Мой родны кут, як ты мне мілы...

Мой родны кут, як ты мне мілы...

Сачыненні пераможцаў дзіцячага конкурсу (травень, 2002)

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2002

Рэдактар: Давыдзенка Натальля

Выдавец: МГА Згуртаванне беларусаў свету Бацькаўшчына

Выдавецтва/ друкарня: Беларускі кнігазбор

ISBN: 985-6638-88-7

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Дзіцячая літаратура

Copyright © 2002 by Згуртаванне беларусаў свету Бацькаўшчына

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [4844]; EEDC — [1353], [1353-2], [1353-3], [1353-4]; MiOKB — [9724]

Сыгнатура: VI.MOJ

Дадатковая даведка: У кнігу ўвайшлі лепшыя творы пераможцаў дзіцячага конку рсу, праведзенага МГА « Згуртаванне белару саў свету « Бацькаўшчына» ў сакавіку—маі 2002 г.; Выданне сталася магчымым дзякуючы сп. Ірэне Калядзе-Смірноў, старшыні Дабрачыннага фонду «Ethnic Voice of America» (Парма, ЗША) Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Згуртавання Беларусаў Свету Бацькаўшчына

У сакавіку—маі 2002 года адбыўся Рэспубліканскі дзіцячы конкурс на лепшыя літаратурныя творы і малюнкі па тэмах: «Мой родны кут, як ты мне мілы...» і «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці». У конкурсе бралі ўдзел 176 дзяцей з розных куткоў Беларусі. Экспертная камісія атрымала 55 малюнкаў і 121 літаратурны твор, з якіх перамаглі адпаведна 31 і 44. Было шмат прац, якія спалучалі ў сабе і літаратурныя, і жывапісныя творы. Адабраць лепшыя было надзвычай цяжка. Не дзіўна, што лаўрэатамі сталі аж 70 удзельнікаў гэтага конкурсу. Нашая зямля з няспыннай упартасцю нараджае яскравыя таленты па ўсёй Беларусі, а збіраць іх, даць магчымасць праявіць сябе і закліканы такія конкурсы. Вялікую колькасць твораў даслалі дзеці з вёсак Нясвіжскага, Глыбоцкага, Шаркоўшчынскага, Гомельскага, Полацкага, Петрыкаўскага, Шчучынскага, Круглянскага, Івацэвіцкага, Светлагорскага і іншых раёнаў. З Мінска, на жаль, было даслана толькі 17 прац. Узнагародаю для ўсіх лаўрэатаў конкурсу стала вандроўка ў Балгарыю. Для дзяцей з далёкіх куткоў Беларусі, з невялікіх вёсак і мястэчак гэта быў сапраўдны падарунак, таму што большасць з іх ніколі не выязджалі за межы нашай краіны і не бачылі мора. Арганізавала конкурс управа Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына». А ажыццяўленне гэтага праекта стала магчымым дзякуючы руплівасці і клопатам спадарыні Ірэны Каляда-Смірноў, кіраўніку Дабрачыннага фонду ў Кліўлендзе (ЗША). (А. Макоўская, Уступ, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org | BTH | EEDC | MiOKB

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле