Ахроменка Уладзіслаў

Нарадзіўся 29.01.1965 у Гомелі. Тата, Ігар Яўхімавіч – інжынер завода РТО, маці Ірына Канстанцінаўна, -- выкладчыца Гомельскай музычнай вучэльні ім. Сакалоўскага. Празаік, кінасцэнарыст, драматург. Вучыўся ў сярэдняй школе №26 г. Гомеля (1972-78), Сярэдняй Спецыяльнай Музычнай Школе пры Беларускай Дзяржаўнай Кансерваторыі, клас фартэпіяна (1978-1981), Гомельскай музычнай вучэльні імя Сакалоўскага (1981-1984), Беларускай Дзяржаўнай Кансэрваторыі (1984-89, клас Цветаевай І. А.). Лаўрэат нацыянальнага конкурса маладых выканаўцаў (Мінск, 1977, 1-ая прэмія). Працаваў выкладчыкам музычнай школы г. Лоева, карэспандэнтам часопіса “Крыніца”, рэдактарам аддзела часопіса “Бярозка”, адказным сакратаром і рэдактарам аддзела газеты “Культура”, рэдактарам газеты беларусаў у Польшчы “Ніва” (Беласток). З 1993 працуе па дамовах з кнігавыдавецтвамі і кінакампаніямі.

Прадстаўнік у Беларусі маскоўскага выдавецтва “Эксмо”.

Першае апавяданне – часопіс “Бярозка” (1988).

Працуе ў вострасюжэтных, камерцыйна запатрабаваных жанрах: дэтэктыў, трылер, альтэрнатыўная гісторыя. Разам з Максімам Клімковічам з’яўляецца адным з распачынальнікаў у Беларусі жанра кінарамана.

Аўтар кніг прозы “Здані і пачвары Беларусі” (1994, у суаўтарстве з Максімам Клімковічам. Пад псеўданімамі Францішак Хлус і Марцін Юр), кінараман “Янкі, альбо Астатні наезд на Літве” (2007, у суаўтарстве з Максімам Клімковічам), “Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша” (2009, у суаўтарстве з Максімам Клімковічам), “Тэорыя змовы” (2011).

Аўтар п’есы “Русалка Камсамольскага возера” (2010, у суаўтарстве з Максімам Клімковічам).

Апавяданні, навэлы, эсэ друкаваліся ў калектыўных зборніках, альманахах і часопісах. Перакладзены на ўкраінскую, славацкую і польскую мовы.

Паводле рамана “Жулик” (Масква, 2004, рускай мовай) напісаў кінсцсэнарый фільма, кінасерыял “Жулик” (16 серый, Масква, “Парадзіз-прадакшн”, рэжысёр Р. Фрунтаў, 2008, http://ruskino.ru/mov/11021).

Пад шматлікімі псеўданімамі выдаў блізка дзьвюх соцен арыгінальных т.з. камерцыйных раманаў на рускай мове, некаторыя з іх экранізаваныя.

Жанаты, трое дзяцей.

Жыве ў Менску і ў Чарнігаве.

 

Ахроменка Уладзіслаў :: Выданьні

pdf
epub
Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім, Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша

Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша

апокрыф-правакацыя

Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім

Гісторыі, як навукі, ніколі не існавала, не існуе і існаваць не можа. Гэта бясспрэчна і відавочна. Вывучэнне далёкай і не вельмі далёкай мінуўшчыны пачынаецца з першакрыніцаў. Калі першакрыніца адна, аніякіх праблемаў у даследніка не ўзнікае. Гісторыку нічога не застаецца, як даверліва пераказваць напісанае папярэднікам і не думаць, кім той быў: праўдзівым сведкам падзеяў ці іх зламысным фальсіфікатарам. Праблемы пачынаюцца, калі ... Болей »


pdf
Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім, Русалка Камсамольскага возера

Русалка Камсамольскага возера

Фарс у двух актах

Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім

Падзеі адбываюцца ў нашы часы на ўзбярэжжы Камсамольскага возера горада Мінска, а таксама ў яго акваторыі і на яго дне. Болей »


pdf
epub
Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім, Янкі, альбо Астатні наезд на Літве

Янкі, альбо Астатні наезд на Літве

кінараман-фарс

Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім

Мудзілы, хаблы, асаднікі, жандары, паліцыянты, вайскоўцы Войска Польскага, Чырвонай Арміі і Вермахта, агенты Дэфензівы, Гестапа і НКВД, палітвязні, чыкагскія копы і гангстэры, асобы славянскай, цыганскай, караімскай, італьянскай ды жыдоўскай нацыянальнасцяў, бадзяжная цыркавая трупа, музыкі опернага тэатра “Ля Скала”, кіназдымачная група з Галівуду, жывёлы гарадзенскага заапарка, журавы, вароны, перапёлачкі, парсючкі, куркі ды іншыя пра... Болей »


pdf
Францішак Хлус (Ахроменка Уладзіслаў), Марцін Юр (Клімковіч Максім), Здані і пачвары Беларусі

Здані і пачвары Беларусі

Францішак Хлус (Ахроменка Уладзіслаў), Марцін Юр (Клімковіч Максім)

«Здані і пачвары Беларусі» — аскепак «тутэйшаўскай» праграмы напісаньня беларускіх маскультурных кніг — займальна-пацяшальных і разам з тым нацдэмаўскіх. Аўтары, пра сапраўдныя імёны якіх можна толькі здагадвацца, паставілі сабе за мэту «дасьледаваньне арэалаў і ладу існаваньня звышнатуральных ды замагільных істотаў». Сваеасаблівая міталягізацыя жыцьця Беларусі напрыканцы ХХ стагодзьдзя. Усіх сучасных зданяў і пачвараў аўтары рассартава... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 93

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

93

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 88

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

88

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 66

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

66

“Дзеяслоў” не абмяжоўвацца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня. Болей »


pdf
Макулатура, 4 (Дзённікі па Англіі)

Макулатура

Часопіс беларускае прозы

4 (Дзённікі па Англіі)

Чаму чацьвёртая “Макулатура” мае назву “Дзёньнікі па Англіі”? А таму, што такую рэч, як Англія, беларусу проста грэх абмінаць: тут вам і клубніцы, і Таўэр оф Ландан, і чырвоныя тэлефонныя будкі, і пякучае жаданьне пабачыць горад, які стаўся амаль родным і блізкім праз школьныя ўрокі (London is the capital of Great Britain, сябры), дзе амаль ўсе мы ладна ці неахайна вучылі ангельскую мову, вершыкі й песенькі, стараліся правільна вымаўля... Болей »


pdf
Макулатура, 3

Макулатура

Часопіс беларускае прозы

3

Беларуская літаратура на вышыні, гэта лёгка бачна праз тэксты, якія мы цяпер ужо рэгулярна атрымліваем на скрыню. Нават болей: на Беларусі шмат пішуць, і ня толькі паэзію. Не, не зусім так, тут варта адзначыць, што літаратура, якая ствараецца маладым, сучасным пакаленьнем – дзёрзкая, свавольная, няхай месцамі сырая, але моцная, ганарлівая, амбітная. Літаратура, якая ідзе наперад і спрабуе не саступаць ніякім абставінам. І яшчэ: акрамя л... Болей »


pdf
Макулатура, 2

Макулатура

Часопіс беларускае прозы

2

Другі нумар Макулатуры гатовы, і нам стала крыху сумна, бо працаваць над ім было неверагодна цікава й захапляльна! Тэкстаў было шмат, і мы вымушаныя былі адбіраць даволі строга… Але на гэтым мы не збіраемся спыняцца, і тут, пасля прэзэнтацыі на Культурным партале КУ, мы адразу спяшаемся абвясціць цудоўную навіну – Макулатура нумар два выходзіць на паперы, выдавец Ігар Логвінаў ужо пасьпяшаецца з гэтай выдатнай справай, чакайце, хутка ма... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-4]   Наступная   Апошняя