Курыловіч Мечыслаў

Нарадзіўся 17 лютага 1939 года у Гродне.

Пасля заканчэння Гродзенскага медыцынскага інстытута чатыры гады працаваў участковым урачом у прынёманскіх вёсках, потым анколагам у Гродне. Апошнія два гады ( да пенсіі) у Мурманску.

Выдаў зборнікі вершаў: “Тутэйшы”, 2006г., выдавецтва – «Беларускі кнігазбор», 210 с., «Прыдарожная вярба», выдавецтва – «Гродзенская друкарня»,105 с., «Вчерашние святыни» 2008г., выдавецтва – “Гродзенская друкарня”,125 с.

Друкаваўся ў “Гродзенскай праўдзе”, медыцынскай газеце “Эскулап”, калектыўных зборніках паэзіі “Галасы”, “Гнёзды слоў – словы гнёзд”.

“Матыў прынёманскіх вятроў”, 64 с. – чацвёрты зборнік у электронным варыянце.

 

Курыловіч Мечыслаў :: Выданьні

pdf
Курыловіч Мечыслаў, Лiцвiнка

Лiцвiнка

Проза, лірыка, фотаздымкі

Курыловіч Мечыслаў

Пасля таго, як беларусы з братняю Русью пачалі разам шукаць да шчасця дарог 124 абарыгены толькі з майго радаводу рассталіся з родным кутом. З 254-х родзічаў 84 уцяклі ў Польшчу, 19 апынуліся ў ГУЛАГах (пасля смерці Сталіна реабілітаваны), 11 загінулі: тры ад рук немцаў, два пасля допытаў у КДБ і шэсць бясследна зніклі падчас дэпартацый. Сутнасць нацыянальнай мары «Litwo, ojczyzna moja, ty jesteś jak zdrowie» для тутэйшага чалавека на б... Болей »


pdf
Курыловіч Мечыслаў, Прыдарожная вярба

Прыдарожная вярба

Вершы

Курыловіч Мечыслаў

Ад аўтара. Нарадзіўся я семнаццатага лютага ў 1939 годзе. Бацька, як сацыяльна-варожы элемент калгаснаму ладу (гаспадарыў на ўласным кавалку зямлі), раздзяліў лёс большасці жыхароў вёскі Плябанішкі (Гродзенскі раён). Атрымаў 25 гадоў выпраўленчай працы ў Варкуце. Мама з чатырмя малымі засталася на “волі”.Пасля смерці “бацькі народаў” рэабілітаваны і нават дастаў каля 100 долараў адшкадавання за пяцігадо вую працу ў Варкуцінскім ГУЛАГу. ... Болей »


pdf
Курыловіч Мечыслаў, Тутэйшы

Тутэйшы

Вершы

Курыловіч Мечыслаў

Зборнік вершаў Мечыслава Курыловіча , урача па прафесіі, які жыве ў Гродне – гэта шчырае апавяданне пра нашу спадчыну і лёс мовы, пра людскія вольнасці і моц духу, а таксама спавядальныя лірычныя радкі пра каханне. Навідавоку ў чытача спроба аўтарскага позірку на час з яго пераменамі і няспынным рухам. Ад аўтара. Нарадзіўся я семнаццатага лютага ў 1939 годзе. Бацька, як сацыяльна-варожы элемент калгаснаму ладу (гаспадарыў на ўласным ... Болей »


pdf
Курыловіч Мечыслаў, Матыў прынёманскіх вятроў

Матыў прынёманскіх вятроў

Курыловіч Мечыслаў

Гэта кніга – своеасаблівы аўтарскі роздум пра жыццё і час з іх шчымлівым болем пра страчаную людзьмі гістарычную памяць, пра занядбаную родную мову, экалогію і аптымістычныя радкі пра незаменнае – каханне. Болей »


pdf
Астравец Сяргей - укл., Новы замак, 2012

Новы замак

літаратурны альманах

2012

У першым выпуску літаратурнага альманаха «Новы Замак» Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў» прадстаўлены творы дваццаці аднаго аўтара. Апроч вершаў і прозы, публікуюцца таксама пераклады паэзіі, эсэ, крытыка, дзённікі. Назва альманаха мае ўвасабляць духоўныя каштоўнасці Гродзеншчыны: у Новым каралеўскім замку захоўваюцца музейныя зборы, калекцыя старадрукаў і фонды Абласной бібліятэкі ім... Болей »