Пазьняк Зянон, Дарога

Дарога

Вершы і фатаграфіі

Пазьняк Зянон

Месца выхаду: Варшава – Вільня

Дата выхаду: 2007

Выдавец: Беларускія Ведамасьці, Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве

ISBN: 9955-9337-9-8

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2007 by Зянон Пазьняк

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Мастацкі макет і афармленьне Зянон Пазьняк; Кампутарны набор, карэктура Галіна Палачаніна; Кампутарны склад па макету: Робэрт Стаховіч; Надрукавана на сродкі і пры падтрымцы беларускай Фундацыі імя Рамуальда Траўгута і на сродкі аўтара http://www.zianonpazniak.de

Стыль, уласьцівы яго почырку, — стыль стратэга: дзе ён — там цэнтр, і дзе ён, там усё тое, да чаго ён мае дачыненьне, выяўляе сваё „ пера”: перавагу і перамогу. Адна неад’емная ўмова: рабіць гэта яно павінна імкліва, як фатаграфуючы, на потым пакідаючы лабараторны клопат, інакш уключаецца чыньнік зваротнага дзеяньня, і рэчаіснасць, якая ня хоча быць „ неда”, уцягваецца ў пярэчаньне і ў перашкоду. У „ Дарозе” Зянон яшчэ фатаграфуе, але ўжо і праяўляе сфатаграфаванае, яшчэ прапаведуе, але ўжо і спавядаецца, дужы, укладаецца ў гучныя словы, а той рэштай, якою не ўклаўся, вымаўляе ціхія. Гучныя словы Беларусь ужо чула і аддала яму ці не ўвесь патэнцыял водгуку, ціхія, што самы зьяўляюцца яе водгукам, чуе цяпер. Так сталася, Зянон глядзіць на Айчыну здалёк і таму, што здалёк, усё тое, што зроднена зь Беларусьсю, набывае асаблівую пэрспэктыву і асаблівую вартасьць. Ён бачыць у Беларусі яшчэ адну Беларусь, у далёкай блізкую, і, нібы застаецца зь ёю сам-насам – а можа, і сапраўды сам-насам — прызнаецца ёй у любові, выносячы словы прызнаньня ў загалоўкі разьдзелаў і вершаў. Нічога большага за яе ён ня мае („I нічога няма ў мяне, /Акрамя Беларусі, /Якой таксама ў мяне няма”), але туды, у чужыну, клікаць яе ня кліча, наадварот, засьцерагае яе ад гэтага — ад вырушэньня са свайго дому і са свайго быцьця. (Алесь Разанаў)

Беларускія аўтары: Пазьняк Зянон

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Ён, Зянон. Алесь Разанаў
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Бацькаўшчына, далёкая і любімая
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Цяжкая пара
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Некалі даўно
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Айчына
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Шлях у Вялікае Княства
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Але гэта не Беларусь...
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Там, за сіняй смугой
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Чужына
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Мінулы час
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Дарога
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Плянэта любові
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Горад гарадоў
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Сьвет, у якім жывуць
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Нью-Ёрк
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Альбом Нью-Ёрк Сіці
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Бруклін
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Кола
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Вечныя каштоўнасьці
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Душа
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Напісанае адчыніў
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Месяц
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Фатаграфіі
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Тонкія колеры
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Траціны
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Пятрыны
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Вершы васьмідзесятых гадоў
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Кветкі, дрэвы і травы
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Запісы
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Вершы
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў фармаце PDF.

Варта пазнаёміцца:

pdf
Пазьняк Зянон, Беларуска-Амэрыканская Фатаграфія, 1/2019

Беларуска-Амэрыканская Фатаграфія

1/2019

Гэты зборнік задуманы як пэрыядычнае выданьне па фатаграфіі. Беларусь даволі адметная ў гісторыі фатаграфіі і фотатворчасьці, хоць тут няма (і ніколі не было пад акупацыяй) ні вышэйшай, ні нават сярэдне-прафэсійнай адмысловай школы па навучаньні фатаграфіі і фатаграфічнаму мастацтву. Тым часам у краіне працавалі здольныя фотамайстры, фотакраязнаўцы, фотарэпарцёры, фотааматары. Аднак ніколі не было пэрыядычнага выданьня па фатаграфіі. Гэ... Болей »


pdf
Пазьняк Зянон, Цяжкі час, IV

Цяжкі час

Платформа беларускага змаганьня, кн. 4, артыкулы і матар'ялы (2011- 2015)

Пазьняк Зянон

У чацьвертым томе сабраныя артыкулы і матар'ялы, якія даюць праекцыю на палітычныя падзеі і зьмест 2011-2015 гадоў. Гэты час акрэсьлены як пэрыяд актывізацыі акупацыйнай русіфікатарскай палітыкі антыбеларускага рэжыму і разбурэньня беларускай грамадзянскай супольнасьці. Зборнік выяўляе зьмест гістарычнага часу, адлюстроўвае ацэнкі паводзін антыбеларускай ўлады з пазыцыі нацыянальнага супрацьдзеяньня і змаганьня за Беларусь. Болей »


pdf
Пазьняк Зянон, Краявід перад нізінай

Краявід перад нізінай

Выбраная публіцыстыка

Пазьняк Зянон

«Краявід перад нізінай» – гэта зборнік выбранай публіцыстыкі аўтара 2010-2018 гг. Тэксты аб'яднаныя адным падыходам -- асьвятленьнем небясьпечных зьяваў і працэсаў для існаваньня нацыі, культуры і цывілізацыі. Таксама адлюстравныя тэмы аб станоўчых чыньніках разьвіцьця. Болей »


pdf
Пазьняк Зянон, Пaлын-палын

Пaлын-палын

Беларускі раман з часоў савецкай акупацыі

Пазьняк Зянон

Дзеяньне рамана пачынаецца ў 30-х гадах на Віленшчыне і працягваецца ў 40-х - 60-х гадах мінулага стагоддзя ў БССР. Гэта расповяд пра лёсы, каханьне і справы беларусаў, што жылі пад саветамі. Паказана акупацыйная рэчаіснасьць савецкага рэжыму, яго норавы і парадкі. У цэнтры сюжэта людзі, якія шанавалі сваю годнасьць і Бацькаўшчыну і змагаліся за яе волю і адраджэньне. Болей »


pdf
Пазьняк Зянон, Незалежнасьць

Незалежнасьць

Да 25-годдзя Незалежнасьці Беларусі

Пазьняк Зянон

У кнізе апавядаецца аб дасягненьні дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі ў 1991 годзе, аб каштоўнасьцях незалежнай дзяржавы і аб абставінах у сьвеце, якія павінна ўлічваць будучая вольная Беларусь. (У дадатку кнігі выкарыстаныя новыя і апублікованыя раней фатаграфіі і дакуманты.) Болей »


pdf
Пазьняк Зянон, Тэрра Дэй

Тэрра Дэй

Пазьняк Зянон

Кніга-альбом пра мінуласьць і сучаснасьць, пра Беларусь і замежны сьвет ў фатаграфіях, вершах, апавяданьнях, нарысах, эсэ і артыкулах. Выданьне сумяшчае фатаграфіі зь вершамі, мастацкую форму з дакумэнтальным апавяданьнем, дэфінітыўныя азначэньні з успамінамі аб жыцьцёвых падзеях, рацыянальнае асэнсаваньне тэрмінаў з разважаньнямі пра сутнасьць культуры і зьмест чалавечай гісторыі. Болей »


pdf
Пазьняк Зянон, Добрая фатаграфія

Добрая фатаграфія

Фтаграфічныя эсэ пра фатаграфіі з краінаў Эўропы і Амэрыкі ад сярэдзіны ХІХ стагоддзя і да нашых дзён

Пазьняк Зянон

„Добрая фатаграфія” – гэта кніга-альбом, якая складаецца з фатаграфіяў і артыкулаў-эсе пра фатаграфію, дзе галоўным зьяўляецца апавяданьне пра эстэтычную адметнасьць фатаграфічнага мастацтва і, адпаведна, разгляд і аналіз выбраных фатаграфіяў ад сярэдзіны ХІХ стагоддзя і да 2012 года. Абазначаючы тэму „Добрая фатаграфія”, ня ставілася задача паказаць узровень майстэрства таго ці іншага фатографа, ці пазнаёміць з шэдэўрамі прафэсійнай фа... Болей »


pdf
Пазьняк Зянон, Пазьняк Зянон, Незалежнасьць Беларусі. 20 гадоў

Пазьняк Зянон, Незалежнасьць Беларусі. 20 гад...

Адбітак з кнігі: Зянон Пазьняк. Сэсія незалежнасьці

Пазьняк Зянон

Галоўны зьмест Беларускага Народнага Фронту (дзеля чаго ён і быў створаны) – гэта ліквідаваць камунізм, здабыць незалежнасьць Беларусі і адчыніць дарогу да дэмакратыі. Але напачатку, пакуль Фронт не ўвайшоў яшчэ ў сілу, а камунізм быў моцны, пра гэта казалася асьцярожна. У жніўні 1989 года на Сойме Фронту, які праходзіў у Чырвоным касьцёле ў Менску, было адкрыта сцьверджана, што наша галоўная задача – суверэнітэт і незалежнасьць Беларус... Болей »


pdf
Пазьняк Зянон, Сэсія незалежнасьці

Сэсія незалежнасьці

Артыкулы, матэр’ялы і стэнаграмы Нечарговай пятай сэсіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 12-га скліканьня (24-25 жніўня 1991 года)

Пазьняк Зянон

У гэтай кнізе друкуецца стэнаграма Сэсіі Незалежнасьці – Нечарговай пятай сэсіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 12-га скліканьня (24-25 жніўня 1991 г.). Па гэтай тэме – найважнейшай тэме нашай найноўшай гісторыі – надрукавана вельмі мала. Самыя стэнаграмы ў асноўным зьнішчаны антыбеларускім рэжымам. Таму друк стэнаграмаў лічу важным сваім абавязкам. Аўтар гэтых радкоў ня раз зьвяртаўся да рашэньняў Пятай нечарговай сэсіі ў сваіх артыку... Болей »


pdf
Пазьняк Зянон, Цяжкі час, III

Цяжкі час

Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня, кн. 3, артыкулы і матэр’ялы (2003–2010)

Пазьняк Зянон

Трэцяя кніга „ Канцэпцыі новага беларускага Адраджэньня” („ЦЯЖКІ ЧАС – ПРАЦЯГ”) зьяўляецца прадаўжэньнем другой, мае агульны тытул і нумарацыю старонак па ўсёй кнізе і ў дадатку. Яна зьвязана адной тэмай – адлюстраваньнем „ цёмнага часу” і змаганьня з антыбеларускай сістэмай ўлады. Унутранную акупацыю мы перажываем упершыню ў гісторыі. За шаснаццаць гадоў цёмнага часу вынішчаныя культурная здабыткі, якія ў найцяжэйшых умовах савецкага п... Болей »