Доля Зоя

Зоя Доля нарадзілася ў вёсцы Макаўе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Па адукацыі мадэльер-канструктар жаночага адзення. Перад распадам Савецкага Саюза па размеркаванні з Мінска пабывала на Далёкім Усходзе ў Камсамольску-на- Амуры. Пасля вяртання ў Беларусь у 90-я гады працавала ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі, дзе арганізавала для школьнікаў першы беларускамоўны гурток “Беларускі сувенір” па вырабе традыцыйных лялек з ільна ў нацыянальным адзенні. Вяла на беларускай мове святочныя імпрэзы, што праходзілі ў Палацы. Потым працавала мадэльерам на прыватным прадпрыемстве, паралельна займалася літаратурнай творчасцю. Друкавалася ў газетах “Наша Ніва”, СБ “Беларусь сегодня”, беларуска-ўкраінскім альманаху “Справа”, на TUT.BY. Удельнічала ў літаратурных перадачах на тэлебачанні Барысава і Баранавіч. Аўтар кніг прозы “Акно ў замежжа” і “Час пасля Саюза”. Правяла шэраг творчых сустрэч з чытачамі ў Мінску, а таксама абласных і раённых бібліятэках Беларусі.

 

Доля Зоя :: Выданьні

pdf
Доля Зоя, Час пасля Саюза

Час пасля Саюза

Аповесць, фельетон, апавяданні

Доля Зоя

Кніга прозы «Час пасля Саюза», куды ўвайшлі аповесць «Гамарджоба, Грузія!», фельетон, а таксама апавяданні, адрасавана чытачу няўрымсліваму, чытачу-шукальніку. Разам з галоўнымі персанажамі аповесці вы адкрыеце для сябе лад жыцця і характары жыхароў сучаснай Грузіі; з фельетона «Крапіўніцкі ў судзе» даведаецеся, як беларус ўцёк ад кантрактнай сістэмы на прадпрыемстве; у апавяданнях уздымаюцца праблемы беларускай мовы і паводзін маладога... Болей »


pdf
epub
Доля Зоя, Акно ў замежжа

Акно ў замежжа

кніга прозы

Доля Зоя

Дэбютная кніга Зоі Долі распавядае пра жыццё сучасных беларусаў. Аўтарка ўмее знаходзіць незвычайнае ў звычайным і стварае мноства яскравых вобразаў. У яе творах праўдзіва з іроніей і веданнем псіхалогіі адлюстравана жыццё беларусаў ў незвычайных падзеях і нечаканых абставінах. Друкавалася ў беларуска-ўкраінскім альманаху «Справа», газетах «Наша Ніва», СБ «Беларусь сегодня», на tut.by. Жыве ў Мінску. Болей »


video
Доля Зоя, Уравак з рамана “Вера”

Уравак з рамана “Вера”

з кнігі “Акно ў замежжа”

Доля Зоя

Ліхія 90- я. Савецкі саюз сышоў у нябыт, жыццё людзей імкліва змяняецца, крызіс, пустыя паліцы ў дзяржаўных крамах. Вера вырашае пазнаёміць халасцяка Сашу з незамужнімі сяброўкамі, запрасіўшы іх на шашалыкі, і выпраўляецца па мяса на Камароўку. Выпадковая сустрэча былых сакурсніц у Мінску на Камароўскім рынку выяўляе наколькі па рознаму складваюцца іх лёсы.<br /><br /><center><iframe width="560" height="315" src="https://www.youtu... Болей »


video
Доля Зоя, Алег і Халіфэ

Алег і Халіфэ

урывак з аповесці „Алег і Халіфэ” з кнігі „Акно ў замежжа” чытае Зоя Доля

Доля Зоя

Aпавядаецца пра мінскае жыццё аспірантаў з Лівіі, што разам з сем’ямі прыехалі на вучобу ў беларускую сталіцу, а таксама пра прыгоды халасцяка Алега, іх суседа па лесвічнай пляцоўцы ў шматпавярховіку. Людзі выхаваныя ў розных традыцыях маюць розны менталітэт, яны шукаюць шляхі, каб уладкавацца ў новых рэаліях, гэта прыводзіць да цікавых здарэнняў і незвычайных падзей”<br /><br /><center><iframe width="560" height="315" src="htt... Болей »


video
Доля Зоя, Гамарджоба, Грузія

Гамарджоба, Грузія

фрагмэнт аповесьці

Доля Зоя

Зоя Доля чытае фрагмент аповесьці «Гамарджоба, Грузія!» з кнігі «Час пасля Саюза». Кніга прозы «Час пасля Саюза», куды ўвайшлі аповесць «Гамарджоба, Грузія!», фельетон, а таксама апавяданні, адрасавана чытачу няўрымсліваму, чытачу-шукальніку. Разам з галоўнымі персанажамі аповесці вы адкрыеце для сябе лад жыцця і характары жыхароў сучаснай Грузіі; з фельетона «Крапіўніцкі ў судзе» даведаецеся, як беларус ўцёк ад кантрактнай сістэмы на п... Болей »