Багданава Галіна

ГАЛІНА (Галіна Багданава) нарадзілася 31.01.61 у Крычаве ў сям’і пісьменніка Барыса Сачанкі. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ і аспірантуру Беларускай Акадэміі мастацтваў. З дня стварэння больш за 20 гадоў працавала ў часопісе “Мастацтва” (“Мастацтва Беларусі”), у аддзеле прозы часопіса “Полымя”, часопісе “Першацвет”, выкладала гісторыю мастацтва і спецпрадметы ў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах. Аўтар некалькіх кніг прозы, паэзіі для дзяцей, п’ес, кінасцэнарыяў, шматлікіх артыкулаў і мастацтвазнаўчых эсэ.

Кнігі прозы: “Папяровыя замкі” (1990), “Чалавек без адраса” (1991), “Дом іхняе мары” (1994), “Сакрамэнта” (2010).

Паэзія для дзяцей:“Чароўны абрус” (1999).

П’есы “Ас-лінія” (зборнік “Сучасная беларуская драматургія”(2003)), “Купалава кола”, “Майстэрня Жучка Баравічка” (пастаўлены музычныя радыёспектаклі) і іншыя.

Раман “Паляванне на Любаву” (“Маладосць”, 2000, №№6,7)

А таксама кнігі па мастацтву: “Великие художники 20 века» (М., 2001), «Великие женщины 20 века» (М.,2002).

Галіна Багданава памерла ў Менску 22 ліпеня 2021 г.

 

Багданава Галіна :: Выданьні

epub
Багданава Галіна, Рыгорава зорка

Рыгорава зорка

Багданава Галіна

На вакне расквітнеў калючы пузан-кактус. Пэўна ж, многія з вас ведаюць — пяшчотная такая, ружовая, мякка-водарная кветка, якая трымаецца ўсяго нейкія суткі. Яна нагадвае музычны інструмент, а можа, прыслуханае да чароўных гукаў вуха. Рознае яму даводзіцца чуць у чалавечым атачэньні. Вось і вяне. У бабулі маёй, у Вялікім Боры Хойніцкім быў такі, у бацькі, тут, у Мінску, і ў мяне ў хаце таксама. I гэты, Сітніцаў — з Гомельшчыны. Дзіўная р... Болей »


Багданава Галіна, Паляванне на Любаву

Паляванне на Любаву

інтымная хроніка часоў міжвер´я

Багданава Галіна

„Паляванне на Любаву” Галіны Багданавай — інтымная хроніка часоў міжвер’я, дзеянне якой адбываецца ў розныя перыяды беларускай гісторыі, калі кожны змушаны быў вызначаць для сябе і веру, і свае паводзіны, але галоўным заставаўся галоўны Божы дар — Любоў і Каханне. Гэта сцвярджае сваім пазачасавым існаваннем галоўная гераіня Любава і ўсе, хто сустракаецца на яе шляху. Фантастыка, паэтычны рэалізм, фантасмагорыя, сатыра, лірыка — усё спля... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Багданава Галіна, Сакрамэнта

Сакрамэнта

Багданава Галіна

Новая кніга Галіны (Галіны Багданавай) – гэта шчырая споведзь перад сабою і перад чытачом пра наш час, пра вечныя пераўтварэнні кахання ў жыцці і вобразным свеце мастацтва. Аслепленая сонцам. Сонцам і болем. Таму што нарадзіць дзіця не толькі прыемна, але і балюча. Доктар, што зазірнуў да нас у палату, як і мы, быў аслеплены сонцам і, да таго ж, быццам аглух. Хаця, здавалася, стагналі, енчылі ад болю нават паныла-блакітныя сцены. — Чаго... Болей »


pdf
Багданава Галіна, Чароўны абрус

Чароўны абрус

Вершы

Багданава Галіна

У маёй бабулі / Ёсць абрус чароўны. / Падарыў яго ёй / Снегавік галоўны. // Ён па ім рассыпаў / Крохкія сняжынкі. / Па краях наклеіў / Зорачкі-імглінкі. // Разматаў на ніткі / Снежныя клубочкі - / Паляцелі па абрусе / Птушкі-галубочкі. // Потым асцярожна / Зняў узоры з лужын - / Снежныя галубкам / Даў у дзюбы ружы. Болей »


pdf
epub
Багданава Галіна, Дом іхняе мары

Дом іхняе мары

апавяданні, аповесці

Багданава Галіна

У апавяданнях, што ўвайшлі ў новы зборнік прозы маладой пісьменніцы Галіны Багданавай, дадзены вострыя, псіхалагічна дакладныя партрэты нашых сучаснікаў. «Дом іхняе мары» — аповесць з жыцця мастацкай, інтэлектуальнай эліты. У цэнтры другой аповесці «Дзевяць месяцаў, дзевяць дзён» трагічны лёс дзвюх маладых жанчын, адна з якіх, ледзь нарадзіўшы, адмаўляецца ад свайго дзіцяці. Усе творы гранічна шчырыя, гучаць як пакутныя споведзі. Болей »


pdf
epub
Багданава Галіна, Чалавек без адраса

Чалавек без адраса

апавяданні

Багданава Галіна

Чалавек без адраса — гэта чалавек без сям'і, чалавек без бацькаўшчыны. Для герояў Галіны Багданавай пошукі роднаснай душы, таго, хто здольны адказаць на каханне і любоў, — апошняя надзея пераадолець духоўную раз'яднанасць з навакольным светам, набыць пункт апоры ў дысгарманічным сучасным жыцці. Болей »


pdf
epub
Багданава Галіна, Папяровыя замкі

Папяровыя замкі

Апавяданні

Багданава Галіна

Драматычныя акалічнасці лёсу вымушаюць зусім юных i сталых герояў апавяданняў пакутаваць адзіным пытаннем: як, дзеля чаго апяваць i падтрымліваць стваральную сілу кахання i любові, калі парушана ахоўная абалонка жыцця — прырода, культура i, галоўнае, сям'я? Кожны з ix спрабуе знайсці свой адказ. Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 6 (178) 2021

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

6 (178) 2021

Прывітанне, дарагі Вітольд! Я быў у ад’ездзе, калі прыйшоў ад цябе ліст з месца твайго зняволення. Мне паведамілі пра тое па тэлефоне. Я падумаў, што адпішу табе адразу, як вярнуся дахаты. Я заўсёды адказваю на лісты. Ты ж ведаеш. А пасля прыйшла жудасная трагічная навіна пра тое, што смерць забрала цябе ў Шклоўскай калоніі, дзе ты адбываў няволю. Цяжка было ў тое паверыць. Цяжка было па вяртанні дахаты разгарнуць твой апошні ліст ужо п... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 107

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

107

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 100

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

100

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя