Канановіч Ігар

Ігар Канановіч нарадзіўся 22 ліпеня 1983 года ў Клецку. У 2000 годзе скончыў Заастравецкую СШ Клецкага раёна. У 2003 годзе паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. Пасля заканчэння ў 2008--2013 гадах працаваў настаўнікам беларускай і рускай моў у школах Клецкага раёна. Пазней жыў і працаваў у Мінску.

Публікавацца пачаў у 2006 годзе. Друкаваўся ў часопісах "Дзеяслоў" і "Верасень", газетах "Літаратура і Мастацтва", "Настаўніцкая газета" ды іншых. Аўтар паэтычнай кнігі "Астэроід".

Ігар Канановіч загінуў трагічна 19 чэрвеня 2016 года.

 

Канановіч Ігар :: Выданьні

pdf
Канановіч Ігар, Астэроід

Астэроід

Вершы

Канановіч Ігар

У дэбютным зборніку «Астэроід» ўвазе чытача прадстаўленыя выбраныя творы, створаныя аўтарам цягам апошніх сямі гадоў. У трох раздзелах «Мір, падобны да раю», «На арбіце тваёй», «Бог ёсць зіма» змешчаныя вершы створаныя ў класічнай манеры, якія напоўніцу раскрываюць унутраны свет шчырай душы паэта, што гартуецца ў пакутах, спасцігаючы вечныя ісціны: паклікання, кахання і зямнога прызначэння чалавека. Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 7 (107) 2015

Літаратурная Беларусь

7 (107) 2015

Даводзілася чуць шмат папрокаў да першай аповесці з гэтай кнігі — маўляў, недалужная кампазіцыя, хаос, недапрацаваныя матывы і г.д. Усё гэта праўда. Толькі ў выпадку з «маладымі пісьменнікамі» гэта назавуць смелым эксперыментам, нават калі гэта ломка дзеля ломкі. А калі чалавек з даробкам зробіць нешта падобнае, адразу гучаць спачувальныя галасы: «Ну, не атрымалася», «З кожным бывае». Безумоўна, бывае, але давайце давядзем гэтую легкава... Болей »


pdf
Верасень, 11

Верасень

літаратурна-мастацкі часопіс

11

Паэзія ў часопісе прадстаўлена вершамі Стасі Кацюргіной, Аляксея Карпенкі, Касі Ляўдацкай, Арцёма Сітнікава, Кацярыны Сянкевіч, Алеся Емяльянава-Шыловіча, Ірыны Грумандзь, Цімоха Авіліна, Валерыі Куставай, Ігара Канановіча. Паэтычны майстар-клас маладым творцам дае Уладзімір Някляеў. Раздзел “Проза” складаюць творы Віталя Сазановіча, Алены Падкацік, Леаніда Дранько-Майсюка і Анатоля Бароўскага. Сучасная украінская паэзія ў нумары прэзе... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 70

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

70

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 61

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

61

Першы тралейбус пах свежавымытым жалезам і ранішнім халадком . У ранішнім халадку плаваў водар пралесак, бо пачыналася вясна. Пралескі, трохі падвялыя, ляжалі на заднім, запырсканым вадой сядзенні. Кандуктарка глядзела на іх і ўсміхалася. Болей »


pdf
Верасень, 6

Верасень

літаратурна-мастацкі часопіс

6

Выйшаў з друку чарговы нумар літаратурна-мастацкага часопіса "Верасень". Шосты нумар атрымаўся па-вясноваму "сакавіты" на паэзію. У ім друкуюцца вершы Дар'і Кабаковай, Паўла Баяркі, Марыі Магдалены Палхоўскай, Багдана Агрэста, Юліі Бажок, Арцёма Сітнікава, Алесі Птушкі, Дзмітрыя Лавіцкага, Юркі Буйнюка, Ігара Канановіча. Паэтычны майстар-клас для маладых творцаў падборкай "Знаёмы дождж" дае Рыгора Сітніцы. Проза прадстаўлена творамі... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 53

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

53

“Век адведзены мне я пражыў недарма”. Гутарка Змітрака Вераса з Генадзем Бураўкіным “Перашкоды і націскі” Дзмітрыя Плакса... Гутарка Алеся Плоткі з Дзмітрыем Плаксам Бабкоў Ігар, Партрэт мастака, нябачныў сутонні. Раман. (Пачатак) Бакач Алесь, Смяяўся ў вочы жыццю і смерці. Згадваючы Яна Збажыну Безмацерных Кацярына, «Няма мастака без любові...» Гутарка Кацярыны Безмацерных з мастакамі Аленай Шлегель і Уладзімірам Га... Болей »


pdf
Верасень, 3

Верасень

літаратурна-мастацкі часопіс

3

Змест каляднага нумара склалі вершы Надзеі Філон, Аляксея Арцёмава, Вольгі Грынь, Андрэя Кабана, Аляксея Палачанскага, Паўла Надольскага, Сяргея Законнікава, Анатоля Вярцінскага… Проза прадстаўлена творамі Сяргея Белаяра, Ганны Старыковіч, Раісы Крывальцэвіч, Ганны Дар, Леаніда Дайнекі. У раздзеле "Крытыка, публіцыстыка, эсэ" друкуюцца артыкулы Рамана Дубашынскага і Юнэлі Сальнікавай, эсэ Асі Паплаўскай і Алеся Пашкевіча, гутаркі з Рыго... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 41

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

41

* Братэрства на розны лад. Гутарка журналісткі Алены Шуваевай-Петрасян з пісьменьнікам Васілём Якавенкам. * Размова пра кнігу Дзьмітрыя Плакса “Трыццаць тэкстаў”. * Творы і пераклады пераможцаў літаратурнага конкурсу, прысьвечанага памяці Карласа Шэрмана. * Я ў доме гэтым сам ня свой... Гутарка Андрэя Масквіна з Анатолем Вярцінскім. * Арлоў Уладзімер, Пазнаю сябе ў сыне. * Джонсан-Тэкэянўакей Паўлін, Легенды Ван... Болей »


audio
Канановіч Ігар, Вершы

Вершы

Канановіч Ігар

Ігар Канановіч - паэт. Нарадзіўся 22 ліпеня 1983 года ў горадзе Клецку. У 2000 годзе скончыў Заастравецкую СШ Клецкага раёна. У 2003 годзе паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. Пасля заканчэння, з 2008-га па 2013, працаваў настаўнікам беларускай і рускай моваў у школах Клецкага раёна. Першыя публікацыі адносяцца да 2006 – 2007-га гадоў. Друкаваўся ў часопісах “Дзеяслоў” і “Верасень”, газетах “Літаратура і маст... Болей »