Гарадніцкі Яўген

Гарадніцкі Яўген Андрэевіч - літаратуразнавец, літаратурны крытык, паэт. Нарадзіўся 29 ліпеня 1951 года ў вёсцы Ракаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Аўтар звыш ста навуковых публікацый, у тым ліку манаграфій “Думка і вобраз: Праблема інтэлектуалізму ў сучаснай беларускай лірыцы” (1986), “Сучасная паэзія і фальклор” (1988; у сааўтарстве з Т. К. Чабан), “Мастацкі свет беларускай літаратуры ХХ стагоддзя” (2005), “Паэтыка беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: Суб’ектна-аб’ектныя адносіны” (2010), раздзелаў у калектыўных манаграфіях і зборніках. Выступае з артыкуламі і рэцэнзіямі ў перыядычным друку. Адзін з аўтараў-укладальнікаў біябібліяграфічнага слоўніка “Беларускія пісьменнікі” ў 6 тамах (1992 – 1995). Прымаў удзел у стварэнні персанальных энцыклапедый “Янка Купала” (1986), “Максім Багдановіч” (2011). Асноўныя напрамкі даследаванняў: філасофская і эстэтычная праблематыка літаратуры, тэарэтычная паэтыка, метадалогія літаратуразнаўчага аналізу.

 

Гарадніцкі Яўген :: Выданьні

pdf
Гарадніцкі Яўген, Паэтыка беларускай літаратуры ХХ стагоддзя

Паэтыка беларускай літаратуры ХХ стагоддзя

Суб’ектна-аб’ектныя суадносіны

Гарадніцкі Яўген

На сучасным этапе развіцця беларускага літаратуразнаўства прыкметна ўзмацніліся тэндэнцыі да ўважлівага і ўсебаковага вывучэння паэтыкі літаратуры. Прадметам даследавання ўсё часцей становяцца паэтыка, мастацкая сістэма таго або іншага аўтара. На аснове пашырэння такіх напрацовак, паступовага назапашвання дадзеных фарміруюцца спрыяльныя ўмовы для стварэння паэтык асобных жанраў, перыядаў і стыляў, а ў перспектыве – і агульнай паэтыкі на... Болей »


pdf
Гарадніцкі Яўген, Мастацкі свет беларускай літаратуры ХХ стагоддзя

Мастацкі свет беларускай літаратуры ХХ стагоддзя

Гарадніцкі Яўген

Паміж тым, якім аўтару ўяўляецца свет, дзе ён існуе і дзе імкнецца сцвердзіць сваё права на творчасць, і тым, якім чынам ён разумее самую прыроду літаратурнай творчасці, існуе несумненная сувязь. У дадзенай працы на істотныя пытанні, звязаныя з самарэфлесіяй чалавека, вызначэннем ім свайго месца ў свеце, адносін да свету, шукаюцца адказы ў рэчышчы асноўнай тэмы: светапогляд мастака і яго ўяўленні пра мастацтва. Задачай даследавання з’яў... Болей »


pdf
Гарадніцкі Яўген, Чабан Тамара, Сучасная паэзія і фальклор

Сучасная паэзія і фальклор

Гарадніцкі Яўген, Чабан Тамара

На фальклорным і літаратурным матэрыяле прасочваецца станаўленне вобразнага мыслення ў беларускай паэзіі, у прыватнасці вытокі метафарычнасці. На аснове творчасці беларускіх, рускіх і ўкраінскіх паэтэс паказан уплыў фальклорна-песеннага вобраза жанчыны на складаны духоўны свет сучаснай гераіні. Разлічана на літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў-філолагаў, настаўнікаў сярэдніх школ. Болей »


pdf
Гарадніцкі Яўген, Думка і вобраз

Думка і вобраз

Праблема інтэлектуалізму ў сучаснай беларускай лірыцы

Гарадніцкі Яўген

У кнізе даследуюцца інтэлектуалізм, філасафічнасць, якія з'яўляюцца характэрнай асаблівасцю паэзіі апошніх дзесяцігоддзяў і якія дапамагаюць больш поўна і глыбока ўбачыць складаны духоўны свет сучаснага чалавека. На аснове аналіза паэзіі А. Куляшова, М. Танка. А. Пысіна, Я. Сіпакова, У. Караткевіча, Р. Барадуліна і іншых паэтаў раскрываюцца прынцыпы мастацкага асэнсавання ў беларускай паэзіі канцэпцыі прыроды, прасторы і часу, жыцця і с... Болей »


Гарэцкія чытанні, ХІ

Гарэцкія чытанні

Матэрыялы дакладаў і паведамленняў на ХІ Гарэцкіх чытаннях да 110-годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага). Мінск 18 лютага 2003 г.

У матэрыялах выступленняў, дакладаў i паведамленняў літаратуразнаўцаў, лінгвістаў, педагогаў, музейных супрацоўнікаў, якія ўдзельнічалі ў XI Гарэцкіх чытаннях 18 лютага 2003 г., прысвечаных 110-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, вучонага, педагога, грамадскага дзеяча Максіма Гарэцкага, разглядаюцца многія пытанні яго шматграннай творчай спадчыны i жыцця. Часткова прыведзены матэрыялы аб жыцці i творчасці акадэміка Га... Болей »


pdf
Полымя, 11 (1009) 2013

Полымя

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

11 (1009) 2013

Па назве вёскі, можна здагадацца, што яе заснавальнікі, з цяжкасцю адваёўваючы ў балота і лесу ладны кавалак зямлі, радасна крычалі: «Вось дык ляда!» І потым кожны з гаспадароў цешыўся сваёю перамогаю і паўтараў: «Ляда, маё ляда!» Так і з’явілася назва вёскі, а лепшае і не прыдумаеш. У ёй ужо змясцілася першапачатковая гісторыя селішча. Болей »


pdf
Полымя, 9 (1007) 2013

Полымя

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

9 (1007) 2013

Калі азіраюся назад і згадваю дзяцінства, складваецца ўражанне, што музыка вакол і побач са мной была заўжды. Любіла спяваць мама, Тамара Фёдараўна, хоць заўсёдныя клопаты прафесійныя, настаўніцка-школьныя, і побытава-хатнія, магчыма, не надта таму спрыялі. Мамін голас не вельмі моцны, але чысты і вельмі шчыры. А сама манера выканання адлюстроўвае далікатнасць унутранага свету. Нячаста, але спяваў бацька, Міхась Іосіфавіч, найперш народ... Болей »


pdf
Полымя, 5 (1003) 2013

Полымя

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

5 (1003) 2013

«Полымя» — літаратурна-мастацкi i грамадска-палiтычны часопіс. Выдаецца з снежня 1922 году ў Мінску штомесяц на беларускай мове. Старэйшае беларускае літаратурна-мастацкае выданне. Першыя дзесяць год (да 1932) часопісам кіравала рэдакцыйная калегія, у яе ўваходзілі Змітрок Бядуля, Цішка Гартны, Міхась Зарэцкі, Усевалад Ігнатоўскі, Янка Купала, Якуб Колас, В. Нодэль, А. Сянкевіч, Міхась Чарот і інш. У 1932—1941 гадах выходзіў пад назвай ... Болей »


pdf
Полымя, 3 (1001) 2013

Полымя

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

3 (1001) 2013

Некалькі гадоў таму ў часопісе «Полымя» пад назвай «Вецер з Чорнага яра» друкавалася першая частка маёй аповесці «Чорны вецер». У ёй расказвалася пра падзеі, якія разыграліся ў далёкім 1937 годзе, калі адзін з герояў твора знаходзіць залатыя манеты і з боем забірае іх у людзей, якіх улады маюцца выслаць у Сібір… І хоць кажуць, што ўчынкі бацькоў на дзецях не адбіваюцца, тым не менш, ужо нашым часам, у сям’і нашчадка, што атрымаў у спадч... Болей »


pdf
Тэрмапілы, 17

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

17

Напрыканцы лета ў вёсцы заўсёды сумна. Нешматлікія яе абітальнікі – на палявых работах, бо ідзе самы прыпар. Заўжды пустая галоўная вуліца, і толькі на лаўках дзе-нідзе сядзяць ля свайго жытла знямоглыя, знясіленыя працай на Ўтопію, пенсіянеры абоега полу. Побач, у пылу, зрэдку валтузяцца мурзатыя дзеці. Прыкладна ў такі час, схуднелы з твару, бледны, з пацямненнем на лёгкіх – пачатковай фазай сухотаў – з лагера агульнага рэжыму, адраз... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя