Булгакаў Валер

Валерый Булгакаў (нар. 1974, Мінск) — беларускі філолаг, галоўны рэдактар часопісу ARCHE.

Скончыў аддзяленне беларускай філалогіі БДУ (1995), аспірантуру пры БДУ (1998), аспірантуру Інстытута філасофіі Нацыянальнай Акадэміі навук Украіны (2003). Рэдактар часопісу ARCHE. Спецыялізуецца ў галіне даследаванняў еўрапейскіх нацыяналізмаў, у тым ліку беларускага.

18 кастрычніка 2012 года быў пакараны гаспадарчым судом Гродзенскай вобласці паводле абвінавачання ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Валерыю Булгакаву пагражаў турэмны тэрмін. Асцерагаючыся крымінальнага пераследу пакінуў Беларусь. Следства па справе, па якой праходзіў Булгакаў, тычылася абвінавачвання часопіса «Arche» з «прэтэнзіяй на экстрэмізм».

Крыніца: be-tarask.wikipedia.org

 

Булгакаў Валер :: Выданьні

pdf
Булгакаў Валер, Беларусь 1994–2004 гг.

Беларусь 1994–2004 гг.

разбудова дзяржавы і перасьлед нацыі

Булгакаў Валер

Кніга выбраных артыкулаў рэдактара часопісу “ARCHE” Валера Булгакава прысьвечаная некаторым аспэктам функцыянаваньня беларускага грамадзтва і ўлады ў першыя 10 гадоў пасьля атрыманьня Беларусяй незалежнасьці. У ёй разглядаюцца пытаньні тыпалёгіі беларускага нацыяналізму, аналізуюцца культурныя і гуманітарныя прычыны яго палітычнага краху ў сярэдзіне 1990-х. Шмат увагі надаецца асобе першага беларускага прэзыдэнта А. Лукашэнкі – у прыват... Болей »


Булгакаў Валер, Гісторыя беларускага нацыяналізму

Гісторыя беларускага нацыяналізму

Булгакаў Валер

У інтэлектуальнай глухаце, прамаўляючы на хвалях самага свабоднага радыё, можна абвясціць [як Валер Булгакаў] ледзьве не ўсяму свету, што беларусы не стварылі ўлітаратуры нічога вартага прэміі Нобеля; і гэтым безадказным пасажам (ці не свядома!) далучыцца да слоў таго самага палітыка, які сцвярджае, што па-беларуску наогул немагчыма выказаць анічога разумнага. Паспрабуйма ўявіць сабе, напрыклад, шараговага эстонца, славака, літоўца ці ф... Болей »


pdf
Невядомая Беларусь

Невядомая Беларусь

Аналітычныя эсэ

У эсэістычнай форме кніга распавядае пра Беларусь, гісторыю, культуру і мэнтальнасьць яе насельнікаў. Гэта – краіна, убачаная вачыма ня толькі беларусаў, але і нашых суседзяў, палякаў і расейцаў. Аўтары кнігі – вядомыя беларускія інтэлектуалы, пісьменьнікі і гісторыкі, польскія і расейскія дасьледнікі, а таксама публічныя асобы. У 2005 г. кніга была перакладзена і выдадзена ў Расеі і Чэхіі. У Беларусі выдаецца ўпершыню. Болей »


pdf
Беларуска-расійская інтэграцыя

Беларуска-расійская інтэграцыя

Аналітычныя артыкулы

Кніга апавядае пра эканамічныя, палітычныя, культурныя і інш. аспэкты беларуска-расійскага збліжэньня, пачынаючы з моманту распаду Савецкага Саюзу. Асабліва вялікая ўвага адводзіцца эканамічным адносінам Беларусі і Расіі. Не абмінаюцца ўвагай праблемныя вузлы ўва ўзаемадачыненьнях дзьвюх краін, напрыклад, інстытуцыйнай недааформленасьць "Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі". Падобная кніга выходзіць на беларускай мове ўпершыню. Разьлічана... Болей »


Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.

Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары ...

Зборнік аналітычных артыкулаў

Зборнік аналітычных артыкулаў прысьвечаны аналізу прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, а таксама ацэнцы разьвіцьця усёй беларускай палітычнай сыстэмы апошніх дзесяці гадоў. Таму ў зборніку маюцца артыкулы “Палітычная сыстэма Беларусі з 1990 па 1996 год” і цэлы раздзел “Палітычная сыстэма Беларусі з 1996 па 2000 год”. Самі ж прэзыдэнцкія выбары 2001 году выклікалі вялікае напружаньне і узрушэньне ў Беларусі. Цягам летніх месяцаў наконт іх... Болей »


ARCHE, 3 (158) 2018

ARCHE

Пачатак

3 (158) 2018

Гэты багата ілюстраваны нумар "ARCHE" выдадзены ў новым, поўнакаляровым фармаце. У ім друкуюцца матэрыялы аб ідэнтычнасці праваслаўнай і каталіцкай эліты Вялікага Княства Літоўскага, пра пачаткі беларускага войска і Слуцкі збройны чын (1920), сэксуальную рэвалюцыю ў БССР у 1920-ыя гады, савецкую міфалогію апошняй нямецкай акупацыі, а таксама аб палітыцы памяці ў сучаснай Беларусі. Болей »


pdf
ARCHE, 04 (115) 2012

ARCHE

Гуманітарны агляд II

04 (115) 2012

Гэты нумар ужо другі з серыі «ARCHE», прысвечанай аглядам сучаснай беларускай гуманітарыстыкі і замежнай беларусістыкі. У ім вы знойдзеце крытыку таго, што пішацца ў Беларусі (а значыць адлюстроўвае навуковыя кампетэнцыі, светапогляд і жыццёвую пазіцыю беларускай інтэлігенцыі), а таксама таго, што пішацца пра Беларусь за мяжою. Сярод аўтараў нумара — Сцяпан Стурэйка, Валерый Дубоўскі, Анатоль Тарас, Павел Баркоўскі, Алесь Смалянчук, Сяр... Болей »


ARCHE, 07(82)2009

ARCHE

07(82)2009

У нумары сабраныя найлепшыя тэксты на тэму Сярэдневечча і раньняга Новага часу найвыбітнейшых прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі 1920-х гг. Усяго ў нумары прэзэнтаваныя 35 прац як старэйшых на той час навукоўцаў (Уладзімер Пічэта, Мітрафан Доўнар-Запольскі, Антон Ясінскі, Зьміцер Даўгяла, Мацьвей Любаўскі, Аляксандар Савіч і інш.), так і прадстаўнікоў новай генэрацыі (Віталь Вольскі, Аксіньня Таўсталес, Андрэй Бурдзей... Болей »


pdf
ARCHE, 07-08(70-71)2008

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

07-08(70-71)2008

Нумар прысьвечаны пераважна гісторыі Беларусі да інкарпарацыі ў Расійскую імпэрыю у канцы XVIII ст. У нумары публікуюцца кнігі Андрэя Катлярчука "У ценю Польшчы і Расеі. Вялікае Княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст.", Конрада Бабятынскага "Ад Смаленску да Вільні. Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй (1654—1655 гг.)" і Ігнацыя Яцкоўскага "Аповесьць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды". Таксама ў нумары:... Болей »


pdf
ARCHE, 05(68)2008

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

05(68)2008

Цэнтральная тэма нумара — Беларусь пад нямецкай акупацыяй. У выданні ўпершыню змешчана каля паўтысячы ўнікальных фотаздымкаў з часоў апошняй нямецкай акупацыі. Друкуюцца таксама каляровыя нацысцкія прапагандысцкія плакаты на беларускай мове. Сярод публікацый адзначым даследаванні “Горад Менск пад нямецкай акупацыяй (1941—1944)”, “Праваслаўная царква ў Беларусі за нямецкай акупацыяй (1941—1944)”, “Антысэмітызм у савецкім партызанскім р... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-5]   Наступная   Апошняя