Казько Віктар

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Віктар Казько.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Рублеўскі Сяргей, 'Ў, тое, што мы скарацілі

'Ў, тое, што мы скарацілі

апавяданні, эсэ

Рублеўскі Сяргей

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2009

Выдавец: Медысонт

Памеры: 216 с., 21 см

ISBN: 978-985-6887-45-4

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2009 by Сяргей Рублеўскі

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [2140]

УДК: 821.161.3-32

У гэтай кнізе, як і ў ранейшых, аўтар добра пазнавальны ў сваёй пачуццёвай узрушанасці, у вясёлай іроніі і філасофскай разважлівасці. Пераканаўчая стылёвая аснова твораў спрыяе лёгкаму быццю чытача ў беларускім вербальным свеце.

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)
Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)

Варта пазнаёміцца:

epub
Рублеўскі Сяргей, Ізаграф

Ізаграф

Аповесць

Рублеўскі Сяргей

У дзяцінстве Максім быў адным з тых хлопчыкаў, якія спачатку вучацца маляваць, а потым пісаць. Але і пісаць ён пачынаў з “выкрунтасамі”. Настаўніца пачатковай школкі Антаніна Канстанцінаўна казала неслуху: “Не вымалёўвай ты мне літаркі, Максімка, не ўпрыгожвай іх! Пішы па правілах, як я вас вучу!” Лепшым падарункам для хлопчыка ў тыя гадочкі быў набор алоўкаў. Чым большы, тым лепш. Прытым не важна, якія алоўкі – каляровыя або простыя, з... Болей »


epub
Рублеўскі Сяргей, Віцебскія эцюды

Віцебскія эцюды

Рублеўскі Сяргей

Надарылася мне ў Кёльне паглядзець рэтрасьпектыўную выставу Казіміра Малевіча. Бадай, усё, што стварыў славуты мастак, ды яшчэ палотны, кераміка вучняў... Здавалася, канца ня будзе абвешаным карцінамі сьценам. А я з цікавасьцю доўжыў і доўжыў свой шлях ад аднаго твору — да другога, ад аднаго, існага ўсясьвету, да другога, рукатворнага, вядома ж, менш дасканалага. На перападах вышыняў кружылася галава. А спыніўся я, вядома ж, ля знакаміт... Болей »


epub
Рублеўскі Сяргей, Уціральнік

Уціральнік

Апавяданне

Рублеўскі Сяргей

Міхась адчыніў шафу і дастаў з верхняй паліцы скру­чаны ў невялічкі рулончык махровы, упрыгожаны рознакаляровымі палоскамі ручнік. Яму захацелася ў чарговы раз зірнуць на яго. Ручнік быў настолькі стары, што практычна згубіў сваю ранейшую мяккасць. Махры абцёрліся, расплюшчыліся і залубянелі, адзін край ручніка быў трохі абдрыпаны. Затое палоскі, усё адно як учора нафарбаваныя пастэллю далікатна падабранымі колерамі, амаль зусім не згуб... Болей »


epub
Рублеўскі Сяргей, Апошні палёт Артура Казюры

Апошні палёт Артура Казюры

Апавяданне

Рублеўскі Сяргей

Душа пісьменніка Артура Казюры патрэскалася, нібы шыбіна ад кінутых у яе шчодрай жменяй камень­чыкаў. Яго заціскалі нястача, непаразуменні з роднымі, звадкі ды іншая побытавая чамярыца. Колькі такіх каменьчыкаў! Апроч усяго, балюча калола сэрца растанне з Зойкай, гарачай каханкай, якая колькі гадоў таму спакусіла яго сваімі вабнотамі, а цяпер раптам сышла да другога. Міжволі зноў і зноў згадваліся начныя размовы пра непадуладнасць іх па... Болей »


epub
Рублеўскі Сяргей, Я, мама і смерць у калідоры

Я, мама і смерць у калідоры

Апавяданне

Рублеўскі Сяргей

Мы спім утраіх – я, мама і смерць у калідоры. Аніяк не скажаш «у вітальні», бо хто з людзей надумае яе прывеціць… Дык у калідоры. Не ведаю, як і калі смерць праціснулася ў наша жытло. Можа, у фортку пратачылася… Чуў жа аднойчы скрозь сон грукат, нібы хто вядро буракоў высыпаў на падлогу, мусіць, звалілася і так загрукацела косткамі… А можа, і не праз фортку ўлезла, можа, дзверы за сабой не прычыніў, калі выносіў смецце, вось яна і шмыгн... Болей »


epub
Рублеўскі Сяргей, Хлюст наезны

Хлюст наезны

Апавяданне

Рублеўскі Сяргей

Навукова-даследчыцкі інстытут, у якім працаваў Мікола Крываловіч, месціўся непадалёк ад яго дома. Так што на працу ездзіць не трэба было: прайшоў метраў чатырыста напрасткі – абсаджанымі клёнамі ды ліпамі дварамі – і вось ён, пяціпавярховы гмах са шкляным, як акварыум, калідорчыкам, які на фасадзе трохі вытыркаецца вонкі. І наогул усё было блізка ад жытла Міколы – шэраг крамаў, харчовы рынак, парк для вечаровага шпацыру, басейн з саўнай... Болей »


epub
Рублеўскі Сяргей, Возны

Возны

Апавяданне

Рублеўскі Сяргей

Напрыканцы жніўня возны Віцебскага земскага суда Фёдар Альфяровіч трусіў на сваім кані па вузкай пясча­най дарозе, якая вілася сярод хмызоў уздоўж добра абмялелай гэтым летам Касплі. Учора ён атрымаў загад суддзі з’ездзіць ва ўрочышча Масілоўшчына ды наведаць Матыса Кізіка і Ганну Камар, паміж якімі колькі тыдняў таму ўсчаліся жорсткія звадкі і нават адбылася бойка паміж іх дваровымі людзьмі. Ганна падала на невыноснага суседа позву ў с... Болей »


epub
Рублеўскі Сяргей, Тузік-Гузік

Тузік-Гузік

Аповед пра сабачку, унукаў і іх шчаслівага дзядулю

Рублеўскі Сяргей

Невядома чаму, але Уладзіслаўка з нядаўняга часу пачала звяртацца да свайго дзеда як да хлопчыка – па імені Сяргейка. Звычайна ўнукі звяртаюцца да дзядоў паважна, вымаўляючы поўнае імя, напрыклад, дзед Іван або дзед Мікіта, а не змяншальнае – Іванька, Мікітка… А тут – Сяргейка замест Сяргея… Не дзед, а хлопчык, з якім можна гуляць як з роўняй… Хоць і прыемна, але ж нязвыкла. (фрагмент) Болей »


Рублеўскі Сяргей, І ўзыду нанова ярыною...

І ўзыду нанова ярыною...

Апавяданні

Рублеўскі Сяргей

Калі выставіць вайсковы шэраг, дык Федзечка Патоцкі стаяў бы ў ім апошнім. Калі б наогул быў у гэтым шэрагу. А мусіць жа, не быў бы. У Савецкую армію заклікалі людзей ростам не ніжэй за 150 сантыметраў, а ў Федзечкі столькі наўрад ці набіралася. Таму ж яго і звалі – Федзечка, а не Фёдар ці Хвёдар, як даўней. Тым не менш, ён, быў збітым у камячок, здатным на любую сялянскую работу цягавіты мужчына. Паўнадзейны калгаснік. Як Федзечка скро... Болей »


Рублеўскі Сяргей, Мамін шэпт пад абразамі

Мамін шэпт пад абразамі

эсэ, мініяцюры, пісьмы

Рублеўскі Сяргей

Аўтар вызначыў сваё новае выданне як кнігу-паклон. Амаль кожны твор з сабраных пад яе вокладкай асветлены імем маці, натхняльным замілаваннем яе духоўнай постаццю, напісаны з удзячнасцю за дабрыню і ласку, за незабыўныя ўрокі жыцця. I асабліва - за адкрыццё спеўнага вытоку роднай мовы. У адным з раздзелаў кнігі - вытрымкі з лістоў маці, напісаных на сумежжы мінулага і цяперашняга стагоддзяў. Гэта своеасаблівы дзённік пары ўзрушальных са... Болей »