У прытчах затоена мудрасць: калекцыя афарызмаў Зьмітра Цехановіча

У прытчах затоена мудрасць: калекцыя афарызмаў

Наш слынны пісьменнік Янка Брыль казаў: “Уважлівае, зацікаўленае знаёмства з добра, з адборнага зерня складзенай анталогіяй паэзіі аднаго народа ці народаў некалькіх дае магчымасці і права сказаць, што ты тую паэзію пазнаў, няхай не поўнасцю колькасна, але па якасці дастаткова”.

Мне падаецца, што гэтая думка не менш справядлівая ў дачыненні да анталогіяў афарызмаў – зазвычай плёну шматвяковага роздуму лепшых, выбітных прадстаўнікоў таго ці іншага народу.

І беларускі народ тут не выключэнне. Многія пакаленні беларусаў фармулявалі сваё бачанне жыцця ў сціслыя, але змястоўныя формы, перададзеныя наступнікам ці ў радках літаратурнага твора, асабістага дзённіка, ці ліста, ці даўняй палымянай прамовы, альбо народнай песні, прыказкі, прымаўкі.

Учытайцеся ў шматсотгадовы надпіс на муры старадаўняга дома ў беларускім мястэчку Мір – і вы мяне зразумееце:

Для сябе будую дом.
Табе, нашчадак, у добры дар.
Калі падабае – прымі з удзячнасцю.
Калі дрэнны – збудуй новы.
(1609 год)

Тут – мудрасць, тут – гонар, тут – краса. У гэтым беларускім афарызме, здаецца, сама душа нашага народу – працалюбівага, гордага, зычлівага.

Зборнікі афарызмаў (у тым ліку літаратурных) з’яўляюцца адным з індыкатараў засваення ўласнай культуры. Да жалю, мне не даводзілася гартаць падобныя беларускія зборнікі, за выключэннем невялічкай (выдадзенай дзясяткі гадоў таму) кніжачкі літаратурных афарызмаў Фёдара Янкоўскага – дарэчы, лінгвіста, “майстра дэталі і слова, пісьменьніка тонкага густу” (Павел Місько). Між іншым, нядаўна прачытаў, што мараю Фёдара Янкоўскага было скласці вялікую кнігу афарызмаў…

Нераспрацаванасць тэмы беларускай афарыстыкі і падштурхнула мяне ў 2002 годзе да ўкладання адпаведнай уласнай калекцыі.

Канцэпцыя калекцыі афарызмаў наступная: цытаты з аўтараў, знакавых, на маю думку, для Беларусі, аўтараў, імёны якіх ужо сталі гісторыяй і выпрабаваны часам, аўтараў самага шырокага спектру: ад пісьменнікаў і мастакоў да дзяржаўных дзеячаў, навукоўцаў, выбітных прафесіяналаў сваёй справы.

На сёння сабрана каля паўтары тысячы афарызмаў ста трыццаці асобаў гісторыі, літаратуры, культуры Беларусі. Працоўная назва зборніка: “У прытчах затоена мудрасць: калекцыя афарызмаў”.

Хацелася б па меры сваіх сціплых магчымасцяў дапамагчы неабыякавым чытачам адкрыць для сябе тое, што калісьці было адкрыццём для мяне.

Ладную частку напрацаванага (выбарку афарызмаў па 25 аўтарскіх пазіцыях) прапаную чытачам старонкі “Камунікат”- для спробы на смак, для роздуму.

Зміцер Цехановіч

 

:: У прытчах затоена мудрасць: калекцыя афарызмаў Зьмітра Цехановіча ::

Вярыга-Дарэўскі Арцём (23.10.1816 –1884, Сібір) (0)

09-09-2011, 07:06

Паэт, драматург, публіцыст, адзін з пачынальнікаў Арцём Вярыга-Дарэўскі пра сябе: «З Беларушчынай не разбратаўся. Гэта мой ідэал». (13.10.1862) Бог бласлаўляе вялікую працу маленькіх. Дзейнічай, (...) Болей »

Драздовіч Язэп (01.10.1888 – 15.08.1954) (0)

07-09-2011, 21:07

Мастак, скульптар, педагог Люблю тое, у што веру, а веру ў тое, што люблю. Нічога не жыве, не расце ў агні. Нішто не жыве, не расце ў марозе. Толькі між агнём і марозам усё жыве, усё расце, усё цвіце, (...) Болей »

Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт (04.02.1808 – 29.12.1884) (0)

07-09-2011, 19:53

Класік беларускай літаратуры і драматургіі Што чуе сэрца, тое без страху гавораць нашы вусны. Ці ж знаходзіць рэч цяжкая? Латва знойдзе, хто шукае. Чакаць – мужыцка прывычка. Людзей трэба слухаць. Не (...) Болей »

Ельскі Аляксандр (16.06.1834-10.09.1916) (0)

09-09-2011, 07:11

Пісьменнік, этнограф, гісторык, перакладчык, публіцыст Рамуальд Зямкевіч (калекцыянер і бібліёграф) пра Аляксандра Ельскага: «Багаты памешчык Ельскі з’яўляецца выдатным, шчыра і праўдзіва дэмакратычным (...) Болей »

Караткевіч Уладзімір (26.11.1930 – 25.07.1984) (0)

21-06-2011, 23:55

паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, кінасцэнарыст. Выяўляў асаблівую прыхільнасць да гістарычнай тэматыкі, плённа развіваў ідэі адраджэння. Мне быць з людзьмі хочацца, а не падрабляцца (...) Болей »

Папярэдняя 12345 Наступная