Юнацтва

Юнацтва


Выдавецтва Юнацтва было заснавана 2 студзеня 1981 года, выдавецтва спецыялізавалася на выданні кніг для дзяцей

У 2002 годзе, падчас чарговага прыступу “iнтэграцыйнай гарачкi” выдавецтва “Юнацтва”было злiквiдавана як непатрэбнае.

У юрыдычным сэнсе выдавецтва “Юнацтва” было не лiквiдавана, але ўвайшло ў склад выдавецтва “Мастацкая лiтаратура” як рэдакцыя дзiцячай лiтаратуры, але насамрэч гэтая «фузія» забрала маладому чытачу выключна яго выдавецтва.

У час самастойнага існавання выдавецтва "Юнацтва" толькі ім друкавалася амаль 120 кніг у год. Аб'ём зменшыўся пасля аб'яднання "Юнацтва" з выдавецтвам "Мастацкая літаратура".

Юнацтва :: Выданьні

pdf
epub
Федарэнка Андрэй, Афганская шкатулка

Афганская шкатулка

Аповесць

Федарэнка Андрэй

Усе падзеі, якія адбываюцца ў аповесці, сканцэнтраваны вакол пошукаў афганскай шкатулкі, што калісьці пераправіў адзін з герояў твора на тэрыторыю Беларусі. Вядома ж, самую адказную работу выконваюць падлеткі – монавіта яны высачылі злачынцаў і памаглі следчым органам вызваліць галоўнага героя аповесці Барыса Крышынскага з-пад турэмнага арышту. Самааналіз асобы, пошукі матываў сваіх учынкаў, любоў да жыцця, замілаванасць і захапленне на... Болей »


epub
Гапееў Валеры, Пастка на рыцара

Пастка на рыцара

Аповесці, апавяданні

Гапееў Валеры

У сучаснай школе сучасныя падлеткі вырашаюць свае штодзённыя задачы, імкнуцца адначасова адказаць на мноства самых розных пытанняў, што ўзнікаюць перад імі: што такое сапраўднае высакародства і дабрыня? Якім павінна быць сяброўства? Што такое каханне і ці бывае яно толькі адзіным? Якую плату і ахвяру патрабуе каханне? Кніга была ўзнагароджана літаратурнай прэміяй імя Уладзіміра Калесніка Брэсцкага аблвыканкама. Болей »


Гальпяровіч Навум, Святло ў акне

Святло ў акне

Вершы

Гальпяровіч Навум

Новая кніга лірыкі паэта вельмі тонка і дакладна падсвечвае тыя моманты з жыцця чалавека, якія найболын хвалююць яго ў наш час: гэта гісторыя роднай зямлі і роздум пра нашу духоўную культуру, прыгажосць беларускай прыроды і радкі, прысвечаныя са-маму светламу пачуццю — каханню. Болей »


epub
Шамякін Іван, Абмен

Абмен

Аповесць

Шамякін Іван

Аксён Пракопавіч сядзеў на кухні i паглыблена чытаў кнігу на нямецкай мове з мноствам матэматычных формул. Не, не проста чытаў, як раман, a ўдумліва вывучаў, рашаў задачы, выпісваў ix у агульны сшытак. Час ад часу ў захапленні цмокаў языком, зрэдку хмурыўся, яўна дакараючы ці то аўтараў, ці то сябе, што не дайшоў да такога. Не лічыў, што ён авалодаў усімі таямніцамі навукі навук — вышэйшай матэматыкі — яны ж невычарпальныя. Нямала адкры... Болей »


pdf
Ластоўскі Вацлаў, Бяздоннае багацце

Бяздоннае багацце

Апавяданні, легенды, казкі, аповесці

Ластоўскі Вацлаў

Прыказкі, прымаўкі, трапныя выказванні, замовы, легенды, казкі і паданні – скарбніца народнай літаратуры, народнай культуры у літаратурнай апрацоўцы Вацлава Ластоўскага. Правільней было б сказаць, што кніга, якую прадстаўляем на старонках інтэрнэт-бібліятэкі kamunikat.org – аўтарскія апавяданні, казкі і легенды, асновай якім паслужыў народны фальклор для дзяцей і моладзі (дарэчы, інакш і быць не можа). Дагэтуль мы былі знаёмыя з Вацлава... Болей »


epub
Шамякін Іван, Губернатар

Губернатар

Аповесць

Шамякін Іван

Дзве «Волгі» імчалі па вузкай шашы, што разразала густы лес. У святле фар гонкія сосны выглядалі фантастычна-казачнымі: густабронзавыя ствалы, серабрыстая, як запарошаная інеем, ігліца галін у недасягальнай вышыні. А там, куды фары не закідвалі снапы святла, вісела цяжкае чорнае пакрывала жнівеньскай ночы. Зоркі можна было ўбачыць, глянуўшы ўбок, у вузкія прагаліны паміж дрэвамі. Пад імі ўнізе, вырываючыся з святла, цемра застывала, бы ... Болей »


pdf
Бадак Алесь, Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў

Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў

Аповесці-казкі

Бадак Алесь

Дзяўчынка Карына і хлопчык Граня ў пошуках Краіны Ведзьмаў сустракаюцца з пластмасавымі чалавечкамі, знаёмяцца з Белай Варонай — валадаркай загадкавай Краіны Сонечных Зайцоў. Яны дапамагаюць маленькаму скарбніку Ліну вярнуць украдзены чароўны посах. Нямала вясёлых і цікавых прыгод адбываецца і з амерыканскай Малпачкай Чытай, якая нечакана трапляе ў Белавежскую пушчу. А вось дзяўчынцы Луізе давялося некалькі тыдняў правесці ў палацы стра... Болей »


epub
Шамякін Іван, Пошукі прытулку

Пошукі прытулку

Аповесць

Шамякін Іван

Прачнуўся Ігнат Андрэевіч як пасля глыбокага наркозу. Не адразу выходзіў з небыцця. Ранкам ён чуў за сцяной галасы сына i нявесткі. Глухія галасы. Яны на нейкае імгненне разбудзілі яго, i тут жа ён зноў заснуў i не чуў, як Андрэй адыходзіў на працу. Сын усё ўмеў рабіць ціха i непрыкметна. Прафесія навучыла ці што? Следчы пракуратуры. Такой жа бясшумнай была i Паліна, нявестка, выкладчыца універсітэта. Яна ні разу не разбудзіла яго ні та... Болей »


pdf
epub
Шамякін Іван, Пошукі прытулку

Пошукі прытулку

Аповесці

Шамякін Іван

У кнігу народнага пісьменніка Івана Шамякіна ўвайшлі новыя творы: аўтабіяграфічная аповесць «Слаўся, Марыя!», прысвечаная жонцы; «Губернатар», галоўнымі героямі якой з'яўляюцца сам губернатар і яго памочнік-пралаза, што змог арганіза ваць яму і выбары, і «каханне», і яго ж забойства; «Пошукі прытулку» — пра пажылога чалавека, яко му не было дзе прытуліцца на старасці гадоў; «У засе ні палаца» — пра сучаснага бізнесмена, і «Абмен» — пра ... Болей »


epub
Шамякін Іван, Слаўся, Марыя!

Слаўся, Марыя!

Аповесць

Шамякін Іван

Пасля таго ўжо, як я праводзіў у апошні шлях маю незабыўную Машу, жонку i найлепшага сябра, я прачытаў у Буніна, здаецца, у «Деревне», герой чытае ў свяшчэннай кнізе (няма, аднак, зноскі, з якога гэта Евангелля ці апостальскага паслання): «Плачу и рыдаю, егда помышляю смерть и вижу в гробе лежащую по образу божию созданную нашу красоту, безобразную, безгласную, не имеющую вида...» Уразіла моцна, але згадзіцца, што ў труне ляжала безобра... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-14]   Наступная   Апошняя