Лепешаў Іван

Нарадзіўся я 1924 года ў вёсцы Іскозы Дубровенскага раёна. У 1940 г. скончыў 8 класаў Ліцвінаўскай СШ, здаў экстэрнам за 9 класаў і паступіў у Аршанскі настаўніцкі інстытут, першы курс якога закончыў у 1941 г. Удзельнічаў у Айчыннай вайне, служыў у арміі. Двойчы паранены. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі» і інш. У 1948 г. скончыў (на выдатна) Аршанскі настаўніцкі інстытут, затым працаваў выкладчыкам беларускай мовы ў Свіслацкай СШ Гродзенскай вобласці. Беспадстаўна рэпрасаваны, а пасля рэабілітаваны за адсутнасцю віны, працаваў рознарабочым у лагерах Прыморскага краю (1949 – 1955). З 1956 г. – настаўнік беларускай і рускай моў і літаратур у школах Шчучынскага раёна. Завочна скончыў (на выдатна) філфак Гродзенскага педагагічнага інстытута (1959) і аспірантуру ў Мінскім педінстытуце (1971). Працуючы ў школе, апублікаваў у выдавецтве «Народная асвета» дзве кнігі, напісаў кандыдацкую дысертацыю. Узнагароджаны знакам «Выдатнік народнай асветы». З 1971 г. – у Гродзенскім педінстытуце (пасля універсітэце) спачатку выкладчыкам, затым дацэнтам (1973), прафесарам (1986). Асноўная тэматыка навуковых публікацый: фразеалогія і парэміялогія, мова мастацкай літаратуры, культура маўлення і стылістыка.

Апублікаваў 520 навуковых, навукова-метадычных і іншых прац, у тым ліку 40 кніг (манаграфіі, слоўнікі, вучэбныя дапаможнікі, зборнікі нарысаў). Сярод кніг – 9 вучэбных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Памёр Іван Лепешаў 12.10.2014 г.

 

Лепешаў Іван :: Выданьні

pdf
Лепешаў Іван, Якалцэвіч Марыя, Тлумачальны слоўнік прыказак

Тлумачальны слоўнік прыказак

Лепешаў Іван, Якалцэвіч Марыя

У слоўніку апісваецца 1750 найбольш ужывальных прыказак, тлумачыцца іх сэнс, пры неабходнасці даецца іх сітуацыйная і стылістычная характарыстыка. Выкарыстанне прыказак як моўных адзінак ілюструецца прыкладамі з мастацкіх і публіцыстычных тэкстаў. Паказана, у якіх парэміялагічных зборніках прыводзіцца пэўная прыказка ці яе разнавіднасці. Пры некаторых прыказках ёсць даведкі пра іх паходжанне. У слоўніку адлюстравана варыянтнасць прыказа... Болей »


pdf
Лепешаў Іван, Упоравень з часам

Упоравень з часам

Зборнік арыткулаў

Лепешаў Іван

У гэтым навукова-папулярным выданні змешчаны некаторыя, актуальныя і сёння, артыкулы, нарысы, нататкі, рэцэнзіі мовазнаўчай, літаратуразнаўчай і гістарычнай тэматыкі, апублікаваныя за апошнія два гады ў перыядычным друку – пераважна ў газетах і часопісах. Тэксты, змешчаныя ў рускіх выданнях, і тут падаюцца па-руску. Для шырокага кола чытачоў. Болей »


pdf
Лепешаў Іван, Лінгвістычны аналіз тэксту

Лінгвістычны аналіз тэксту

Лепешаў Іван

Раскрываецца спецыфіка мовы мастацкай літаратуры, паказваецца, як аналізаваць (для лепшага разумення ідэйна-эстэтычнага зместу твора) разнастайныя «моўныя цяжкасці», што нярэдка сустракаюцца ў мастацкіх тэкстах. Падаюцца ўзоры лінгвістычнага аналізу асобных твораў. Для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў. Можа быць выкарыстаны настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры. Болей »


pdf
Лепешаў Іван, Слоўнік фразеалагізмаў беларускай мовы

Слоўнік фразеалагізмаў беларускай мовы

Лепешаў Іван

У беларускай мове, як і ў іншых мовах, будаўнічым матэрыялам, «цаглінкамі» для сказаў служаць не толькі словы, але і фразеалагізмы — устойлівыя, узнаўляльныя, не менш як двухкампанентныя моўныя адзінкі, якія спалучаюцца са словамі свабоднага ўжывання і маюць цэласнае значэнне, не роўнае суме значэнняў фразеалагічных кампанентаў (калі іх разглядаць на ўзроўні слоў). Гэта, напрыклад, такія кароткія, але змястоўныя і трапныя выразы, як ад ... Болей »


pdf
Лепешаў Іван, Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы, Выданне 2-ое, дапоўн. і выпр.

Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы

У 2 т. Т. 2. М-Я.

Лепешаў Іван

У слоўніку даецца апісанне каля 7000 фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Кожны з іх атрымлівае граматычную, стылістычную і семантычную характарыстыку. У апошнюю ўваходзяць тлумачэнне фразеалагізма, адлюстраванне мнагазначнасці, варыянтнасці, сінанімічнай і антанімічнай сувязі фразеалагізмаў. Першае выданне слоўніка выйшла ў 1993 годзе. Болей »


pdf
Лепешаў Іван, Культура маўлення

Культура маўлення

Дапаможнік па курсу «Стылістыка і культура мовы» для студэнтаў спецыяльнасці 1-210501 – Беларуская філалогія

Лепешаў Іван

Разглядаюцца на значным фактычным матэрыяле камунікацыйныя якасці маўлення з улікам іх праяўлення ў тым ці іншым функцыянальным стылі. Упершыню даецца абгрунтаванне некаторых нормаў літаратурнай мовы: лексічных, фразеалагічных, словаўтваральных, марфалагічных і інш. Для студэнтаў філалагічных факультэтаў ВНУ. Можа быць выкарыстаны і ў школьнай практыцы выкладання беларускай мовы. Болей »


pdf
Лепешаў Іван, У пошуках ісціны

У пошуках ісціны

Лепешаў Іван

У гэтым навукова-папулярным выданні змешчаны некаторыя, актуальныя і сёння, артыкулы мовазнаўчай, літаратуразнаўчай, гістарычнай і грамадска-палітычнай тэматыкі, апублікаваныя за апошнія пяць гадоў у перыядычным друку – у газетах («Наша слова», «Літаратура і мастацтва», «Народная воля»), часопісах («Роднае слова», «Крыніца», «Вышэйшая школа» і інш. ). Болей »


pdf
Лепешаў Іван, Якалцэвіч Марыя, Практыкум па фанетыцы, арфаэпіі, графіцы і арфаграфіі

Практыкум па фанетыцы, арфаэпіі, графіцы і арфаграфі...

дапаможнік

Лепешаў Іван, Якалцэвіч Марыя

Змяшчаюцца заданні і практыкаванні для практычных і лабараторных заняткаў па ўсіх праграмных тэмах фанетыкі, арфаэпіі, графікі і арфаграфіі сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Пераважаюць заданні, зарыентаваныя на творчы пошук з боку студэнта, набыццё ўменняў самастойнай работы са спецыяльнай літаратурай, развіццё навыкаў навукова-даследчыцкай працы і г.д. Болей »


pdf
Лепешаў Іван, Парэміялогія як асобны раздзел мовазнаўства

Парэміялогія як асобны раздзел мовазнаўства

дапаможнік

Лепешаў Іван

Абгрунтоўваецца неабходнасць выдзялення ў курсе сучаснай беларускай літаратурнай мовы асобных раздзелаў парэміялогіі і парэміяграфіі, у якіх павінны вывучацца прыказкі як рэальна існуючыя моўныя адзінкі. Упершыню даецца тэарэтычны і часткова практычны матэрыял для сістэматызаванага вывучэння прыказак з семантычнага, этымалагічнага, граматычнага і стылістычнага пунктаў гледжання. Болей »


pdf
Лепешаў Іван, Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Лепешаў Іван

У слоўніку раскрываецца гісторыя і паходжанне каля 1750 фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, паказваецца сувязь іх сучаснага і першапачатковага, этымалагічнага значэння, жыццё фразеалагізмаў y часе і прасторы. Тут аб’яднаны раней апублікаваныя пад такой жа назвай выдавецтвам «Народная асвета» (1981,1993) дзве часткі слоўніка, a таксама новыя гіс-тарычна-этымалагічныя даведкі да больш як 400 фразеалагізмаў. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-4]   Наступная   Апошняя