Лялько Хрысціна

Хрысціна Аляксееўна Лялько (нарадзілася 30 сакавіка 1956, в. Хадзюкі Лідскага раёна) — беларуская пісьменніца, перакладчыца і журналістка.

Закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Працавала ў Літаратурным музеі Янкі Купалы, штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», часопісе «Беларусь». У 1995 годзе стала адным з ініцыятараў і сузаснавальнікаў двух каталіцкіх часопісаў – квартальніка "Наша Вера" і месячніка "Ave Marіa", ад таго часу з’яўляецца галоўным рэдактарам гэтых выданняў.

Першыя вершы апублікавала ў 1971 ў лідскай газеце «Уперад». Аўтар кніг прозы «Дарога пад гару», «Світанак над бярозамі» і кнігі паэзіі «На далонях любові». У яе апрацоўцы выйшаў зборнік народных казак «Хітрэй свету не будзеш». Пераклала на беларускую мову нарыс Уладыслава Сыракомлі «Мінск», кнігі Папы Яна Паўла II «Пераступіць парог надзеі», «Дар і Таямніца», «Устаньце, хадзем!», «Памяць і самасвядомасць», энцыклікі «Fides et ratio», «Ecclesia de Eucharistia», Апостальскі ліст пра Ружанец «Rosarium Virginis Mariae», творы Яна Твардоўскага і іншыя тэалагічныя творы.

“Пражыўшы паўвеку на гэтым сьвеце, зведаўшы захапленьні і расчараваньні, радасьць і боль, набыткі і страты, зазіраючы ў сваю душу, сёньня я магу сказаць, што веру найперш у Божую любоў: у ахвярную й неспасцігальную любоў Бога да чалавека. Гэта вера здаецца мне стрыжнем, ад якога, як парасткі ад ствала, прарастаюць у душы атожылкі веры ў сьвятло і дабро, у высокае прызначэньне чалавека, у бясконцасьць жыцьця, якое тут, у гэтай "даліне слёз", не заканчваецца, а пераходзіць у вечнасьць, дзе нас чакае ўсё тая ж любоў справядлівага й міласэрнага Айца.

Я веру ў Божую любоў да нас, слабых і грэшных, і так часта нявартых гэтай любові. Нават тады, калі Бог дапускае выпрабаваньні й цярпенні, хваробы й няшчасьці, я веру, што гэта не што іншае, як ачышчальны агонь Ягонай любові, які дасканаліць душу, вызваляючы яе ад эгаізму, карысьлівасьці й ляноты.

Выключна з любові да нас Бог нас выхоўвае, жадаючы нам дабра, а нашай душы — збаўленьня. Я веру, што менавіта з любові Бог даў кожнаму з нас ласку нарадзіцца ў гэты, а ня ў іншы час, у гэтым, а ня ў іншым краі, вызначыўшы тым самым кожнаму з нас місію жыць і працаваць тут і цяпер. Гэта вера дапамагае не разгубіцца, ня ўпасці ў дэпрэсію, ня страціць надзеі...” – Х. Лялько

 

Лялько Хрысціна :: Выданьні

pdf
Тэрмапілы, 21

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

21

– Флорыян, дарагі мой, ты дзе?! Фло-о-оры-ы-ыя-ан! Мы можам спазніцца, сынку! Давай хутчэй, варта было б ужо нам ня толькі сесці ў машыну, але й праехаць палову дарогі да кірмашу! Мы неверагодна спазняемся! – маці ціўкала, хва-лявалася і лётала па кватэры ўтрая шпарчэй звычайнага… Сённяшні вечар – асобны дзень, свята, сённяшні вечар – незвычайны вечар, бо так супала, што ў горад прыехаў ве-лічэзны парк забаваў, самы сапраўдны, падобны д... Болей »


pdf
Маладосць, 3 (748) 2016

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

3 (748) 2016

Найпершае — гэта радзіма, маці, парог роднае хаты і падворак каля яе, зарослы пругкім румянкам, на які ўпершыню ступілі твае босыя ногі; малады садок у ружовай кіпені цвету, з гудам пчолаў у кронах і жоўтымі цёплымі сонейкамі малачаю ўнізе, каля самага твару. Найпершае — гэта адкрыццё роднага свету, калі, па словах Гуардзіні, «усё яшчэ жыло ў невымоўнай чысціні пачатку». Гэта высокая і непаўторная паэзія пачатку, якая застаецца з чалаве... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 3 (115) 2016

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

3 (115) 2016

Калі я паступіў у Віленскі мастацкі інстытут і пачаў вывучаць літоўскую мову, калегі літоўцы вельмі дзівіліся, што я разумею творы Крысціёнаса Данелайціса (1714–1780), бацькі літоўскай літаратурнай мовы, лепш за іх. Сакрэт жа быў просты: мова гэтага паэта шчодра перасыпана славянізмамі. Існаванне Літвы ў сумеснай дзяржаве з Польшчай аказала вялікі ўплыў на літоўскую мову — шляхта практычна апалячылася, і літоўская мова, як і беларуская,... Болей »


pdf
Ад лідскіх муроў, 7

Ад лідскіх муроў

Літаратурна-мастацкі зборнік

7

У зборнік уключаны выняткі з творчага даробку лідскіх літаратараў, крытыкаў, даследчыкаў літаратуры, кампазітараў за 2010-2011 гг. У зборнік трапілі матэрыялы, якія былі апублікаваны ў гэтыя гады або падрыхтаваны да друку. У зборнік увайшлі і іншыя матэрыялы, датычныя літаратурнага жыцця Лідчыны. Болей »


pdf
Тэрмапілы, 14

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

14

Цягнік “Сочы – Мінск” прыйшоў у Адлер апоўначы. Тыя, хто чакаў яго тут, каго прывезлі сюды з Піцунды, з санаторыя, вельмі зарана, амаль адразу ж пасля вячэры, стаміліся сноўдацца па вакзале, не ведаючы, чым заняцца, каб забавіць час: пра курортнае жыццё ім гаварыць не хацелася, бо яно ўжо мінулася, засталося там, ля мора, а ў новым – у кожнага з іх была свая дарога і свае клопаты. Саша таксама разам з усімі нецярпліва чакаў, калі нарэшц... Болей »


Беларусь (часопіс), 11 (623) 1990

Беларусь (часопіс)

штомесячны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

11 (623) 1990

Новы Запавет. Апакаліпсіс Алейнікава Эльвіра, "Былі. Ёсць. Будзем..." Болбас Валерый, Паслядоўнік Скарыны Верабей Анатоль, Аксамітны альбом Уладзіміра Караткевіча Казбярук Уладзімір, На Паўночным завулку Капусцін Аляксандр, Галоўны камісар Смольнага Карызна Уладзімір, Вершы. Кенан Джордж, Барацьба супраць Гітлера. Чыстка Кляшчук Анатоль, Маэстра Пузыня Коўтун Валянціна, І ўсплакала зямля крыв... Болей »


Полымя, 3(719)1989

Полымя

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс орган Саюза пісьменнікаў БССР

3(719)1989

* Аколава Валянціна, Вяртанне ў заўтра. Паэма * Аксак Валянціна, Шукаю свята. Вершы * Барсток Марына, Балючая споведзь * Бібікаў Уладзімір, Ля ўзроставай мяжы * Бугаёў Дзмітрый, Пара глядзець праўдзе ў вочы * Бур'ян Барыс, «...Прытулак стомленай душы» * Васілевіч Алена, Поплеч з намі * Вульгарыс Эхінопсіс, Шарая чакалядка. Пародыя * Гераіменка Уладзімір, Мініяцюры * Глушакоў Уладзімір, Гарынс... Болей »