Чыгрын Сяргей

Сяргей Чыгрын

Беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жыве ў Слоніме.

Нарадзіўся 24 верасня 1958 года ў вёсцы Хадзявічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і калгаснікаў. Скончыў тэатральнае аддзяленне Магілёўскага культасветвучылішча (1977) і філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1985). Працаваў загадчыкам клуба ў вёсцы Сынковічы Зэльвенскага раёна (1979-1980), настаўнікам Глоўсевіцкай сярэдняй школы Слонімскага раёна (1985-1988), карэспандэнтам раённай газеты “Слонімскі веснік” (1988-1992), намеснікам галоўнага рэдактара “Газеты Слонімскай” (1992-2014), цяпер працуе загадчыкам літаратурнай часткі ДУК “Слонімскі драматычны тэатр”.

Вершы друкаваліся ў газетах і часопісах “Бярозка”, “Вясёлка”, “Маладосць”, “Полымя”, “Роднае слова”, “Літаратура і мастацтва”, “Верасень”, “Наша слова”, “Ніва”, “Czasopis” і іншых, у альманахах і калектыўных зборніках “Дзень паэзіі”, “Далягляды”, “Галасы”, “Бацькаўшчына”, “Паланэз”, “Новы замак”, “Брама” і іншых.

Аўтар больш за 60 кніг паэзіі, літаратуразнаўчых і гісторыка-краязнаўчых кніг. З’яўляецца таксама аўтарам і выдаўцом шматлікіх беларускіх буклетаў, паштовак, плакатаў, праграмак, а таксама песень.

На беларускую мову пераклаў вершы французскіх паэтаў Поля Элюара, Луізы Мішэль, Эжэна Пацье, Поля Верлена, украінскіх паэтаў Рыгора Елішэвіча, Валерыя Бойчанкі, Любові Пшанічнай, турэцкага паэта Фазыла Хюсню Дагларджы, п’есы А. Хайта, К. Манье, Э. Успенскага, К. Гальдоні, А. Астроўскага, С. Міхалкова, С. Пракоф’евай, Н. Абрамцавай, Г. Лабакіна, К. Папова, М. Каляды і іншых драматургаў. Многія спектаклі па іх п’есах пастаўлены на сцэне Слонімскага драматычнага тэатра і іншых тэатраў Беларусі. Напісаў п’есы “Белая Мышка”, “Зачараваная хатка”, “Падарункі Дзеда Мароза”, “Зайкаў скарб”, “Банкамат для пенсіянераў”.

Вершы Сяргея Чыгрына перакладаліся на рускую, польскую, украінскую і іншыя мовы.

Сяргей Чыгрын з’яўляецца пераможцам конкурсаў журналістаў “Польшча – прыязная суседка Беларусі” (III месца, 2004, 2005), літаратурнага конкурсу імя Ежы Гедройца (II месца, 2009), прэміі імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў (III месца, 2016), пераможцам конкурсу за лепшую публікацыю па тэматыцы Дня беларускага пісьменства ў рэспубліканскіх друкаваных СМІ (2019), пераможцам конкусу на лепшае краязнаўчае выданне за 2017-2019 гады ў рамках Першага Рэспубліканскага краязнаўчага форуму Беларусі (2020).

 

Чыгрын Сяргей :: Выданьні

epub
Чыгрын Сяргей, Шэсць знаходак пра Гальяша Леўчыка

Шэсць знаходак пра Гальяша Леўчыка

Чыгрын Сяргей

У мой прыватны архіў нядаўна трапіў адзін рэдкі і арыгіналь­ны фотаздымкак Гальяша Леўчыка (сапраўднае прозвішча Ілля Міхайлавіч Ляўковіч,1880-1944) – беларускага паэта, калекцыянера, мастака і музыканта. Гальяш Леўчык быў родам са Слоніма. Пасля павятовай двухкласнай школы ў Слоніме працаваў чарцёжнікам у земляроба, потым быў чарцёжнікам на будаўніцтве шашы Беласток-Баранавічы. Калі будаўніцтва скончылася, выехаў у Варшаву. Там таксама... Болей »


epub
Чыгрын Сяргей, “Надзея святая таёмна крадзецца…”

“Надзея святая таёмна крадзецца…”

Лісты Сяргея Новіка-Пеюна

Чыгрын Сяргей

Часта дастаю з паліц свайго хатняга архіва тэчку з прозвішчам паэта Сяргея Новіка-Пеюна (1906-1994). У ёй захоўваюцца лісты, здымкі, кніжкі, паштоўкі, вершы паэта. Нядаўна яшчэ раз усё перачытаў, пераглядзеў, успомніў гэтага мужнага, цярплівага, таленавітага, цікавага і сціплага чалавека. Лісты Сяргей Міхайлавіч пісаў розныя: і вялікія, і невялікія, але шчырыя і сур’ёзныя. У пісьмах заўсёды мяне называў па-бацьку і на “Вы”, а пры сустрэ... Болей »


pdf
Чыгрын Сяргей, Слонік і гармонік

Слонік і гармонік

Вершы для дзяцей

Чыгрын Сяргей

Беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жыве ў Слоніме. Болей »


pdf
Чыгрын Сяргей, Цяпло Жыровіцкай абіцелі

Цяпло Жыровіцкай абіцелі

Чыгрын Сяргей

Штогод 20 мая ў вёсцы Жыровічы Слонімскага раёна адзначаецца свята Жыровіцкай іконы Божай Маці. Пяцісотгадовая гісторыя Жыровіцкай абіцелі пачалася ў той дзень, калі, паводле легенды, у далёкім XV стагоддзі хлопчыкі-пастушкі ўбачылі на дзікай грушы яркае ззянне невялічкай іконкі. Што здарылася далей, чытач даведаецца ў адпаведных нарысах кнігі. Дагэтуль перадаюцца таксама паданні пра дзівосныя вылячэнні людзей, як цялесныя, так і духоўн... Болей »


pdf
Чыгрын Сяргей, Слонімскі драматычны тэатр

Слонімскі драматычны тэатр

Чыгрын Сяргей

Выданне прысвечана гісторыі дзяржаўнай установы культуры «Слонімскі драматычны тэатр» з нагоды яе 30-годдзя. Першыя звесткі пра тэатральнае жыццё ў Слоніме адносяцца да XVIII стагоддзя, калі існаваў у 1744–1769 гадах слонімскі школьны тэатр пры езуіцкім калегіуме. У рэпертуары тэатра перава- жалі тады драмы на рэлігійныя, міфалагічныя і гістарычныя сюжэты. Паказы адбываліся пераважна на лацінскай, зрэдку на польскай мове. Звычайна гэты... Болей »


pdf
Чыгрын Сяргей, Ад Слоніма да Жыровіч

Ад Слоніма да Жыровіч

Гісторыка-краязнаўчыя артыкулы

Чыгрын Сяргей

Кнігу вядомага краязнаўца Слонімшчыны склалі артыкулы пра гісторыю вёскі Жыровічы і Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр Слонімскага раёна, а таксама пра вядомых людзей, лёс якіх быў звязаны са Слонімшчынай. Выкарыстаны фотаздымкі з асабістага архіва аўтара, а таксама з сайтаў Інтэрнэту. Болей »


pdf
epub
Чыгрын Сяргей, Вяртанне да Ларысы Геніюш

Вяртанне да Ларысы Геніюш

Літаратурна-краязнаўчыя артыкулы

Чыгрын Сяргей

У кнігу ўключаны літаратурна-краязнаўчыя артыкулы, прысвечаныя жыццю і творчасці вялікай беларускай паэткі Ларысы Геніюш (1910-1983), а таксама тым людзям, з якімі яна была знаёмая і сябравала. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў. Болей »


pdf
Чыгрын Сяргей, Слонімшчына

Слонімшчына

гістарычныя нататкі

Чыгрын Сяргей

Аўтар адпраўляе чытача ў падарожжа ў часе. Ён знаёміць з мінулым і сучасным Слоніма і яго ваколіцамі. Фотаздымкі і малюнкі дазваляюць праўдзіва паказаць тое, што было ўчора і шмат гадоў таму назад. Тых, хто захоплена ўглядаецца ў сівую мінуўшчыну Слонімшчыны, чакаюць новыя адкрыцці і сустрэчы. Для шырокага кола чытачоў. Болей »


pdf
Чыгрын Сяргей, Гістарычная мазаіка Слонімшчыны

Гістарычная мазаіка Слонімшчыны

Чыгрын Сяргей

Гэтае выданне ўяўляе сабой своеасаблівую гістарычную мазаіку Слонімшчыны, дзе арганічна пераплецены яе мінулае і сучаснае. Кнігу з цікавасцю прачытаюць усе тыя, хто любіць і захапляецца гісторыяй сваёй Бацькаўшчыны. Болей »


pdf
Чыгрын Сяргей, Літаратурная Слонімшчына

Літаратурная Слонімшчына

Артыкулы, згадкі, гутарка

Чыгрын Сяргей

Аўтар кнігі згадвае жыццёвыя шляхі і раскрывае творчыя стасункі тых майстроў прыгожага пісьменства, чый лёс быў звязаны са Слонімшчынай. Выданне найперш вызначаецца літаратурна-краязнаўчай накіраванасцю. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю і мастацкім словам Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-12]   Наступная   Апошняя