль Мялешка) беларускі паэт, дызайнер, мастак самадрукаванай кнігі.

Нарадзіўся 1 студзеня 1990 году ў Мінску.

У 2008 годзе скончыў 191 школу дзе меў нахіл на творчыя здольнасці, займаўся маляваннем, пачаў пісаць вершы, займаўся лозапляценнем.

У 2014 г. скончыў Беларускі Дзяржаўны Ўнівэрсітэт і атрымаў прафесію дызайнер.

Друкаваўся ў Нашым Слове, Радыё "Свабода" і СБ.

 

Мялешка Базыль :: Выданьні

pdf
Мялешка Базыль, Дурненьні дурніцы

Дурненьні дурніцы

і яшчэ якія вершы

Мялешка Базыль

Чацвёртая кніга з аўтабіяграфічнай паэмай "Родзійка" і зборам вершаў з дзённіка 2013 году. Па думцы аўтара, шызафрынічныя, набягальныя вершыкі напісаныя пад напорам асадкі і імправізацыі з рыфмай. У кнізе змешчаны дзіўныя візуалізацыі бел-чырвона-белага сцяга і сцяга цяперашняй Беларусі як "схематычныя праблемы" іх успрымання. Па думцы аўтара кніга не самая цудоўная, але мае сэнс каб быць пачытаць. Аўтар гэтым самвыдатам закідвае сваю т... Болей »


pdf
Мялешка Базыль, Пудзіла нявіднога радыё

Пудзіла нявіднога радыё

Мялешка Базыль

Трэцяя, па пункту гледжання аўтара, самая лепшая самадрукаваная кніга, напісаная меньш чым за тройку месяцаў. Вельмі шчырая, лірычная, злобадзенная спроба прызнацца ў каханні дзяўчыне і растлумачыць самому сабе сваю сутнасць і свае пачуцці. Аўтар пачынае востра разумець немэтазгоднасць пісаніны, свае унутраныя праблемы і зборнікам сыходзіць з творчых перажыванняў. Своеасаблівае дасягненне чалавека трымаючага асадку і зіркаючага ў VK на ... Болей »


pdf
Мялешка Базыль, Стараслоўцаў выкшталцонц

Стараслоўцаў выкшталцонц

Мялешка Базыль

Другая кніга Базыля. Своеасаблівае чытво с уласнымі вершамі і перакладамі вяршынь паэзіі. У самавыдадзенай кнізе, без тэражу, аўтар сабірае усе пісаныя раней вершы пад адну вокладку і сам стварае твор для шырокага кола чытачоў. У зборнік уваходзіць "Плямкі на паперках жыцьця" і творы сяброў якія паўплывалі у свой час на дзейнасць паэта. Болей »


pdf
Мялешка Базыль, Плямкі на паперках жыцьця

Плямкі на паперках жыцьця

Мялешка Базыль

Я малады беларускі паэта. Нарадзіўся І студзеня 1990 году ў Менску. Да паэзіі прыйшоў у 18 год. У гэтай кнізе змешчаны творы напісаныя ў большасьці пасьля першага друку, які адбыўся 30 верасьня 2009 году ў ґаззце Наша Слова. Больш сур'ёзна нідзе пакуль не друкаваўся. У зборніку выкарыстаны правапіс паводле пятага выданьня "Беларускай Граматыкі для школ" (Вільня, 1929 г.) Браніслава Тарашкевіча. Меў на мэце аформіць яго ў духу беларускам... Болей »