Белы Алесь

Белы Алесь (Аляксандр Валерыянавіч, н.17.02.1968, г. Мінск) бел. гісторык. Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут (1989), Кінгстанскую школу бізнэса ў Вялікабрытаніі (1996). Даследуе гісторыю картаграфіі; іканаграфію ВКЛ Сярэднявечча і Новага часу; гісторыю дыпламатыі і замежных сувязяў ВКЛ; уплыў заходнееўрапейскіх культурных, тэхналагічных і эканамічных рэалій на фарміраванне матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі. Кн. «Хроніка Белай Русі: нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы» (Мн., 2000) – дэталёвая рэканструкцыя эвалюцыі зместа назвы «Белая Русь» у сістэмах геаграфічных ведаў розных народаў і эпох на падставе заходнееўрапейскіх тэкставых і картаграфічных крыніц 6-18 ст. Лаўрэат прэміі беларускага ПЭН-цэнтра імя Ф. Багушэвіча 2001 г. Аўтар шматлікіх артыкулаў па гіст. Беларусі ў часопісе «Спадчына» і Энцыклапедыі гісторыі Беларусі, Энцыклапедыі ВКЛ, у англ. часопісах, сцэнароў дак. фільмаў па гісторыі матэрыяльнай культуры Беларусі «Маем Рэчы» (БТ). Каардынатар праект «Наша Страва» - рэканструкцыі гісторыі і сімволікі традыцыйнай кухні Беларусі, аутар і укладальнік кніг «Наша Страва», Энциклопедия белорусской кухни, Belarusian Cookbook. Доктар гуманітарных навук (PhD), гісторыя (2008).

 

Белы Алесь :: Выданьні

Белы Алесь, Хроніка Белай Русі: Імагалогія Беларусі ХІІ –ХVIII ст.

Хроніка Белай Русі: Імагалогія Беларусі ХІІ –ХVIII с...

Белы Алесь

У 2001 г. першае выданне кнігі было ўганаравана заснаванай Беларускім ПЭН-цэнтрам прэміяй імя Францішка Багушэвіча. У кнізе на падставе аналізу вялікай колькасці тэкставых і картаграфічных крыніц прасочваецца эвалюцыя паняцця «Белая Русь» ў сістэмах геаграфічных ведаў розных эпох і народаў Еўропы. Акрамя таго, у новае выданне ўключаныя артыкулы і нарысы аўтара па гісторыі картаграфавання тэрыторыі Беларусі і яе адлюстравання ў заходнееў... Болей »


pdf
Белы Алесь, Наша страва

Наша страва

сапраўдная беларуская кухня

Белы Алесь

Кніга аўтарства вядомага апалягета “ліцьвінскага руху” Алеся Белага сікріаваная перадусім для адраджэньня традыцыйных страваў, якія дзе-нідзе яшчэ перадаюцца з пакаленьня ў пакаленьне. Кожная з прапанаваных страваў вядома заслугоўвае на асобную кнігу. Аднак гэта першая спроба вярнуць да жыцьця традыцыйныя стравы продкаў і яна можа стаць сапраўдным “піянерам” адраджэньня традыцыйнай кухні Беларусі. Ня толькі рэцэпты, але і гісторыя зьяў... Болей »


pdf
Белы Алесь, Хроніка Белай Русі

Хроніка Белай Русі

Нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы

Белы Алесь

Алесь Белы, бадай, адзіны гісторык і даследчык, які найбольш грунтоўна падышоў да справы вызначэння паходжання назвы Белая Русь. На сённяшні дзень аўтар распрацаваў 12 розных тэорый, якія вылучаны як расейскімі, так польскімі і беларускімі гісторыкамі. Пачаў сваё даследаванне з аналізу старажытных мапаў, якія складаліся яшчэ ў часы Сярэднявечча, бо менавіта па мапах магчыма прасачыць пачатак назвы. Доследы і меркаванні аўтара, базуючыся... Болей »


pdf
Найясьнейшая Рэч Паспалітая

Найясьнейшая Рэч Паспалітая

Цывілізацыя ‑ Культура ‑ Рэлігія ‑ Палітыка ‑ Авантура-Героіка-Успамін

«Для нас важнае тое, што Рэч Паспалітая была створаная паводле тагачасных прававых нормаў носьбітамі грамадзянскіх правоў, якія тады належалі шляхце. І як бы мы не ацэньвалі далейшы лёс гэтай дзяржавы, якія б рахункі не выстаўлялі да яе лідараў і палітыкаў, як бы не захапляліся культурнымі набыткамі і праявамі патрыятызму, мусім прызнаць — Рэч Паспалітая таксама была дзяржаваю нашых продкаў. У такім разе ўсе прэтэнзіі мы прад’яўляем і д... Болей »


pdf
ARCHE, 07-08 (128-129) 2014

ARCHE

Заходняя Беларусь. Міжваенны перыяд

07-08 (128-129) 2014

Нумар прысьвечаны гісторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны час (1921—1939 гг). У ім разглядаюцца палітычныя праекты, рэгіянальныя цэнтры нацыянальнага руху, прэса, дзейнасьць навуковых устаноў, сацыяльныя канфліты, а таксама штодзённае жыцьцё насельнікаў вёсак і мястэчак. Болей »


ARCHE, 11-12 (86-87) 2009

ARCHE

Айчынная гістарыяграфія: вайна мітаў ці вайна амбіцыяў?

11-12 (86-87) 2009

Нумар адчыняецца шэрагам палемічных артыкулаў, якія абмяркоўваць працы беларускага гісторыка Ігара Марзалюка. Асаблівую ўвагу сярод іх выклікае грунтоўная публікацыя Алега Ліцкевіча "Да пытаньня пра рутэнізацыю балтаў ВКЛ у XV — пачатку XVI стст." Таксама ў выпуску — артыкул Сяргея Запрудзкага "Некаторыя заўвагі аб вывучэньні "трасянкі", або Выклікі для беларускіх гуманітарных і сацыяльных навук". Асноўная паводле аб'ёму публікацыя нума... Болей »


ARCHE, 05(80)2009

ARCHE

05(80)2009

Аснову нумару складае першы поўны, аздоблены арыгінальнымі ілюстрацыямі, пераклад на беларускую мову клясычнай працы Аляксандра Рыпінскага "Беларусь. Колькі слоў пра паэзію простага люду гэтае нашае польскае правінцыі, пра ягоную музыку, сьпевы, танцы, etc.". На польскай мове яна выйшла друкам у 1840 у Парыжы і заклала пачаткі беларускай этнаграфіі, а таксама спрычынілася да навуковага вывучэньня беларускага фальклёру. Асобе яе аўтара п... Болей »


pdf
ARCHE, 07-08(70-71)2008

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

07-08(70-71)2008

Нумар прысьвечаны пераважна гісторыі Беларусі да інкарпарацыі ў Расійскую імпэрыю у канцы XVIII ст. У нумары публікуюцца кнігі Андрэя Катлярчука "У ценю Польшчы і Расеі. Вялікае Княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст.", Конрада Бабятынскага "Ад Смаленску да Вільні. Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй (1654—1655 гг.)" і Ігнацыя Яцкоўскага "Аповесьць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды". Таксама ў нумары:... Болей »


pdf
ARCHE, 12(63)2007

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

12(63)2007

У нумары: грунтоўны аналітычны даклад "Венесуэла: рэвалюцыя Уга Чавеса", развагі Алеся Белага "Доўгая сьмерць славянскай Літвы. Да дыскусіі пра беларускую гісторыю і беларускую ідэнтычнасьць", нарыс Алеся Аркуша "Недазьняты Быкаў", палемічны выступ Аляксея Бацюкова "Найноўшае ліцьвінства як праект карэкцыі сучаснасьці", і інш. Болей »


ARCHE, 10(61)2007

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

10(61)2007

У нумары — падрыхтаванае Аляксеем Дзермантам апытаньне "Каму належыць спадчына ВКЛ?" з удзелам Алеся Белага, Зігмаса Зінькявічуса, Вячаслава Насевіча і Ёнаса Трынкунаса, развагі Алеся Белага "Як разьмежаваць Літву ад Русі?", аналітыка Віталя Сіліцкага "Беларусь: анатомія прэвэнтыўнага аўтарытарызму" і інш. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя

Белы Алесь :: Іншыя выданьні

Тэрыторыя сучаснай Беларусi на мапе Ідрысi (1154 г.) (0)

31-01-2009, 20:57

Асобнага даследвання, пpысвечаннага адлюстpаванню выдатным сяpэднявечным аpабскiм геогpафам ал-Iдpысi тэpытоpыi сучаснай Белаpусi пакуль не iснуе, хаця шэpаг даследчыкау пpама цi ускосна закpаналi гэтую тэму. (...) Болей »

< Previous 1 Next >