Галубовіч Леанід

Леанід Галубовіч нарадзіўся 12 жніўня 1950 года ў вёсцы Вароніна Клецкага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Грыцэвіцкую СШ (1967), Слуцкае ГПТВ-97 (1968), працаваў электрыкам на прадпрыемствах Жабінкі, Слуцка, Клецка і ў родным калгасе. Служыў у Савецкай Арміі (1969-1971). Скончыў двухгадовыя Вышэйшыя літаратурныя курсы пры Літаратурным інстытуце імя Горкага ў Маскве (1987-1989). З 1990 года да апошняга часу працаваў на рэдактарам на Беларусім тэлебачанні (1990-1994), у часопісе “Крыніца” (1994-2001), тыднёвіку “Літаратура і мастацтва” (2002-2010). Аўтар кніг “Таемнасць агню” (1984), “Споведзь бяссоннай душы” (1989), “Таемнасць споведзі” (Бібліятэка беларускай паэзіі, 1993), “Заложнік цемры” (1994), “Зацемкі зь левай кішэні” (1998), “апошнія вершы леаніда галубовіча” (2000), “Сыс і Кулуары” (2010). У перакладзе на рускую мову ў Маскве выходзіла кніжка “Аист без гнезда” (1989). Асобныя творы перакладаліся на іншыя мовы свету. Лаўрэат прыватнай Берасцейскай абласной “Мядовай прэміі”, прэміі тыднёвіка “ЛіМ”, часопісаў “Нёман” і “Маладосць” і літаратурнай прэміі “Залатая літара”.

 

Галубовіч Леанід :: Выданьні

Галубовіч Леанід, Поўня

Поўня

Галубовіч Леанід

Зборнік выбранага Леаніда Галубовіча “Поўня” змяшчае ў сабе найлепшыя вершы аўтара (па яго версіі), напісаныя за трыццаць пяць гадоў, што ўваходзілі ў шэсць яго папярэдніх кніжак, а таксама “зацемкі з левай кішэні” з аднайменнага выдання, якія тычацца літаратурнай творчасці. Зрытмізаваная сэрцам і зарыфмаваная душой зямная філасофія жыцця разлічана на вузкае кола абазнаных прыхільнікаў краснага пісьменства. Болей »


pdf
Галубовіч Леанід, З гэтага свету

З гэтага свету

Вершы пасля вершаў

Галубовіч Леанід

Гэтая кніжка — плён дванаццацігадовага публічнага маўчання паэта. Столькі часу ён не выступаў з вершамі ў друку, а дзесяць гадоў і ўвогуле іх не пісаў. Усе змешчаныя тут тэксты ёсць пазнакамі водгукаў яго душы на зрухі і праявы нядаўняга часу. Своеасаблівы метафарычны аналіз аўтарам свайго ўнутранага жыцця. Вершы публікуюцца ўпершыню. Болей »


pdf
Галубовіч Леанід, Яцкоў Мікола, Забыць цябе

Забыць цябе

песні

Галубовіч Леанід, Яцкоў Мікола

Леанід Міхайлавіч Галубовіч нарадзіўся 12 жніўня 1950 г. у вёсцы Вароніна Клецкага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Грыцэвіцкай сярэдняй школы Клецкага раёна, затым слуцкай прафесійна-тэхнічнай навучальні № 97 працаваў электрыкам на Жабінкаўскім цукровым заводзе. Служыў у Савецкай Арміі. Працаваў электрыкам на прадпрыемствах Слуцка, Жабінкі, Клецка. У 1989 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Працав... Болей »


Галубовіч Леанід, Апошнія вершы Леаніда Галубовіча

Апошнія вершы Леаніда Галубовіча

Галубовіч Леанід

Леанід Галубовіч нарадзіўся 12 жніўня 1950 года ў вёсцы Вароніна Клецкага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Грыцэвіцкую СШ (1967), Слуцкае ГПТВ-97 (1968), працаваў электрыкам на прадпрыемствах Жабінкі, Слуцка, Клецка і ў родным калгасе. Служыў у Савецкай Арміі (1969-1971). Скончыў двухгадовыя Вышэйшыя літаратурныя курсы пры Літаратурным інстытуце імя Горкага ў Маскве (1987-1989). З 1990 года да апошняга часу працаваў на рэдактарам на Бела... Болей »


Галубовіч Леанід, Зацемкі зь левай кішэні

Зацемкі зь левай кішэні

Галубовіч Леанід

„Зацемкі зь левай кішэні" — разважаньні вддомага беларускага літаратара пра сябе, пра жыцьцё, пра творчасьць. Гэта й назіраньні з жыцьця менскага літараіурнага юла, у якіх багата якія вядомыя постаці выступаюць часам у нечаканым сьвятле. Кніга прызначана ўсім, хто цікавіцца сучаснай беларускай літаратурай і сталічнай культурнай сытуацыяй. Болей »


pdf
Галубовіч Леанід, Заложнік цемры

Заложнік цемры

Вершы

Галубовіч Леанід

На пачатку 80-х гадоў Леанід Галубовіч ярка дэбютаваў у нашай паэзіі кнігаю «Таемнасць агню». З таго часу паэт выдаў некалькі зборнікаў, i ўсе яны трапілі ў чытацкае поле ўвагі. Паэзія Л. Галубовіча вылучаецца сваёй вобразнай жывасцю, натуральным гучаннем, высокім узроўнем пісьма. Лепшыя творы паэта годна працягваюць традыцыі нашай класічнай паэзіі. Болей »


pdf
Галубовіч Леанід, Таемнасць споведзі

Таемнасць споведзі

вершы

Галубовіч Леанід

Кнігу склалі лепшыя вершы з ранейшых зборнікаў паэта, якія былі прыхільна сустрэты і набылі шырокі розгалас у асяродку аматараў паэзіі. Болей »


Галубовіч Леанід, Споведзь бяссоннай душы

Споведзь бяссоннай душы

Лірычны дзённік

Галубовіч Леанід

«Споведзь бяссоннай душы» — новая кніга паэзіі Леаніда Галубовіча, чый першы зборнік стаў з’явай у беларускай паэзіі і ўмомант разышоўся. У новай кнізе Леанід Галубовіч верны сваёй асноўнай тэме — пранікненню ў людскую душу, у якой змяшчаецца ўвесь сусвет. Веданне жыцця вёскі, чалавека ў спалучэнні з высокім майстэрствам даюць добры плён. Самабытны талент Леаніда Галубовіча развіваецца, набірае сілу. Болей »


pdf
epub
Галубовіч Леанід, Споведзь бяссоннай душы

Споведзь бяссоннай душы

Лірычны дзённік

Галубовіч Леанід

«Споведзь бяссоннай душы» — новая кніга паэзіі Леаніда Галубовіча, чый першы зборнік стаў з'явай у беларускай паэзіі i ўмомант разышоўся. У новай кнізе Леанід Галубовіч верны сваёй асноўнай тэме — пранікненню ў людскую душу, у якой змяшчаецца ўвесь сусвет. Веданне жыцця вёскі, чалавека ў спалучэнні з высокім майстэрствам даюць добры плён. Самабытны талент Леаніда Галубовіча развіваецца, набірае сілу. Болей »


pdf
Галубовіч Леанід, Таемнасць агню

Таемнасць агню

Вершы

Галубовіч Леанід

Уздыхаем, шкадуем, бядуем: пад гарачымі вятрамі часу «сціскаецца», меншае самы старажытны мацярык нашага жыцця — вёска, а мацярык гэты пад наша шкадаванне і ўздыханне зноў і зноў падае знакі сваёй глыбіннай сілы, сваёй жывучасці і трывучасці — жывіць паэзію, нараджае паэтаў. Вось і Леанід Галубовіч падаў свой голас з гэтага мацерыка,— голас адметны, самавіты. Яго слова прынесла адтуль пах свежай баразны, што паруе пад вясновым сонцам, а... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-9]   Наступная   Апошняя