У прытчах затоена мудрасць: калекцыя афарызмаў Зьмітра Цехановіча

У прытчах затоена мудрасць: калекцыя афарызмаў

Наш слынны пісьменнік Янка Брыль казаў: “Уважлівае, зацікаўленае знаёмства з добра, з адборнага зерня складзенай анталогіяй паэзіі аднаго народа ці народаў некалькіх дае магчымасці і права сказаць, што ты тую паэзію пазнаў, няхай не поўнасцю колькасна, але па якасці дастаткова”.

Мне падаецца, што гэтая думка не менш справядлівая ў дачыненні да анталогіяў афарызмаў – зазвычай плёну шматвяковага роздуму лепшых, выбітных прадстаўнікоў таго ці іншага народу.

І беларускі народ тут не выключэнне. Многія пакаленні беларусаў фармулявалі сваё бачанне жыцця ў сціслыя, але змястоўныя формы, перададзеныя наступнікам ці ў радках літаратурнага твора, асабістага дзённіка, ці ліста, ці даўняй палымянай прамовы, альбо народнай песні, прыказкі, прымаўкі.

Учытайцеся ў шматсотгадовы надпіс на муры старадаўняга дома ў беларускім мястэчку Мір – і вы мяне зразумееце:

Для сябе будую дом.
Табе, нашчадак, у добры дар.
Калі падабае – прымі з удзячнасцю.
Калі дрэнны – збудуй новы.
(1609 год)

Тут – мудрасць, тут – гонар, тут – краса. У гэтым беларускім афарызме, здаецца, сама душа нашага народу – працалюбівага, гордага, зычлівага.

Зборнікі афарызмаў (у тым ліку літаратурных) з’яўляюцца адным з індыкатараў засваення ўласнай культуры. Да жалю, мне не даводзілася гартаць падобныя беларускія зборнікі, за выключэннем невялічкай (выдадзенай дзясяткі гадоў таму) кніжачкі літаратурных афарызмаў Фёдара Янкоўскага – дарэчы, лінгвіста, “майстра дэталі і слова, пісьменьніка тонкага густу” (Павел Місько). Між іншым, нядаўна прачытаў, што мараю Фёдара Янкоўскага было скласці вялікую кнігу афарызмаў…

Нераспрацаванасць тэмы беларускай афарыстыкі і падштурхнула мяне ў 2002 годзе да ўкладання адпаведнай уласнай калекцыі.

Канцэпцыя калекцыі афарызмаў наступная: цытаты з аўтараў, знакавых, на маю думку, для Беларусі, аўтараў, імёны якіх ужо сталі гісторыяй і выпрабаваны часам, аўтараў самага шырокага спектру: ад пісьменнікаў і мастакоў да дзяржаўных дзеячаў, навукоўцаў, выбітных прафесіяналаў сваёй справы.

На сёння сабрана каля паўтары тысячы афарызмаў ста трыццаці асобаў гісторыі, літаратуры, культуры Беларусі. Працоўная назва зборніка: “У прытчах затоена мудрасць: калекцыя афарызмаў”.

Хацелася б па меры сваіх сціплых магчымасцяў дапамагчы неабыякавым чытачам адкрыць для сябе тое, што калісьці было адкрыццём для мяне.

Ладную частку напрацаванага (выбарку афарызмаў па 25 аўтарскіх пазіцыях) прапаную чытачам старонкі “Камунікат”- для спробы на смак, для роздуму.

Зміцер Цехановіч

 

:: У прытчах затоена мудрасць: калекцыя афарызмаў Зьмітра Цехановіча ::

Тарашкевіч Браніслаў (20.01.1892 - 29.11.1938) (0)

09-09-2011, 21:46

Пісьменнік, літаратуразнавец, публіцыст, вучоны-мовазнавец, грамадска-палітычны дзеяч, акадэмік НАН Беларусі Апошні подпіс і пячаць на дыплом гераізму ставіць толькі смерць. Зык, літара – гэта (...) Болей »

Філіповіч Апанас (~1595 — 1648) (0)

07-09-2011, 21:27

Пісьменнік-палеміст, царкоўны дзеяч Малы абраз, але вялікі цудамі сваімі. Усё ў чалавечай волі. Выбірай сабе, што хочаш, покі час маеш. Пыха праклятая найбольш мусіць ганіцца. Галосяць (у сэнсе (...) Болей »

Чорны Кузьма (11.06.1900 – 22.11.1944) (0)

26-06-2011, 16:53

сапр.: Мікалай Карлавіч Раманоўскі; Псеўданімы: Максім Алешнік; М. Біруля; Ігнат Булава з-пад Турава; Вясёлы; М.Сідарэўскі; Сусед-вясёлы; Раман Талапіла; Арцём Чамярыца; Сымон Чарпакевіч; А.Чорны; Крыптанімы: (...) Болей »

Шырма Рыгор (08.01.1892- 23.03.1978) (0)

07-09-2011, 21:35

Харавы дырыжор, фалькларыст, грамадскі і музычны дзеяч Ніл Гілевіч пра Рыгора Шырму: «Вялікі патрыярх на ніве роднай культуры» (25.03.1978) Праз сучаснасць мы падаём руку будучыні і пакладаем надзеі (...) Болей »

Янкоўскі Фёдар (21.09.1918 – 13.11.1989) (0)

07-09-2011, 22:00

Лінгвіст, пісьменнік Павел Місько пра Фёдара Янкоўскага: «Майстар дэталі і слова, пісьменнік тонкага густу». Людзям трэба людзьмі жыць. Адны сцежкі зарастаюць, другія стануць дарогамі. Калі (...) Болей »

Папярэдняя 12345 Next >