Мартысевіч Марыя

Марыя Матысевіч – паэтка, перакладчыца, публіцыстка, арганізатарка культурных праектаў. Нарадзілася ў 1982 г. у Мінску. Перакладае паэзію і прозу з англійскай, польскай, рускай, украінскай, чэшскай моваў. Каардынатарка шматлікіх культурных праектаў, арганізатарка літаратурных падзей. З 2017 года – рэдактарка незалежнай кніжнай серыі "Амерыканка". P 2019 года – сябра Рады Беларускага ПЭН-Цэнтра. Выдала шэраг перакладных кніг і чатыры ўласныя: “Цмокі лятуць на нераст: эсэ ў вершах і прозе” (2008), "Амбасада: вершы свае і чужыя" (2011), "Сарматыя" (2018), “Як пазбыцца Маматута” (2020). У 2019 атрымала за кнігу “Сарматыя” дзве літаратурныя прэміі. Жыве ў Мінску.

 

Мартысевіч Марыя :: Выданьні

pdf
Мартысевіч Марыя, Водападзел

Водападзел

вершы

Мартысевіч Марыя

“Водападзел” – пятая паэтычная кніга Марыі Мартысевіч. Зьмяшчае вершы, якія пісаліся з 2006 па 2021 год. Аўтарка лічыць, што падводзіць рысу пад пэўным пэрыядам сваёй творчасьці. Сур’ёзна-іранічныя паэтычныя тэксты натхнёныя роднымі для яе мясьцінамі на Віцебшчыне, на Палессі, маюць прапіску на вуліцах Менска, дзе расла, жыла і творча кшталтавалася паэтка. Марыя Мартысевіч нарадзілася ў 1982 годзе. Раней выдала чатыры кнігі паэзіі: “Цмо... Болей »


Мартысевіч Марыя, Сарматыя / Sarmatyja

Сарматыя / Sarmatyja

Мартысевіч Марыя

Марыя Матысевіч – паэтка, перакладчыца, публіцыстка, арганізатарка культурных праектаў. Нарадзілася ў 1982 г. у Мінску. Перакладае паэзію і прозу з англійскай, польскай, рускай, украінскай, чэшскай моваў. Каардынатарка шматлікіх культурных праектаў, арганізатарка літаратурных падзей. З 2017 года – рэдактарка незалежнай кніжнай серыі "Амерыканка". P 2019 года – сябра Рады Беларускага ПЭН-Цэнтра. Выдала шэраг перакладных кніг і чатыры ўла... Болей »


pdf
Мартысевіч Марыя, Сарматыя

Сарматыя

Паэма

Мартысевіч Марыя

У эпісталярнай паэме Марыі Мартысевіч апісваецца гісторыя кахання, якая мела месца невядома калі і невядома дзе. Але яно і няважна, бо «Сарматыя» — гэта таксама гісторыя пра тое, што звычайна здараецца з людзьмі, якія наважыліся быць не такімі, як усе, у любыя часы і ў любой краіне. Сарматы — напаўміфічныя качэўнікі, апісаныя яшчэ Герадотам. Іх плямёны засялялі Паўночнае Прычарнамор’е ў ІІІ–IV ст. н. э. Праз тузін стагоддзяў ад іх пачал... Болей »


pdf
Мартысевіч Марыя, Амбасада

Амбасада

Вершы свае і чужыя

Мартысевіч Марыя

У другую кнігу Марыі Мартысевіч увайшлі яе ўласныя вершы і вершы замежных паэтаў, пераствораныя ёй па-беларуску. Кніга таксама змяшчае два адносна вялікія тэксты: другое (папраўленае і дапоўненае) выданне паэмы «Сястра Зоя і Канец Свету» і новую драматычную паэму «Амбасада». Паводле аўтаркі, рэйтынгавы серыял з такой назвай можна было б зняць у Беларусі. Болей »


pdf
Мартысевіч Марыя, Цмокі лятуць на нераст

Цмокі лятуць на нераст

эсэ ў вершах і прозе

Мартысевіч Марыя

Першая кніга творчасьці Марыі Мартысевіч — узважаны намер аўтаркі апавесьці з дапамогай разнастайных літаратурных жанраў пра рэчы, якія яе сапраўды кранаюць. Сюжэтныя вершы і лірычная проза прадстаўляюць чытачу яе саму, яе погляды на жыцьцё, яе сьвет, яе (Беларусь) тэрыторыю, яе (1982 — ХХІ) “эпошку”. Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 10 (146) 2018

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

10 (146) 2018

Некалі разумна прыдумаў імператар Франц Іосіф, прымусіўшы арыстакратаў купляць віно ў простых сялян дзеля эканамічнай падтрымкі іх гаспадаркі. Ежу неабходна было прыносіць з сабой. Такі, здавалася б, дзіўны загад з часам пераўтварыўся ў прыгожую, вельмі выгодную нацыянальную традыцыю, па сутнасці — культуру віннага піцця: Heurigen. Само слова «хойрыген» азначае перш за ўсё віно дамашняй (сямейнага малога бізнесу) вытворчасці, свежае — ... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 64

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

64

“Дзеяслоў”не абмяжоўвацца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня. Болей »


pdf
Дзеяслоў, 50

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

50

Паэзія * Рыгор Барадулін. Анёл спагады. Вершы * Андрэй Хадановіч. Урокі гісторыі. Вершы * Алесь Аркуш. Ля Дзвіны у высокіх травах. Вершы * Віктар Ярац. Зямныя эцюды. Вершы * Макс Шчур. Невідочная бібліятэка. Вершы * Уладзімір Папковіч. Самота. Вершы * * Проза * Славамір Адамовіч. Цана Еўропы, альбо Гісторыі Вільмана. Раман. Кніга 1-я * Сяргей Рублеўскі. Святло лускі. З кнігі для тых, хто любіць лавіць рыбу ўсім сэрцам. Аповесць * Юрась... Болей »


ARCHE, 10 (85) 2009

ARCHE

10 (85) 2009

Дзесяты сёлетні нумар часопіса ARCHE, цалкам прысвечаны літаратуры. У ім друкуецца вялікая дыскусія «Драпежныя вавёркі беларускага лесу», беларускі пераклад знакамітага твора Льюіса Кэрала «Скрозь Люстэрка, і Што ўбачыла там Аліса», новыя творы айчынных і замежных пісьменнікаў. Звяртаю ўвагу на публікаваны ў нумары тэкст майго аўтарства «Супэр-Марыё зь Вялікага Княства Літоўскага». Болей »


pdf
ARCHE, 10(73)2008

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

10(73)2008

Нумар прысьвечаны польскаму паэту і драматургу Зьбігневу Гэрбэту. У выданьні публікуюцца творы Гэрбэрта і артыкулы, прысьвечаныя яго творчасьці. Сярод аўтараў нумара — Уладзімер Брытанішскі, Радаслаў Калета, Станіслаў Бараньчак, Марына Казлоўская, Марыя Вайцяшонак і інш. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя