Гібок-Гібкоўскі Алесь

Алесь Гібок-Гібкоўскі (Аляксандр Сямёнавіч Гібкоўскі) Паэт, эсэіст, перакладчык, бард.

Нарадзіўся 1 лютага 1952 года ў вёсцы Рупейкі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Бацька -- Гібок-Гібкоўскі Сямён Фёдаравіч, беларус, маці -- Анастасія Маркаўна, украінка.

Вучыўся ў Рупейскай, Ясенавіцкай і Ізабелінскай школах. У 1967 годзе паступіў ў Мінскі машынабудаўнічы тэхнікум, які закончыў ў 1971 годзе. Служыў тэрміновую воінскую службу ў Савецкай Арміі з 1971 па 1973. З 1974 па 1990 працаваў інжынерам, канструктарам ў шэрагу мінскіх канструктарскіх бюро. У 1989 годзе паступіў на вячэрняе аддзяленне філалагічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага універсітэта, які скончыў з адзнакай у 1995 годзе.

З 1990 года працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры у СШ № 160 горада Мінска. У красавіку 1993 годзе быў запрошаны на працу рэдактарам аддзела літаратуры беларускага часопіса "Роднае слова". З кастрычніка 1996 года -- рэдактар грамадска-палітычнага аддзела часопіса "Беларусь". З 1997 года па 1999 год адначасова працаваў у штотыднёвіку "Літаратура і мастацтва", дзе стаў лаурэатам прэміі гэтага штотыднёвіка за 1997 году за лепшую публіцыстычную публікацыю года.

Першыя творы (вершы, крытычныя артык.) былі апублікаваныя ў газеце "Чырвоная змена" ў 1991 годзе. Друкаваўся ў у штотыднёвіку "ЛіМ", газетах "Народная воля", "Свабода", "Настаўніцкая газета", "Звязда", "Советская Белоруссия", "Рэспубліка", "Народная газета", часопісах "Роднае слова", "Беларусь", "Нёман", "Маладосць", "Horizons. Горизонты" і іншых выданнях.

За лепшую журналісткую працу 1999 года у Рэспубліцы Беларусь атрымаў званне лаурэата прэміі "Залатое пяро" БСЖ, а ў 2001 годзе за цыкл філасофска-публіцыстычных матэрыялаў "Анатомія жыцця" ў часопісе "Беларусь" стаў лаурэатам прэміі Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне журналістыкі.

Пасля закрыцця у 2004 года часопіса "Беларусь" з лютага 2005 года працаваў у часопісе "HORIZONS/ГОРИЗОНТЫ". Пасля закрыцця гэтага часопіса у канцы 2007 года супрацоўнічае з вядучымі выданнямі Беларусі.

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аўтар кнігі вершаў "Насамрэч" (2007), пераклаў на беларускую мову кнігу Дж. Радыры "Прыгоды Чыпаліны" (2010).

Гібок-Гібкоўскі Алесь :: Выданьні

epub
Гібок-Гібкоўскі Алесь, Лідачка

Лідачка

Апавяданне

Гібок-Гібкоўскі Алесь

“Лідачка... Марына... Тамара... Ларыса...” Жаночыя імёны, як назойлівыя пчолы, настойліва ўсплываюць у куточках памяці Сяргея Андрэевіча, і кожная з іх нібы імкнецца ўджаліць, хоць і соладка, але адначасна і востра балюча… Самым патаемным і дарагім з усіх для яго быў куточак, дзе назаўсёды застаўся вобраз Лідачкі – першага кахання, мілай дзяўчынкі-смугляначкі з такіх далёкіх ужо шасцідзясятых… (фрагмент) Болей »

pdf
Гібок-Гібкоўскі Алесь, Насамрэч

Насамрэч

Кніга вершаў

Гібок-Гібкоўскі Алесь

Алесь Гібок-Гібкоўскі (Аляксандр Сямёнавіч Гібкоўскі) Паэт, эсэіст, перакладчык, бард. Нарадзіўся 1 лютага 1952 года ў вёсцы Рупейкі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Першыя творы (вершы, крытычныя артык.) былі апублікаваныя ў газеце "Чырвоная змена" ў 1991 годзе. Друкаваўся ў у штотыднёвіку "ЛіМ", газетах "Народная воля", "Свабода", "Настаўніцкая газета", "Звязда", "Советская Белоруссия", "Рэспубліка", "Народная газета", часопіс... Болей »

pdf
epub
Дзеяслоў, 92

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

92

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »

pdf
epub
Дзеяслоў, 90

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

90

Дзеяслоў, 86

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

86

Верасень, 16

Верасень

Літаратурна-мастацкі часопіс

16

Часопіс «Верасень» — літаратурна-мастацкае выданне для моладзі. Яно было заснавана па ініцыятыве Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, каб падтрымаць маладых літаратараў. Перыядычнасць выхаду часопіса «Верасень» — два разы на год. Аўтары: Вікторыя Смолка. Аліна Паўлоўская. Марыя Бадзей. Вераніка Міхалёва. Марына Валасар. Ганна Рудак. Марыя Магдалена Палхоўская. Кацярына Шчасная. Дар'я Дарошка. Аляксей Лужынскі. Антаніна Хатэнка. Болей »

pdf
Літаратурная Беларусь, 10 (122) 2016

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

10 (122) 2016

Было яму ўжо за трыццаць, калі ён пусціў у людзі свой першы паэтычны зборнік — «Песню пра хлеб». Зборнік невялічкі, але ўсе ўбачылі, што ў беларускую літаратуру прыйшоў паэт з Божай ласкі. Кружыцца ў скверы кляновае лісце, Як быццам шукае яно сабе выйсце… Такімі простымі словамі пачынае А. Вярцінскі сваю паэму, якая дала назву ўсяму зборніку. Гэтае ўбачанае ў горадзе пазалочанае восенню кляновае лісце адразу павяло паэта ў свет яго мале... Болей »

pdf
Літаратурная Беларусь, 2 (114) 2016

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

2 (114) 2016

Беласточчына да канца 1980-х знаходзілася за культурнай заслонай, вывешанай савецкай уладай. І хоць не была тая заслона ў поўнай ступені жалезнай, творы Надзеі Артымовіч напоўніцу адкрыліся беларускай грамадскасці толькі з пачаткам перабудовы. Вершы яе прыйшліся якраз дарэчы ў часы паўставання новай інтэлектуальнай генерацыі літаратараў, аб’яднаных у таварыства «Тутэйшыя» і ТВЛ, якія шукалі абнаўлення паэтычнай традыцыі праз еўрапейскі ... Болей »

pdf
Дзеяслоў, 78

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

78

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »

pdf
Дзеяслоў, 66

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

66

“Дзеяслоў” не абмяжоўвацца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня. Болей »

Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя