Дубянецкі Эдуард

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1966 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Эдуард Дубянецкі. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Пазьняк Зянон, Новае стагоддзе

Новае стагоддзе

Пазьняк Зянон

Месца выхаду: Вільня – Варшава

Дата выхаду: 2002

Выдавец: Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, Беларускія Ведамасьці

Выдавецтва/ друкарня: APO, Warszawa

ISBN: 9955-9337-4-7

Катэгорыя: Палітыка; Грамадзтва

Copyright © 2002 by Зянон Пазьняк

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [3949]

Дадатковая даведка: Мастацкі макет, вокладка і падбор ілюстрацыяў Зянон Пазьняк; Кампутарны набор, карэктура Галіна Палачаніна; Кампутарны склад Робэрт Стаховіч; Надрукавана пры матэрыяльнай дапамозе беларускіх патрыётаў у Польшчы і пры спрыяньні сяброў. http://www.zianonpazniak.de

“Новае стагоддзе” - гэта спэцыяльная сэрыя артыкулаў, напісаная ў асноўным (з рэдкім выключэньнем) у 2001 годзе, у першы год новага XXI-га стагоддзя. Пры напісаньні ставілася акрэсьленая мэта: пазнаёміць чытача з пэўнымі ведамі, фактамі, праблемамі і ідэямі, якія ўзьніклі ў кантэксьце нашага беларускага нацыянальнага жыцьця на працягу апошняга стагоддзя і пераскочылі (разам з намі) у новы храналягічны час. Мяжа стагоддзяў - гэта, вядома, фармальнасьць. Але яна дае нагоду задумацца над існаваньнем. У XX-м стагоддзі Беларусь вытрымала неверагодны разбуральны ўдар з Усходу і з Захаду. Удар бязбожніцтва і чалавеканянавісьці. Нашыя народныя страты - велізарныя, мераюцца касьмічным маштабам. І ўсё ж такі мы жывем і змагаемся пад нашым найсьвяцейшым Бел-Чырвона-Белым Сьцягам за будучыню. У XXI-м стагоддзі нас чакаюць новыя выпрабаваньні, новая навала з Усходу і з Захаду. Навала хцівасьці, бездухоўнасьці і граху. Мы мусім абараніць беларускую цывілізацыю. Адпор і сіла - у нас самых, у абароне каштоўнасьцяў, якія мы стварылі і на якіх стаім у нашым яднаньні і ў нашай веры. Гэтыя артыкулы спэцыяльна разьлічаныя на шырокага чытача, на людзей, якія любяць Бацькаўшчыну, і пададзеныя як разважаньні на падставе існуючых здабыткаў і фактаў, прапушчаных праз досьвед і перажываньні ўласнага вопыту. Пісалася, галоўным чынам, для тых беларусаў, якія (у выніку агульных абставінаў) ня мелі магчымасьці атрымаць беларускую адукацыю і карысталіся чужой сыстэмай ведаў.

Беларускія аўтары: Пазьняк Зянон

Каталёг: Kamunikat.org | BTH

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Новае стагодзьдзе
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... З цыклу: Выбары ў Беларусі
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Варвары
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Незалежнасьць гэта ёсьць існаваньне нацыі
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Нацыянальныя каштоўнасьці
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Лёгіка стратаў і адраджэньня / Беларускія гімны
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Канфлікт Давіда з Галіяфам / Курапаты - наш боль, наша памяць, наша трывога / Чым выкліканы варварскі наступ на Курапаты? / Беражэм Курапаты!
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Наш беларускі шасьціканцовы крыж
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Шлях Адраджэньня
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Пазьняк Зянон, Беларуска-Амэрыканская Фатаграфія, 1/2019

Беларуска-Амэрыканская Фатаграфія

1/2019

Гэты зборнік задуманы як пэрыядычнае выданьне па фатаграфіі. Беларусь даволі адметная ў гісторыі фатаграфіі і фотатворчасьці, хоць тут няма (і ніколі не было пад акупацыяй) ні вышэйшай, ні нават сярэдне-прафэсійнай адмысловай школы па навучаньні фатаграфіі і фатаграфічнаму мастацтву. Тым часам у краіне працавалі здольныя фотамайстры, фотакраязнаўцы, фотарэпарцёры, фотааматары. Аднак ніколі не было пэрыядычнага выданьня па фатаграфіі. Гэ... Болей »


pdf
Пазьняк Зянон, Цяжкі час, IV

Цяжкі час

Платформа беларускага змаганьня, кн. 4, артыкулы і матар'ялы (2011- 2015)

Пазьняк Зянон

У чацьвертым томе сабраныя артыкулы і матар'ялы, якія даюць праекцыю на палітычныя падзеі і зьмест 2011-2015 гадоў. Гэты час акрэсьлены як пэрыяд актывізацыі акупацыйнай русіфікатарскай палітыкі антыбеларускага рэжыму і разбурэньня беларускай грамадзянскай супольнасьці. Зборнік выяўляе зьмест гістарычнага часу, адлюстроўвае ацэнкі паводзін антыбеларускай ўлады з пазыцыі нацыянальнага супрацьдзеяньня і змаганьня за Беларусь. Болей »


pdf
Пазьняк Зянон, Краявід перад нізінай

Краявід перад нізінай

Выбраная публіцыстыка

Пазьняк Зянон

«Краявід перад нізінай» – гэта зборнік выбранай публіцыстыкі аўтара 2010-2018 гг. Тэксты аб'яднаныя адным падыходам -- асьвятленьнем небясьпечных зьяваў і працэсаў для існаваньня нацыі, культуры і цывілізацыі. Таксама адлюстравныя тэмы аб станоўчых чыньніках разьвіцьця. Болей »


pdf
Пазьняк Зянон, Пaлын-палын

Пaлын-палын

Беларускі раман з часоў савецкай акупацыі

Пазьняк Зянон

Дзеяньне рамана пачынаецца ў 30-х гадах на Віленшчыне і працягваецца ў 40-х - 60-х гадах мінулага стагоддзя ў БССР. Гэта расповяд пра лёсы, каханьне і справы беларусаў, што жылі пад саветамі. Паказана акупацыйная рэчаіснасьць савецкага рэжыму, яго норавы і парадкі. У цэнтры сюжэта людзі, якія шанавалі сваю годнасьць і Бацькаўшчыну і змагаліся за яе волю і адраджэньне. Болей »


pdf
Пазьняк Зянон, Незалежнасьць

Незалежнасьць

Да 25-годдзя Незалежнасьці Беларусі

Пазьняк Зянон

У кнізе апавядаецца аб дасягненьні дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі ў 1991 годзе, аб каштоўнасьцях незалежнай дзяржавы і аб абставінах у сьвеце, якія павінна ўлічваць будучая вольная Беларусь. (У дадатку кнігі выкарыстаныя новыя і апублікованыя раней фатаграфіі і дакуманты.) Болей »


pdf
Пазьняк Зянон, Тэрра Дэй

Тэрра Дэй

Пазьняк Зянон

Кніга-альбом пра мінуласьць і сучаснасьць, пра Беларусь і замежны сьвет ў фатаграфіях, вершах, апавяданьнях, нарысах, эсэ і артыкулах. Выданьне сумяшчае фатаграфіі зь вершамі, мастацкую форму з дакумэнтальным апавяданьнем, дэфінітыўныя азначэньні з успамінамі аб жыцьцёвых падзеях, рацыянальнае асэнсаваньне тэрмінаў з разважаньнямі пра сутнасьць культуры і зьмест чалавечай гісторыі. Болей »


pdf
Пазьняк Зянон, Добрая фатаграфія

Добрая фатаграфія

Фтаграфічныя эсэ пра фатаграфіі з краінаў Эўропы і Амэрыкі ад сярэдзіны ХІХ стагоддзя і да нашых дзён

Пазьняк Зянон

„Добрая фатаграфія” – гэта кніга-альбом, якая складаецца з фатаграфіяў і артыкулаў-эсе пра фатаграфію, дзе галоўным зьяўляецца апавяданьне пра эстэтычную адметнасьць фатаграфічнага мастацтва і, адпаведна, разгляд і аналіз выбраных фатаграфіяў ад сярэдзіны ХІХ стагоддзя і да 2012 года. Абазначаючы тэму „Добрая фатаграфія”, ня ставілася задача паказаць узровень майстэрства таго ці іншага фатографа, ці пазнаёміць з шэдэўрамі прафэсійнай фа... Болей »


pdf
Пазьняк Зянон, Пазьняк Зянон, Незалежнасьць Беларусі. 20 гадоў

Пазьняк Зянон, Незалежнасьць Беларусі. 20 гад...

Адбітак з кнігі: Зянон Пазьняк. Сэсія незалежнасьці

Пазьняк Зянон

Галоўны зьмест Беларускага Народнага Фронту (дзеля чаго ён і быў створаны) – гэта ліквідаваць камунізм, здабыць незалежнасьць Беларусі і адчыніць дарогу да дэмакратыі. Але напачатку, пакуль Фронт не ўвайшоў яшчэ ў сілу, а камунізм быў моцны, пра гэта казалася асьцярожна. У жніўні 1989 года на Сойме Фронту, які праходзіў у Чырвоным касьцёле ў Менску, было адкрыта сцьверджана, што наша галоўная задача – суверэнітэт і незалежнасьць Беларус... Болей »


pdf
Пазьняк Зянон, Сэсія незалежнасьці

Сэсія незалежнасьці

Артыкулы, матэр’ялы і стэнаграмы Нечарговай пятай сэсіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 12-га скліканьня (24-25 жніўня 1991 года)

Пазьняк Зянон

У гэтай кнізе друкуецца стэнаграма Сэсіі Незалежнасьці – Нечарговай пятай сэсіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 12-га скліканьня (24-25 жніўня 1991 г.). Па гэтай тэме – найважнейшай тэме нашай найноўшай гісторыі – надрукавана вельмі мала. Самыя стэнаграмы ў асноўным зьнішчаны антыбеларускім рэжымам. Таму друк стэнаграмаў лічу важным сваім абавязкам. Аўтар гэтых радкоў ня раз зьвяртаўся да рашэньняў Пятай нечарговай сэсіі ў сваіх артыку... Болей »


pdf
Пазьняк Зянон, Цяжкі час, III

Цяжкі час

Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня, кн. 3, артыкулы і матэр’ялы (2003–2010)

Пазьняк Зянон

Трэцяя кніга „ Канцэпцыі новага беларускага Адраджэньня” („ЦЯЖКІ ЧАС – ПРАЦЯГ”) зьяўляецца прадаўжэньнем другой, мае агульны тытул і нумарацыю старонак па ўсёй кнізе і ў дадатку. Яна зьвязана адной тэмай – адлюстраваньнем „ цёмнага часу” і змаганьня з антыбеларускай сістэмай ўлады. Унутранную акупацыю мы перажываем упершыню ў гісторыі. За шаснаццаць гадоў цёмнага часу вынішчаныя культурная здабыткі, якія ў найцяжэйшых умовах савецкага п... Болей »