Бандарук Канстанцін

Родам зь Беласточчыны. Закончыў духоўную сэмінарыю і тэалягічную акадэмію ў Варшаве, магістар тэалёгіі. У 1970 годзе дэбютаваў на старонках беларускага тыднёвіка "Ніва". Член літаратурнага аб'яднаньня "Белавежа". Працаваў журналістам у польскамоўным "Тыднёвіку Падляскім". У 1977 годзе ажаніўся і прыняў сьвятарскі сан. Служыў у храмах Польшчы й Амэрыкі. Аўтар некалькіх сотняў іконаў і карцінаў; выдаў манаграфіі праваслаўных епархіяў у Польшчы, падручнікі Закону Божага і зборнікі казаньняў.

...Мая эміграцыя не была ні палітычнай, ні эканамічнай. Калі ў ліпені 88-га году я зьяжджаў у ЗША, ня ехаў туды дзеля заробку. Як сьвятар у Беластоку я зарабляў няблага і цягам 10-ці гадоў здолеў памяняць тры аўтамабілі. Не зьяжджаў я і з прычыны непрыманьня камунізму, бо я зь ім ніколі і не змагаўся. Ён быў для мяне ідэалягічны чужы, абыякавы, ды і ў самым адыёзным, савецкім вырыянце ў Польшчы яго наагул ніколі не існавала, а да таго ж у канцы 80-х ён ужо канаў. Я проста уцёк ад свайго япіскапа з прычыны асабістага канфлікту зь ім, з прычыны празьмернай эксплюатацыі і адначасовага зьдзеку зь ягонага боку, ня маючы магчымасьці адвязацца ад яго па-добраму. Гэты быў акт роспачы. Я добра ведаў, што за гэтае непаслушэнства прыйдзецца заплаціць забаронай выконваньня сьвятарскіх абавязкаў ува ўсіх так званых “кананічных” цэрквах.

Пасьля была разлука з жонкаю і 10-гадоваю дачкою, якія далучыліся да мяне ў Чыкага толькі праз год. Сьвятарская служба ў беларускай царкве (якая, як і большасьць цэркваў у ЗША, не пераймалася аніякімі забаронамі і анафемамі з Польшчы) не давала задавальненьня. Вернікаў мала. Ня было да каго прамаўляць. Сьвятарская служба была непаўнавартасная, заробак сымбалічны. Дзеля ўтрыманьня прыходзілася цяжка і з пачуцьцём прыніжэньня працаваць на фабрыцы свайго ж парафіяніна.

Выратаваньнем стаў пераезд у 91-м у Мюнхэн і праца на беларускай "Свабодзе". Стала бліжэй да Беласточчыны, пачасьціліся кантакты са сваякамі і сябрамі. Палепшылася матэрыяльнае становішча. Журналісцкая праца, у прыватнасьці рэлігійныя перадачы, давала мне як чалавеку з літаратурнымі зацікаўленьнямі і пэўным досьведам задавальненьне і адчуваньне, што раблю нешта карыснае і пры тым для беларускай справы, якая была для мяне блізкай зь юнацтва, раблю тое, што люблю і ўмею рабіць.

Яшчэ 13 з 20-ці гадоў эміграцыі я пражыў зь сям'ёю ў Празе. Праца тая ж, што і ў Мюнхэне, толькі больш актыўная і плённая, ва ўзорным калектыве таленавітых, адданаых сваёй журналісцкай прафэсіі і беларускай справе людзей.

Уладкоўваючыся “на сваім”, зноў зь цяжкасьцю прызвычайваемся да новых рэаліяў. Цягам 20-ці гадоў усё тут зьмянілася.

Такая была мая эміграцыя, а насамрэч “доўгая дарога дадому”.

 

Бандарук Канстанцін :: Выданьні

mobi
fb2
epub
Бандарук Канстанцін, Адзінае на патрэбу

Адзінае на патрэбу

Бандарук Канстанцін

«Адзінае на патрэбу» - трэцяя кніга святара, паэта, мастака, журналіста айца Канстанціна Бандарука. Як і две папярэднія, складаецца з гутарак на рэлігійныя тэмы. Гэтак, як і ў папярэднім зборніку, азагалоўленым „Праўда вас вызваліць”, у гэтым сабраны некалькі дзясяткаў тэкстаў на самыя розныя тэмы, якія з’явіліся на працягу некалькіх гадоў. Гэта, па-першае, каментарыі на тэму 10-ці запаветаў, якія, на думку аўтара, заўсёды актуальныя, я... Болей »


mobi
fb2
epub
Бандарук Канстанцін, Пазнай сваё

Пазнай сваё

Бандарук Канстанцін

«Пазнай сваё» - чарговая кніга святара – айца Канстанціна Бандарука – працяг папярэдняга выдання «Праўда вас вызваліць», таксама складаецца з гутарак на рэлігійныя тэмы. Яны адыходзяць ад класічнага канону царкоўнай казані і маюць форму свабоднага разважання. Такая форма не прынята ў царкоўнай практыцы, але таксама ў якасці альтэрнатывы гэтыя гутаркі могуць быць карысныя і для вернікаў, і для святароў пры падрыхтоўцы казанняў. Сьвятое П... Болей »


mobi
fb2
epub
Бандарук Канстанцін, Праўда вас вызваліць

Праўда вас вызваліць

Пропаведзі

Бандарук Канстанцін

Рэлігійныя выданьні на беларускай мове — спарадычныя і нешматлікія. Назіраецца парадаксальная зьява: няма кананічных, ухваленых Царквою, добрых перакладаў Сьвятога Пісаньня, літургічных тэкстаў і падручнікаў для навучаньня Закону Божага і настаўнікі ды вучні вымушаны карыстацца іншамоўнымі выданьнямі, а з другога боку не зьявіліся беларускамоўныя выданьні таму, што ня бачна вялікага попыту на іх. Стварылася зачараванае кола, але трэба в... Болей »


mp3
audio
Запольская Яна, Бандарук Канстанцін, Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях

Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях

У гасьцях у Кастуся Бандарука

Запольская Яна, Бандарук Канстанцін

Канстанцін Бандарук пра сябе: Родам зь Беласточчыны. Закончыў духоўную сэмінарыю і тэалягічную акадэмію ў Варшаве, магістар тэалёгіі. У 1970 годзе дэбютаваў на старонках беларускага тыднёвіка "Ніва". Член літаратурнага аб'яднаньня "Белавежа". Працаваў журналістам у польскамоўным "Тыднёвіку Падляскім". У 1977 годзе ажаніўся і прыняў сьвятарскі сан. Служыў у храмах Польшчы й Амэрыкі. Аўтар некалькіх сотняў іконаў і карцінаў; выдаў манагра... Болей »