Баена Юрка

Юрка Баена нарадзіўся 24 сакавіка 1957 года ў вёсцы Мокрае Бельскападляскага павета. Прыйшоў ён на свет у добры час. Польшча гэтага перыяду павольна пазбаўлялася залежнасці ад Савецкага Саюза. Новы кіраўнік Польскае дзяржавы У.Гамулка адыйшоў ад прымусовае калектывізацыі вёскі. Былі ліквідаваны гэтак званыя абавязковыя пастаўкі дзяржаве малака, мяса і збожжа. Беларускія вёскі на Беласточчыне разам з польскай сельскай гаспадаркай павольна аджывалі, вырываліся з сацыялістычных дагматычных шаблонаў, павольна выходзілі на рынкавы прастор. 3 гэтага вынікае, што дзяцінства Ю.Баены прыпала на гады павольнага адраджэння Польскае дзяржавы і яе паходу ў бок рацыяналізму. Праўда, наперадзе былі яшчэ многія тармажэнні і нават паталогіі, прыкладам якіх можа быць ваеннае становішча ў 1981 годзе. Нягледзячы на гэта, Польшча выразна ўзышла на дарогу, з якое ўжо не магло быць павароту ў бок таталітарызму.

Закончыўшы пачатковую школу, Ю.Баена паступіў у Бельскі беларускі ліцэй, у якім шырэй і глыбей пазнаёміўся з беларускай літаратурай і найвыдатнейшымі беларускімі пісьменнікамі. 3 другога боку, юнак знаходзіўся пад уплывам польскае літаратуры, якая ў 70-х гадах значна адрознівалася ад беларускае ступенню творчае свабоды пісьменніка і перадусім ступенню паэтычнага наватарства. Калі ў беларускай літаратуры ўсё яшчэ існаваў абавязак маліцца на класікаў, абавязак браць з іх твораў прыклад і наследаваць іх паэтыку ды ідэалогію, дык у Польшчы гэтакага абавязку ўвогуле не было. Польскія пісьменнікі 70-х гадоў былі людзьмі параўнаўча свабоднымі ў сэнсе іх поўнай незалежнасці ад старых літаратурных узораў і прыкладаў. Незалежна ад ступені традыцыйнага мыслення з боку настаўнікаў беларускай і польскай літаратур у беларускім ліцэі ў Бельску-Падляшскім да ягоных вучняў сілаю рэчаў з прэсы радыё і тэлебачання даходзіла новая трактоўка мінуўшчыны і сучаснасці. Зразумела, што сярод гэтакіх вучняў знаходзіўся і Ю.Баена. Трэба яму аддаць гонар і сцвердзіць, што нягледзячы на магчымасць пайсці па шляху крайняга польскага мадэрнізму альбо па дарозе беларускага традыцыяналізму ці нават кансерватызму, ён выбраў трэці шлях, які пралёг паміж гэтымі крайнімі тэндэнцыямі. Прыхільнасць ДА трэцяга шляху праявілася і ў тым, што, выразна валодаючы паэтычным талентам, ён, закончыўшы ліцэй, не выбраў філалагічны факульгэт у адным з польскіх універсітэтаў, а накіраваўся вывучаць геаграфію ў Люблінскім універсітэце М.Кюры-Складоўскай.

Першыя вершы Ю.Баена напісаў у час свайго знаходжання ў Бельскім беларускім ліцэі.

А.Баршчэўскі. Творцы беларускага літаратурнага руху Польшчы 1958-1998 – Мінск, Тэхнапрынт, 2001

 

Баена Юрка :: Выданьні

pdf
Баена Юрый, Вочы зялёнай душы

Вочы зялёнай душы

Баена Юрый

„Ландышавае поле” – гэта назоў аднaго глыбіннага месца ў лясным масіве Барок, што на Бельшчыне ў родным старонні паміж Мокрым, Казламі і Падбеллем. Куточак той чароўны, магічна-райскі! Між мачтавых, векавых маўклівых соснаў што-год у траўні зацвітае поле ландышаў. З юнацкіхгадоў заўжды я тут, на фэсце вясны. Іду вольна, ступаю асцярожна, каб не патаптаць зялёныя лісточкі і белыя званочкі. Пад нагамі зоркі бліскучыя, серабрыстыя, іскры-ж... Болей »


Баена Юрый, Бераг надзеі

Бераг надзеі

Баена Юрый

Юрый Баена (нар. 1957 г., в. Мокрае), чалец Беларускага літаратурнага аб'яднання “Белавежа”, ганаровы сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў, аўтар паэтычных кніг: “Лісты блакітных успамінаў” (1991), “Вечар над светам” (1998), “Крык дзікай ружы” (2003), “Пад нашым небам” (2007). “Бераг надзеі” - кніга выбраных вершаў. Юрка Баена - вельмі моцны паэт, паэт-філосаф, паэт-лірык, паэт, як пісала Ала Петрушкевіч, роднасці і адчужэння. Магчыма, н... Болей »


pdf
Баена Юрка, Пад нашым небам

Пад нашым небам

Баена Юрка

— Дэбютаваў я вершам „Дом” 1 красавіка 1973 года ў „Ніве”, калі быў вучнем першага класа Бельскага беларускага ліцэя. Друкаваўся ў альманахах Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа”, у часопісе „Тэрмапілы”, які выдаецца гэтым аб’яднаннем, у „Беларускіх календарах” БГКТ, літаратурных часопісах Рэспублікі Беларусь, а таксама ў беларускім эміграцыйным друку ў Амерыцы і Нямеччыне. Выдаў тры томікі паэзіі: Лісты блакітных успамінаў (... Болей »


pdf
Баена Юрка, Крык дзікай ружы

Крык дзікай ружы

Баена Юрка

— Дэбютаваў я вершам „Дом” 1 красавіка 1973 года ў „Ніве”, калі быў вучнем першага класа Бельскага беларускага ліцэя. Друкаваўся ў альманахах Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа”, у часопісе „Тэрмапілы”, які выдаецца гэтым аб’яднаннем, у „Беларускіх календарах” БГКТ, літаратурных часопісах Рэспублікі Беларусь, а таксама ў беларускім эміграцыйным друку ў Амерыцы і Нямеччыне. Выдаў тры томікі паэзіі: Лісты блакітных успамінаў (... Болей »


pdf
Баена Юрка, Вечар над светам

Вечар над светам

Баена Юрка

Юрка Баена - тыповы сын беларускае вёскі ў Польшчы. Нарадзіўся 24 сакавіка 1957 года ў вёсцы Мокрае Бельскападляскага павета. Прыйшоў ён на свет у добры час. Польшча гэтага перыяду павольна пазбаўлялася залежнасці ад Савецкага Саюза. Новы кіраўнік Польскае дзяржавы У.Гамулка адыйшоў ад прымусовае калектывізацыі вёскі. Былі ліквідаваны гэтак званыя абавязковыя пастаўкі дзяржаве малака, мяса і збожжа. Беларускія вёскі на Беласточчыне раза... Болей »


pdf
Баена Юрка, Лісты блакітных успамінаў

Лісты блакітных успамінаў

Баена Юрка

— Дэбютаваў я вершам „Дом” 1 красавіка 1973 года ў „Ніве”, калі быў вучнем першага класа Бельскага беларускага ліцэя. Друкаваўся ў альманахах Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа”, у часопісе „Тэрмапілы”, які выдаецца гэтым аб’яднаннем, у „Беларускіх календарах” БГКТ, літаратурных часопісах Рэспублікі Беларусь, а таксама ў беларускім эміграцыйным друку ў Амерыцы і Нямеччыне. Выдаў тры томікі паэзіі: Лісты блакітных успамінаў (... Болей »


pdf
Тэрмапілы, 22

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

22

Гэта было нядаўна, гэта было даўно... Даўно, бо мінула паўвека, бо мінула і больш... І – нядаўна, бо ўсё гэта маё, стаіць перад вачыма як учарашняе, як сённяшняе... Дзіцячае, юнацкае, маладое, дарагое!.. Балючае і радаснае, салодкае! Многае забылася, затрацілася, кудысь (куды?) адышло... Памяць стала як сітарэшата... З паэтам Міхаілам Матусоўскім мы, у той даўні час, спявалі: “Разве мог догадаться, мог поверить тогда в то, что с юностью... Болей »


pdf
Тэрмапілы, 20

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

20

"Освобождён от занимаемой должности в связи с окончанием срока действия трудового договора" – такі запіс 31.12.1997 года быў зроблены ў маёй "Працоўнай кніжцы" інспектарам па кадрах на падставе Загада Дзяржаўнага камітэта па друку Рэспублікі Беларусь. Так завяршылася мая шматгадовая праца. На ноце казённай, абыякавай. Дзесьці і так то ўжо быў завяршальны момант скарачэння, а дакладней чысткі выдавецтва. Праведзенай новым кіраўніцтвам Дз... Болей »


pdf
Тэрмапілы, 16

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

16

У невялікі спартыўны лятак, прыкладна на дванаццаць месцаў, па прыступках паднімаюцца некалькі парашутыстаў: маладыя хлопцы і дзяўчаты. Але сярод іх – сталага веку жанчына. Бачна: яна зусім старая. Два аператары здымаюць яе на камеру. Яшчэ адзін уціскваецца за ёй у дзверы. Урэшце лятак вырульвае на паласу, набірае хуткасць і ўзнімаецца ў паветра. У кабіне першы і другі пілоты перадкідваюцца рэдкімі, кароткімі фразамі па-ангельску. (Юры ... Болей »


pdf
Тэрмапілы, 14

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

14

Цягнік “Сочы – Мінск” прыйшоў у Адлер апоўначы. Тыя, хто чакаў яго тут, каго прывезлі сюды з Піцунды, з санаторыя, вельмі зарана, амаль адразу ж пасля вячэры, стаміліся сноўдацца па вакзале, не ведаючы, чым заняцца, каб забавіць час: пра курортнае жыццё ім гаварыць не хацелася, бо яно ўжо мінулася, засталося там, ля мора, а ў новым – у кожнага з іх была свая дарога і свае клопаты. Саша таксама разам з усімі нецярпліва чакаў, калі нарэшц... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя